Андраскогін (акруга)
| Андраскогін | |
|---|---|
| англ.: Androscoggin County | |
| | |
| Краіна | |
| Уваходзіць у | |
| Адміністрацыйны цэнтр | |
| Дата ўтварэння | 18 сакавіка 1854 |
| Насельніцтва |
|
| Плошча |
|
|
|
|
| Афіцыйны сайт (англ.) | |
Акруга Андраскогін (англ.: Androscoggin County) — акруга на захадзе штата Мэн, ЗША. Насельніцтва на 2020 год складала 111 139 чалавек. Адміністрацыйны цэнтр — горад Аберн, самы вялікі горад — Льюістан.
Раннімі жыхарамі рэгіёна былі індзейцы абенакі. Акруга Андраскогін была заснавана 18 сакавіка 1854 і названа ў гонар народу андраскогін (адна з груп абенакі). Вытворчасць у гарадах-суседзях Льюістане і Аберне, якія разам складаюць другі па велічыні метрапалітанскі арэал у штаце, развілася ў канцы XIX стагоддзя разам з тэкстыльнай і абутковай прамысловасцю.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Плошча акругі складае 1 290 км², з іх 1 210 км² (94 %) — суша, а 80 км² (6 %) — вада. Яе рэльеф уключае нізіны на поўдні і пагорыстыя ўзвышшы на поўначы. З поўначы на поўдзень працякае рака Андраскогін. Вадаспад Льюістан аддзяляе Аберн, цэнтр акругі, на захадзе ад Льюістана на ўсходзе[4].
Суседнія акругі
[правіць | правіць зыходнік]- Кенэбек — паўночны ўсход
- Сагадахок — паўднёвы ўсход
- Франклін — поўнач
- Камберленд — поўдзень
- Оксфард — захад
Дэмаграфія
[правіць | правіць зыходнік]| Перапіс насельніцтва | |||
|---|---|---|---|
| Перапіс | Насельніцтва | %± | |
| 1860 | 29 726 | — | |
| 1870 | 35 866 | 20.7% | |
| 1880 | 45 042 | 25.6% | |
| 1890 | 48 968 | 8.7% | |
| 1900 | 54 242 | 10.8% | |
| 1910 | 59 822 | 10.3% | |
| 1920 | 65 796 | 10% | |
| 1930 | 71 214 | 8.2% | |
| 1940 | 76 679 | 7.7% | |
| 1950 | 83 594 | 9% | |
| 1960 | 86 312 | 3.3% | |
| 1970 | 91 279 | 5.8% | |
| 1980 | 99 657 | 9.2% | |
| 1990 | 105 259 | 5.6% | |
| 2000 | 103 793 | -1.4% | |
| 2010 | 107 702 | 3.8% | |
| 2020 | 111 139 | 3.2% | |
Паводле перапісу 2020 года ў акрузе Андраскогін жылі 111 139 чалавек. Сярэдні ўзрост насельніцтва — 40,8 год. Насельніцтва акругі па ўзроставым дыяпазоне размеркавалася наступным чынам: 21,7 % — жыхары маладзейшыя за 18 гадоў, 61,7 % — ад 18 да 65 гадоў і 17,6 % — ва ўзросце 65 гадоў і старэй. Расавы склад: белыя — 86,9 %, афраамерыканцы — 5,9 %, карэнныя амерыканцы — 0,4 % і азіяты — 0,8 %. 5,2 % насельніцтва — лацінаамерыканцы[5].
У 2020 годзе медыяны даход на сям’ю ацэньваўся ў 70 817 $, на хатнюю гаспадарку — у 62 958 $. 15,9 % насельніцтва пражываюць за рысай беднасці. 24,7 % маюць вышэйшую адукацыю. 67,4 % былі супрацоўнікамі прыватных кампаній, 3,0 % — самазанятыя работнікі, 12,8 % — супрацоўнікі прыватных некамерцыйных арганізацый, 10,9 % — дзяржаўныя служачыя, 5,9 % — самазанятыя ў уласным незарэгістраваным бізнэсе або хатняй гаспадарцы[5]. Жыхары акругі занятыя ў прамысловасці (абутковая, тэкстыльная, хлебабулачная і гумавая прамысловасць), сельскай гаспадарцы (птушка, яблыкі, кукуруза і буйная рагатая жывёла), а таксама ў сферы аховы здароўя[4].
Галерэя
[правіць | правіць зыходнік]- Mетадысцкая царква ў Льюістане
- Баптысцкая царква ў Грыне
- Рака Андраскогін
Зноскі
- ↑ archINFORM — 1994. Праверана 6 жніўня 2018.
- ↑ Бюро перапісу насельніцтва ЗША — 1902. Праверана 10 ліпеня 2015.
- ↑ 2020 United States Census / пад рэд. Бюро перапісу насельніцтва ЗША Праверана 1 студзеня 2022.
- 1 2 Androscoggin County, Maine, United States. Britannica. Праверана 3 снежня 2022.
- 1 2 Androscoggin County, Maine. Бюро перапісу насельніцтва ЗША. Праверана 3 снежня 2022.