Андрамачы Джэрджы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Андрамачы Джэрджы
алб.: Andromaqi Gjergji
Дата нараджэння 20 мая 1928(1928-05-20)
Месца нараджэння Корча, Албанская Рэспубліка
Дата смерці 8 ліпеня 2015(2015-07-08) (87 гадоў)
Месца смерці Тырана, Албанія
Грамадзянства Сцяг Албаніі Албанія
Род дзейнасці этнолаг
Навуковая сфера этналогія
Навуковая ступень доктар навук
Навуковае званне прафесар
Альма-матар Педагагічны інстытут у Тыране
Тыранскі ўніверсітэт

Андрамачы Джэрджы (алб.: Andromaqi Gjergji) (20 мая 1928, Корча, Албанская Рэспубліка8 ліпеня 2015[1], Тырана, Албанія) — албанскі этнолаг.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыла сярэднюю школу ў Корча[2]. У 1949 годзе скончыла філалагічны факультэт Педагагічнага інстытута ў Тыране і пачала працаваць у этнаграфічным аддзеле Інстытута навук[1]. Пасля заснавання Тыранскага ўніверсітэта яна скончыла яго гістарычны факультэт. Працавала ў Інстытуце народнай культуры па спецыяльнасці гісторыя албанскага адзення. У 1982 годзе абараніла доктарскую дысертацыю, а ў 1993 годзе ёй было прысвоена званне прафесара. Яна была першай жанчынай у гісторыі Албаніі, якая стала членам Акадэміі навук Албаніі ў 1999 годзе[3].

Навуковыя інтарэсы[правіць | правіць зыходнік]

Яе навуковыя дасягненні ўключаюць больш за 130 публікацый, у тым ліку 7 манаграфій[1]. Большасць публікацый былі звязаны з пытаннямі гісторыі касцюма, а таксама яна была суаўтарам «Гісторыі албанскага мастацтва»[2].

Выявіла, што самыя раннія археалагічныя сведчанні албанскага абутку Апінга адносяцца да VIV стагоддзяў да нашай эры, што паказвае на тое, што яны былі элементам ілірыйскай культуры[4].

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

У гонар Андрамачы Джэрджы названа адна з вуліц у Корчы.

Працы[правіць | правіць зыходнік]

  • Gjergji, Andromaqi (2002). Albanian Costumes Through the Centuries: Origin, Types, Evolution. Acad. of Sciences of Albania, Inst. of Folk Culture. ISBN 978-99943-614-4-1.
  • Gjergji, Andromaqi (1988). Veshjet Shqiptare në Shekuj: Origjina Tipologjia Zhvillimi. Akademia e Shkencave të RPS të Shqipërisë, Instituti i Kulturës Popullore.
  • Gjergji, Andromaqi (1976). Etnografia shqiptare. Vol. 7–8. Akademia e Shkencave e RPSH, Instituti i Historisë, Sektori i Etnografisë.
  • Veshje popullore
  • Ligjërata për etnologjinë shqiptare
  • Mënyra e jetesës në shekujt XIII–XX

Зноскі

  1. а б в Afërdita Onuzi. Andromaqi Gjergji (1928-2015) // Studia Albanica. — 2015. — S. 165—167.
  2. а б Hemming, Andreas. Andromaqi Gjergji (20. Mai 1928 – 8. Juli 2015) (ням.)(недаступная спасылка). Deutsch Albanische Freundschaftsgesellschaft (12 ліпеня 2015). Архівавана з першакрыніцы 2 студзеня 2022. Праверана 29 сакавіка 2022.
  3. Akademik Andromaqi GJERGJI (алб.). Akademia e Shkencave e Shqipërisë. Праверана 29 сакавіка 2022.
  4. Gjergji, A. Veshjet Shqiptare në Shekuj: Origjina Tipologjia Zhvillimi / Akademia e Shkencave të RPS të Shqipërisë, Instituti i Kulturës Popullore. — Tirana, 1988. — S. 229.