Андрэеўская вуліца (Мінск)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Андрэеўская
Мінск
Фатаграфія
Від на вуліцу ад перакрыжавання
з вуліцай Захарава у бок вуліцы Пуліхава
Агульная інфармацыя
Краіна Беларусь
Горад Мінск
Раён Партызанскі
Гістарычны раён Архірэйская Слабодка, Абсінія
Працягласць 700 м
Паштовы індэкс 220088[1]
на Яндэкс.Картах
на Картах Google

Вуліца Андрэеўская — адна з найстарэйшых цэнтральных вуліц Мінска. Знаходзіцца ў Партызанскім раёне і йдзе ад вуліцы Пуліхава да вуліцы Антонаўскай. Даўжыня — 0,7 км. Перасякаецца з вуліцай Захарава. На вуліцы знаходзяцца дзяржаўнае прадпрыемства «Мінскрэклама», дрэваапрацоўчае і будаўнічае прадпрыемствы, прадуктовая крама. У 1960-я1980-я гады жылы квартал, абмежаваны вуліцамі Андрэеўскай, Антонаўскай і Захарава, меў сярод моладзі назву «Абісінія».[2] Сёння жылы квартал па Андрэеўскай належыць да ліку найболей прэстыжных ў Партызанскім раёне (па папулярнасці адразу за вуліцамі Першамайскай і Захарава).[3]

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У сярэдзіне 19-га стагоддзя месца, дзе цяпер праходзіць вуліца, знаходзілася па-за межамі горада.[4] На гарадской карце 1898 года вуліца была ўжо пазначаная.[5] Менавіта ў гэты час горад хутка рос і з’яўлялася шмат новых вуліц, для пошуку арыгінальных назваў якіх у служачых гарадской управы часам не хапала фантазіі.[6]

У час нацысцкай акупацыі назва вуліцы была змененая на «Bosehstrasse»(?).[7]

Забудова[правіць | правіць зыходнік]

Далягляды вуліцы[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Паштовыя аддзяленні па вуліцы Андрэеўскай. Белпошта. Праверана 28 лістапада 2013.
  2. Квартал вуліц Антонаўская - Андрэеўская - Саламяная - Нагорная і інш.. Мінск: гісторыя і сучаснасць. Праверана 23 лістапада 2013.
  3. Дзе ў Мінску жыць добра?. strybelz.ru. Праверана 23 лістапада 2013.
  4. Старая карта Мінска —1858 г.. karty.by. Праверана 28 лістапада 2013.
  5. План губернского города Минска (1898) // Шыбека З. В., Шыбека С. Ф. Мінск: Старонкі жыцця дарэвалюцыйнага горада/ Пер. з рускай мовы М.Віжа; Прадмова С. М. Станюты. — Мн.: Полымя, 1994. [1] асобн. арк. карт.
  6. Сацукевіч, Іван Тапанімія вуліц і плошчаў Мінска ў ХІХ — пачатку ХХ стагоддзя. Беларускі калегіюм. Праверана 16 жніўня 2013.
  7. Карта Мінска (час акупацыі 1941-1944 г.). http://wwii-photos-maps.com. Праверана 23 лістапада 2013.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]