Андрыян Канду

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Андрыян Ільіч Канду)
Андрыян Канду
рум.: Andrian Candu
Сцяг11-ы Старшыня парламента Рэспублікі Малдова Сцяг
з 23 студзеня 2015
Прэзідэнт Нікалае Цімофці
Кіраўнік урада Юрые Лянкэ
Кірыл Габурыч
Папярэднік Ігар Корман
Эдуард Смірноў (в.а.)
Сцяг Дэпутат парламента Рэспублікі Малдова XX-га склікання
з 30 лістапада 2014
Прэзідэнт Нікалае Цімофці
Кіраўнік урада Юрые Лянкэ Кірыл Габурыч
Сцяг Віцэ-прэм'ер-міністр Рэспублікі Малдова
3 ліпеня 2014 — 23 студзеня 2015
Прэзідэнт Нікалае Цімофці
Кіраўнік урада Юрые Лянкэ
Папярэднік Валерыу Лазэр
Сцяг13-ы Міністр эканомікі Рэспублікі Малдова
3 ліпеня 2014 — 23 студзеня 2015
Прэзідэнт Нікалае Цімофці
Кіраўнік урада Юрые Лянкэ
Папярэднік Валерыу Лазэр
Сцяг Віцэ-старшыня парламента Рэспублікі Малдова
30 мая 2013 — 11 ліпеня 2014
Прэзідэнт Нікалае Цімофці
Кіраўнік урада Юрые Лянкэ
Пераемнік Сяргей Сырбу
Сцяг Дэпутат парламента Рэспублікі Малдова XIX-га склікання
28 лістапада 2010 — 11 ліпеня 2014
Прэзідэнт Нікалае Цімофці
Кіраўнік урада Юрые Лянкэ
Пераемнік Дзмітрый Гадарожа

Нараджэнне 27 лістапада 1975(1975-11-27) (48 гадоў)
Кішынёў, Малдаўская ССР, СССР
Бацька Ілья Канду
Веравызнанне Праваслаўе
Партыя Дэмакратычная партыя Малдовы
Адукацыя
Прафесія юрыст
Дзейнасць палітык
Узнагароды
ордэн Пашаны
Сайт gov.md
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Андрыян Ільіч Канду (нар. 27 лістапада 1975, Кішынёў) — палітык Рэспублікі Малдова, Старшыня Парламента Рэспублікі Малдова (з 23.01.2015), раней займаў пасаду намесніка прэм’ер-міністра, міністра эканомікі Рэспублікі Малдова, віцэ-старшыні Парламента Рэспублікі Малдова. Старшыня парламента Малдовы з 23 студзеня 2015.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Андрыян Ільіч Канду нарадзіўся 27 лістапада 1975 у г. Кішынёў.

Ліцэйская адукацыя: верасень 1991 — чэрвень 1994 — Ліцэй інфармацыйных тэхналогій ім. T. Паповіч, г. (Клуж-Напока, Румынія), дыплом бакалаўра.

Вышэйшая адукацыя: у верасні быў залічаны на факультэт права Універсітэта ім. «Бабеш-Болаю», Клуж-Напока, дзе атрымаў дыплом ліцэнцыята ў чэрвені 1998 года.

Магістратура: Венскі ўніверсітэт эканомікі і бізнеса, Інстытут міжнароднага і аўстрыйскага падатковага права, Постуніверсітэцкая праграма ў галіне міжнароднага падатковага права, г. (Вена, Аўстрыя), дзе атрымаў дыплом магістра.

Іншая адукацыя:

2001 — дыплом удзельніка Бірмінгемскага інстытута еўрапейскага права, курс «Правы чалавека і прыкладная праграма», (Бірмінгем).

2001 — дыплом удзельніка Унідэм Кампус, Венецыянская камісія, «Дзяржаўнае кіраванне і індывід праз прызму Еўрапейскай канвенцыі па правах чалавека», (Трыест, Італія).

2002 — дыплом удзельніка Універсітэта Заходне-Капскай правінцыі, Міжнародная акадэмія па правах чалавека (адмысловы акадэмічны курс), (востраў Рабен, Кейптаўн, ПАР).

Прафесійны досвед[правіць | правіць зыходнік]

З 23 студзеня 2015 года стае Старшынёй парламента Малдовы.

З ліпеня 2014 года выконвае абавязкі Намесніка прэм’ер-міністра, міністр эканомікі Рэспублікі Малдова.

У снежні 2010 года робіцца дэпутатам Парламента Рэспублікі Малдова і членам Парламенцкай камісіі па юрыдычных пытаннях.

У 2010 годзе некаторы час быў Генеральным дырэктарам кампаніі Prime Management.

Зноскі