Андрэа Апіяні
| Андрэа Апіяні | |
|---|---|
| | |
| Род дзейнасці | мастак, скульптар |
| Дата нараджэння | 23 мая 1754[1][2][…] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 8 лістапада 1817[1][4][…] (63 гады) |
| Месца смерці | |
| Месца пахавання | |
| Грамадзянства | |
| Альма-матар | |
| Член у | |
Андрэа Апіяні (італ.: Andrea Appiani; 1754 — 1817) — італьянскі неакласічны мастак.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Андрэа Апіяні нарадзіўся ў Мілане ў сям’і доктара. Бацька Андрэа спадзяваўся, што сын пойдзе па яго слядах, але той паступіў у прыватную акадэмію мастака Карла Марыі Джудзічы, дзе два гады (1783—1784) вывучаў малюнак і капіраваў гравюры. Затым Апіяні працягнуў адукацыю ў класе фрэскавага жывапісу ў міланскай Акадэміі Амбразіяна пад кіраўніцтвам Джорджа Антоніа дэ Медычы. Здзейсніў паездку ў Фларэнцыю, пазнаёміўся там з працамі Джуліяна Трабалезі і Марціна Кнолера, і Балонню, дзе асаблівую ўвагу звярнуў на творы Даменікіна. Вывучаў антычную скульптуру і жывапіс Рафаэля і Менгса ў Рыме і Неапалі. Наведаўшы Парму ў 1795 годзе, пазнаёміўся з жывапісам Карэджа. Пастаянна працаваў у Мілане з 1792 года.
У 1796 годзе Андрэа Апіяні быў прызначаны камісарам па справах выяўленчых мастацтваў Цызальпінскай рэспублікі. На гэтай пасадзе ён кіраваў міланскай Акадэміяй мастацтваў і галерэяй Брэра. Выконваў замовы Напалеона — пісаў партрэты і алегорыі, якія ўслаўлялі імператара і яго военачальнікаў. Яго творы (1796) упрыгожваюць купал Сент-Мэры-Селсу, у Мілане і сцены і столі замка намесніка эрцгерцага Фердынанда. Сярод яго вучняў былі Анджэла Манцічэлі і Джузэпэ Босі.
Андрэа Апіяні памёр у Мілане 23 траўня 1817 года.
Зноскі
- ↑ а б Andrea (I) Appiani
- ↑ Andrea Appiani // Brockhaus Enzyklopädie — F.A. Brockhaus, 1796.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #119060558 // Gemeinsame Normdatei — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.
- ↑ Andrea Appiani The Elder — OUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #119060558 // Gemeinsame Normdatei — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.