Андрыс Вэянс

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Андрыс Вэянс
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 20 красавіка 1927(1927-04-20)
Месца нараджэння
Дата смерці 8 снежня 2005(2005-12-08)[1] (78 гадоў)
Грамадзянства
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт

А́ндрыс Вэ́янс[2] (лат.: Andris Vejāns, сапраўднае імя Донат Геранімавіч Калнач; 20 красавіка 1927, воласць Нірза(руск.) бел., Латвія) — латышскі паэт. Заслужаны дзеяч культуты Латвіі (1965). Скончыў у 1950 годзе Рыжскі педагагічны інстытут.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Друкуецца з 1946 года. Аўтар зборнікаў вершаў «Маладосць» (1953), «Сонца узнімаецца вышэй» (1957, Дзяржаўная прэмія Латвіі, 1957), «Гады і сляды» (1964), «За возерам высокія горы» (1977), «Экватар раздзяляе шлях» (1981), зборніка вершаў і прозы «Белы карабель у сініх водах» (1974) і інш. У творах узнімае праблемы развіцця асобы, яе грамадзянскай адказнасці, узаемасувязі лёсу чалавека і народа. Паэзіі Вэянса характэрны гарманічнасць пачуццяў, вобразнасць, музычнасць.

Пераклаў на латышскую мову зборнікі вершаў П. Панчанкі, асобныя творы Я. Купалы, Я. Коласа, П. Броўкі, М. Танка, П. Пестрака, Р. Барадуліна, B. Віткі, А. Зарыцкага, К. Кірэенкі, C. Шушкевіча.

Пераклады[правіць | правіць зыходнік]

На беларускую мову творы Вэянса пераклалі Э. Агняцвет, Р. Барадулін, Е. Лось.

Зноскі

  1. Library of Congress AuthoritiesLibrary of Congress. Праверана 16 студзеня 2020.
  2. Напісанне ў адпаведнасці з латышска-беларускай практычнай транскрыпцыяй

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Беларускія пераклады[правіць | правіць зыходнік]

У кнігах: