Андронік V Палеалог
Выгляд
| Андронік V Палеалог | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| грэч. Ανδρόνικος Ε 'Παλαιολόγος | |||||||
| | |||||||
|
| |||||||
|
|||||||
| Сумесна з | Іаан VII Палеалог | ||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне |
1400 |
||||||
| Смерць |
1407 |
||||||
| Род | Палеалогі | ||||||
| Бацька | Іаан VII Палеалог | ||||||
| Маці | Ірэна Гатылузіа | ||||||
| Грамадзянства | |||||||
Андронік V Палеалог (грэч. Ανδρόνικος Ε 'Παλαιολόγος; 1400—1407) — імператар-суправіцель Візантыйскай імперыі са сваім бацькам Іаанам VII Палеалогам, які ў сваю чаргу таксама з’яўляўся намінальным суправіцелем Мануіла II.
Андронік V Палеалог быў адзіным вядомым сынам Іаана VII Палеалога і Ірэны (Ірыны) Гатылузіа, дачкі архонта в. Лесбас Франчэска Гатылузіа.
У час знаходжання бацькі ў Фесалоніках у 1403/1404 быў абвешчаны суправіцелем пад імем Андроніка V Палеалога. Андронік памёр раней за свайго бацьку, у 1407 годзе ва ўзросце 7 гадоў.
Варта адзначыць, што яго імператарскі статус, як і яго бацькі, быў чыста ганаровага характару.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Oxford Dictionary of Byzantium. — Oxford University Press, 1991.
- N. Oikonomides. John VII Palaeologus and the Ivory Pyxis at Dumbarton Oaks. — DOP 31 (1977).