Андрэа Пізана
Андрэа Пізана | |
---|---|
італ.: Andrea Pisano | |
Дата нараджэння | 1290[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1348[1] |
Месца смерці | |
Дзеці | Nino Pisano[d] і Tommaso Pisano[d] |
Род дзейнасці | скульптар, архітэктар |
Уплыў на | Tommaso Pisano[d][3] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Андрэа Пізана, сапраўднае імя Андрэа дэ Пантэдэра (італ.: Andrea Pisano, Andrea da Pontedera каля 1290, Пантэдэра-1348/49, Арв’ета) — італьянскі архітэктар, скульптар, ювелір.
Біяграфія і творы
[правіць | правіць зыходнік]Андрэа Пізана нарадзіўся каля 1290 г. Па некаторых звестках, навучаўся ў Пізе. Па яго чарцяжах былі збудаваныя замак Скарперыя ў Муджэла, ля падножжа Апенінскі гор, баптыстэрый у Пістоі і некаторыя будынкі ў Фларэнцыі; яму ж прыпісваюць чарцёж арсенала ў Венецыі. Працаваў над упрыгожваннем сабора ў Арв’ета. Пазалочаныя бронзавыя дзверы для фларэнтыйскай базілікі Санта-Крочэ — адзін з першых буйных заказаў, выкананых Пізана (1330—1336). Яны ўпрыгожаны 28 барэльефамі, са сцэнамі з жыцця Іаана Хрысціцеля і малюнкамі парокаў і дабрадзей. Першапачаткова дзверы знаходзіліся насупраць сабора, у цяперашні час — у паўднёвым партале баптыстэрыя. Арганізатар буйной скульптурнай майстэрні ў Фларэнцыі. Атрымаў фларэнтыйскае грамадзянства. Разам з Джота працаваў над упрыгожваннем кампанілы фларэнційскага сабора. Мармуровыя рэльефы ніжняга яруса выкананы ім па малюнках Джота. Каля 1340 г. прызначаны галоўным майстрам сабора. Архітэктар будынка для кліру (не захаваўся), працягнуў пачатае Джота будаўніцтва кампанілы. З’ехаў у Пізу ў 1343 годзе. У Арв’ета ў 1347 годзе прызначаны галоўным майстрам сабора. Памёр падчас чумы 1348 г.
Зноскі
- ↑ а б Andrea Pisano , aka Andrea de Pontedera // Athenaeum Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Andrea Pisano // Brockhaus Enzyklopädie
- ↑ Castelnuovo E. ANDREA di Ugolino // Dizionario Biografico degli Italiani — 1961. — Vol. 3.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- G.Vasari, Vite. Edizione Giuntina, 1568. Milano, 1942
- Ilaria Toesca, Andrea e Nino Pisani, Firenze, Sansoni, 1950.
- M. Burresi, "Andrea, Nino e Tommaso scultori pisani,in «Pisa 1983», catalogo della mostra «Andrea, Nino e Tommaso scultori pisani», a cura di M. Burresi, Milano, Electa, 1983, con appendice documentaria a cura di M.Cataldi e M.Ratti
- Gert Kreytenberg, Andrea Pisano und die toskanische Skulptur des 14. Jahrhunderts, München, Bruckmann, 1984.
- Anita Fiderer Moskowitz, The sculpture of Andrea and Nino Pisano, Cambridge, Cambridge University Press, 1986.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Andrea Pisano