Андрэеўскі сабор (Санкт-Пецярбург)
Выгляд
| Славутасць | |
| Андрэеўскі сабор | |
|---|---|
| | |
| 59°56′23″ пн. ш. 30°16′59″ у. д.HGЯO | |
| Краіна |
|
| Месцазнаходжанне | |
| Канфесія | праваслаўе |
| Епархія | Санкт-Пецярбургская і Ладажская епархія[d] |
| Дата заснавання | 1764 |
| Статус |
|
| Сайт | andrew-sobor.ru |
Андрэеўскі сабор (афіцыйная назва — Сабор Святога Апостала Андрэя Першазванага) — праваслаўны сабор на Васільеўскім востраве ў Санкт-Пецярбургу, знаходзіцца на скрыжаванні Вялікага праспекта і 6-й лініі, помнік архітэктуры XVIII стагоддзя. Будаўніцтва вялося з 1764 па 1780 год. Ад Андрэеўскага сабора паходзіць назва размешчанага побач Андрэеўскага рынку. З’яўляўся капітульным храмам ордэна Святога Андрэя Першазванага.
Храм належыць Санкт-Пецярбургскай епархіі Рускай праваслаўнай царквы, уваходзіць у склад Васілевостраўскай дабрачыннай акругі. Настаяцель — протаіерэй Міхаіл Макраполаў.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Санкт-Петербург. Петроград. Ленинград: Энциклопедический справочник / Ред. коллегия: Белова Л. Н., Булдаков Г. Н., Дегтярев А. Я. и др. — М.: научное издательство «Большая Российская Энциклопедия». 1992. — 687 с.; ил. ISBN 5-85270-037-1
