Андрушы (Уздзенскі раён)
Выгляд
Вёска
Андрушы
|
Андрушы́[1] (трансліт.: Andrušy, руск.: Андруши) — вёска ва Уздзенскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Нёманскага сельсавета. Размешчаны за 20 км ад чыгуначнай станцыі Негарэлае.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Па пісьмовых крыніцах вядома з XVI ст., калі ўваходзіла ў склад Менскага павета ВКЛ. Шляхецкая ўласнасць. Згодна з юрыдычнымі актамі 1592, сяло, у якім 7 сямей. У гэты час тут жылі пераважна людзі з прозвішчам Багдановіч, Гушчык, Клыж. З 1793 у складзе Расійскай імперыі. У XIX—пачатку XX ст. засценак у Магільнянскай воласці Менскага павета.
У 1897 21 двор, 116 жыхароў.
У пачатку XX ст. у засценку 15 двароў, 116 жыхароў. Паводле перапісу 1916, вёска, 18 гаспадарак, 101 жыхар. Да 1933 створаны калгас «Чырвоны Бераг». Працаваліп кузня і стальмашня.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх