Андрэйкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Андрэйкі
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Колькасць двароў
42
Насельніцтва
78 чалавек (1997)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1797
Паштовыя індэксы
222384
Аўтамабільны код
5
СААТА
6240840001
Андрэйкі на карце Беларусі ±
Андрэйкі (Беларусь)
Андрэйкі
Андрэйкі (Мінская вобласць)
Андрэйкі

Андрэ́йкі[1] (трансліт.: Andrejki, руск.: Андрейки) — вёска ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Сваткаўскага сельсавета.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1846 годзе вёска маёнтка Вузла Вілейскага павета Віленскай губерні, валоданне графа К. І. Тызенгаўза. У 1904 годзе ў Мядзельскай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні, працавала школа граматы, дзе ў 1896—1897 навучальным годзе вучыліся 20 хлопчыкаў і 8 дзяўчынак.

У 1921 годзе — вёска Мядзельскай гміны Дунілавіцкага (з 1925 года — Пастаўскага павета Віленскага ваяводства). З 12 кастрычніка 1940 года — у Брусоўскім, з 1 кастрычніка 1973 года — Вузлянскім[2] сельсаветах Мядзельскага раёна Вілейскай, з 20 верасня 1944 года — Маладзечанскай, з 20 студзеня 1960 года — Мінскай вобласці, з 23 сакавіка 1987 года — у Сваткаўскім сельсавеце[3].

У Вялікую Айчынную вайну ў верасні 1943 года нацысты поўнасцю спалілі вёску, забілі 12 жыхароў. 5 вяскоўцаў загінулі на франтах Вялікай Айчыннай вайны і ў партызанскай барацьбе. Пасля вайны вёска аднавілася.

У 1949 годзе арганізаваны калгас «Звязда». З 15 красавіка 1954 года ў складзе калгаса імя Леніна (да 9 лістапада 1961 года — калгас імя Сталіна з цэнтрам у вёсцы Сваткі), з 1994 года — у аграфірме «Зара», з сакавіка 1997 года — у сельскагаспадарчым прадпрыемстве імя М. Танка (цэнтр — вёска Сваткі).

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • XIX стагоддзе: 1846 год — 30 двароў, 249 жыхароў; 1868 год — 285 жыхароў.
  • XX стагоддзе: 1904 год — 425 жыхароў; 1908 год — 465 жыхароў; 1921 год — 81 двор, 438 жыхароў; 1940 год — 85 двароў, 293 жыхары; 1960 год — 281 жыхар; 1997 год — 42 двары, 78 жыхароў.

Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]

Працуе крама.

Памятныя мясціны[правіць | правіць зыходнік]

Помнік ахвярам нацызму.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР ад 1 кастрычніка 1973 г. Аб перайменаванні асобных сельсаветаў Мінскай вобласці // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1973, № 28 (1402).
  3. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 23 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларуская ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]