Андрэй Іванавіч Александровіч
Андрэй Іванавіч Александровіч | |
---|---|
![]() Андрэй Александровіч, 1930 г. | |
Асабістыя звесткі | |
Псеўданімы | А. А-віч, А. Андр., Андр. Ал-іч, А. Худніцкі, Чыгуначнік Бэцін |
Дата нараджэння | 22 студзеня 1906 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 6 студзеня 1963[2] (56 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | публіцыст, перакладчык, паэт, дзіцячы пісьменнік, літаратурны крытык |
Мова твораў | беларуская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
![]() | |
![]() |
Андрэй Александро́віч (22 (9) студзеня 1906, Мінск — 6 студзеня 1963, Падмаскоўе) — беларускі паэт, перакладчык, публіцыст, літаратурны крытык. Член ЦВК БССР (1931—1937), кандыдат у члены ЦК КП(б)Б (1936—1937). Брат Аляксандры (Алесі) Александровіч.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Cкончыў МБПТ (1925), БДУ (1930[3]). Кіраваў распрацоўкай нарматыўнага руска-беларускага слоўніка (1931—1937). Член-карэспандэнт АН БССР[3][4], намеснік старшыні праўлення СП БССР (1934—1937), дырэктар Інстытута мовы БелАН.
Падчас рэпрэсій 1929—1931 гг. выступіў супраць «нацдэмаў» (паэма «Цені на сонцы»[5], выступленне на III пленуме праўлення СП СССР[6]). Падчас рэпрэсій 1937—1938 гг. арыштаваны (2.7.1938), асуджаны на 15 гадоў лагераў. У 1938—1947 гадах — на Крайняй Поўначы, працаваў на будоўлі Нарыльскага металургічнага камбіната. Тэрмін зняволення быў скарочаны да 8 гадоў, і ў 1947 годзе ён выйшаў на волю. У 1948 годзе яму забаранілі працаваць у друку. Быў зноў арыштаваны 26 лютага 1949 года і сасланы ў Краснаярскі край. Рэабілітаваны ў 1955 годзе. Потым жыў і працаваў у Мінску. Памёр у санаторыі ў Падмаскоўі. Пахаваны ў Мінску на Усходніх могiлках[7].
У літаратуры[правіць | правіць зыходнік]
Адзін з арганізатараў літаратурнага аб’яднання «Маладняк»[3]. Рэдактар часопіса «Малады араты» (1925), працаваў у рэдакцыях розных рэгіянальных і мінскіх выданняў («Наш працаўнік», «Чырвоная Полаччына», «Бальшавік Беларусі», «Заклік»). Першыя паэтычныя зборнікі «Па беларускім бруку», «Прозалаць». Паэма «Цені на сонцы» (1930), прысвечаная выкрыванню «нацдэмаў». У 1947—1948 гадах, да забароны займацца літаратурнай дзейнасцю, літсупрацоўнік шматтыражкі Мінскага трактарнага завода.
Апяваў рэвалюцыйнае пераўтварэнне жыцця, будаўніцтва сацыялізму, сяброўства савецкіх народаў, паказваў працоўныя будні працоўнага чалавека, напружанасць класавай барацьбы, нацыянальна-вызваленчую барацьбу працоўных Заходняй Беларусі. Шмат увагі надаў праблеме выхавання новага чалавека[3]. Пісаў кнігі для дзяцей[3].
У друку карыстаўся псеўданімамі: А.А-віч, А.Андр., Андр. Ал-іч, А.Худніцкі, Чыгуначнік Бэцін.
Яшчэ ў гады Першай сусветнай вайны стаў удзельнікам хору У. Тэраўскага. Наведваў «Беларускую хатку».
Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Паэтычныя кнігі[правіць | правіць зыходнік]
- Зборнік вершаў «Камсамольская нота» (Сумесна з А. Вольным; «Комсомольская нота», 1924)
- Паўстанцы. Паэма-інсцэніроўка (1925)
- Зборнік вершаў «Па беларускім бруку» (1925, 1928)
- Зборнік вершаў «Прозалаць» (1926)
- Зборнік вершаў «Угрунь» (1927)
- Зборнік вершаў «Фабрыка смерці» (1929)
- Паэма «Цені на сонцы» (1930, 1931, 1936)
- Паэма «Паэма імя Вызвалення», 1930)
- Зборнік вершаў «Установка» («Устаноўка», 1930)
- Зборнік вершаў «Гудкі» (1930)
- Зборнік «Вершы і паэмы» (1931)
- Зборнік вершаў і паэма («Нараджэнне чалавека», 1931)
- Творы. Кніга 2. Напор. Нараджэнне чалавека (1932)
- Творы. Кніга 1. Вершы і поэмы (1933)
- Паэма «Напор» (1933)
- Зборнік вершаў «Узброеныя песні» (1936)
- Зборнік вершаў «Солнце и песни» (1936)
- Вялікаму Сталіну ад беларускага народа (сааўтары Я. Купала, Я. Колас, П. Броўка, П. Глебка, І. Харык) (1937)
- Ад шчырага сэрца. Пісьмы беларускага народа таварышу Сталіну. (Я. Купала, Я. Колас, П. Броўка, П. Глебка. Тэкст з 1936 года, сярод сааўтараў няма А. Александровіча і І. Харыка) (1952)
- Зборнік вершаў «Вершы» (1970)
- Зборнік вершаў «Галубінае крыло» (1976)
- Выбранае «Выбраныя творы» (1934)
- Выбранае «Выбранае» (1958)
- Збор твораў у 2 тамах. (1963) Том 1. Вершы
- Збор твораў у 2 тамах. Том 2. Паэмы, публіцыстыка
Кнігі прозы[правіць | правіць зыходнік]
- Раман «Ваўчаняты» (сааўтары А. Дудар, А. Вольны) (1925, 1929)
- Зборнік апавяданняў «Сутарэнне» (1925)
Кнігі для дзяцей[правіць | правіць зыходнік]
- «Рыбак» (1928)
- «Горад раніцой» (1930)
- «Калыханка» (1930)
- «Хлопчык і певень» (1930)
- «Як дзеці памагалі будаваць самалёт» (1931)
- «Шчаслівая дарога» (1935)
- «Казка пра пана Жываглота» (1935)
- «Падарунак дзеткам-малалеткам» (1936, 1960, 1973)
- Наш день. Пераклад з беларускай Г. Бойка (1961)
- Месяц сел на тучку. Пераклад з беларускай (1967)
Крытыка
- А. Александровіч. Беларуская совецкая поэзія. Даклад на III пленуме праўлення саюза совецкіх пісьменнікаў СССР. (люты.1936 г., Менск).
- Жывы голас Андрэя Александровча. Відэа фрагмент прамовы.
Пераклады[правіць | правіць зыходнік]
Перакладаў на беларускую мову з рускай, украінскай, літоўскай мовы.
Аўтар перакладу на беларускую мову «Інтэрнацыяналу», паэмы А. С. Пушкіна «Руслан і Людміла» (1938, 1978), асобных твораў Д. Беднага, М. Ісакоўскага, А. Суркова, паэму С. Маршака «Пожар».
ЗАПЯВАЛА СВАЙГО ПАКАЛЕННЯ. З неапублікаванай кніжкі ўспамінаў: Заір Азгур, И. Василевский, Сяргей Грахоўскі, К. Губарэвіч, Алесь Есакоў, Алесь Звонак, Павел Кавалёў, Яўхім Кіпель, Міхась Лынькоў, Рыгор Няхай, Міхась Машара, Уладзімір Мяжэвіч, Павел Пруднікаў, Яўген Рамановіч, Л.I. Ржэцкая, Пятро Рунец, Мікола Хведаровіч, С. Шамардзіна, Станислаў Шушкевіч, Алесь Якiмовiч.
Зноскі
- ↑ Александрович Андрей Иванович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Александрович Андрей Иванович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
- ↑ 3,0 3,1 3,2 3,3 3,4 Александрович Андрей Иванович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 17-18. — 737 с.
- ↑ Пасведчанне пра абранне членам-карэспандэнтам АН БССР
- ↑ «Цені на сонцы»
- ↑ Тэкст выступленне на III-м пленуме праўлення СП СССР
- ↑ Фота магілы на Ўсходніх могiлках
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Бабарэка А. 1924. Ленін у беларускай поэзіі. Радавая рунь, 2: 5-9.
- Кудзер Я. 1924. Вобраз у беларускай поэзіі. Радавая рунь, 2: 6-10.
- Літаратурная хроніка. 1924. Радавая рунь. № 2: 15
- На новых шляхох палачане.... Чырвоны сейбiт. 1927
- Да нашых чытачоў. 1928. Полымя, 2.
- Л.К. Современная белорусская литература. Альманах белорусской литературы. Приложение к журналу «Резец». 1929.
- Дворкіна Ю. 1931. Меншавізм у беларускай крытыцы. Маладняк. № 8: 102-111. Менск. БелАПП
- Да дзесяцігоддзя творчай працы Андрэя Александровіча: Спіс літаратуры // Кніга масам № 1, 1932;
- Бэндэ Л. 1932. Андрэй Александровіч.
- Супроць паклёпніцкага выпаду халтуршчыка Ляшэвіча. 1932. Літаратура і мастацтва.
- Прывітанне Андрэю Александровічу /у дзень дзесяцігодзьдзя яго творчасьці/. Прывітанне старшыні СНК БССР тав. Галадзеда аўтару «Цені на сонцы» — пісьменьніку-менапаўцу. [1]
- Прывітанне старшыні ЦВК БССР тав. Чарвякова песьняру пралетарскай барацьбы. [2]
- Пра "Сені на сонцы". Нататкі. 1933-1936.
- Кучар А. 1933. Пра п’есу Андрэя Александровіча. У кн.: Вялікая перабудова. Кніга літаратурнае крытыкi.
- Александровіч Андрэй Іванавіч // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1992—1995.. — Т. 1.
- У апошні шлях. Літаратура і мастацтва. 1963.
- Бур’ян Б. 1964. Паэтычны летапіс. Беларусь.
- Бурносаў В. 1964. Час і вершы. Полымя.
- Грахоўскі С. Творы розных год. Літаратура і мастацтва. 1958.
- Пісьменнікі Савецкай Беларусі. Кароткі біяграфічны даведнік. 1959.
- Салавей Л. 1960. У свеце дзіцячых уяўленняў. Беларусь, 1960.
- Грахоўскі С. Не забуду ніколі. Літаратура i мастацтва. 1963.
- Лапаў Б. Пясняр маладой рэспублікі. Літаратура і мастацтва, 1964.
- Шушкевіч С. 1966. Нястомны працаўнік. Да 60-годдзя з дня нараджэння Андрэя Александровіча. Звязда.
- Никифорович В. Песни новой жизни. Советская Белоруссия, 1967.
- Зарынка С. 1976. З дэвізам свайго пакалення. Беларусь, 1976.
- Ржэцкая Л. Жывуць у маёй памяці сустрэчы. Літаратура і Мастацтва, 1977.
- Хромчанка К. 1984. Сэрцы і песні — з народам і партыяй. Беларусь,
- Грахоўскі С. З кагорты першых // «Так і было» (зборнік). — Мн.: «Мастацкая літаратура», 1986.
- Пруднiкаў П. Песняр роднай зямлi. Настаўнiцкая газета, 1986.
- Пруднікаў П. 1986. Шчодрая даніна. Да 80-годззя. Чырвоная Змена.
- Пруднiкаў П. Ix лёс стукае ў сэрцы. Літаратура і мастацтва, 1987.
- Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 2 / Укладальнік Л. У. Маракоў. — Смаленск, 2003.
- Семеняков В. 1994. Взлет и падение. Вячэрні Мінск.
- Семеняков В. 1995. Возвысили и... расстреляли. Вечерний Минск.
- Poźniak T. Андрэй Александровіч. Antologia poezji białoruskiej XX wieku. 1997.
- Кіпель Я. Гуртаваньне беларускае моладзі. 1998. Эпізоды. Выдавецтва газэты Беларус. С. 33-42.
- Махнач А. 1996. Александровіч, Дудар, Мікуліч і «Наступление». Па старонках «Края Смоленского». Літаратура і мастацтва, 1996.
- Селяменеў В., Скалабан В. 2002. Справа Міхася Клімковіча. Звязда.
- Скалабан В., Рублевская Л. Буря и пена. 2006. Советская Белоруссия.
- Рублевская Л., Скалабан В. Буря и пена. 2009. Взлет и падение поэта Андрея Александровича. Время и бремя архивов и имен. Минск, Лiтаратура i Мастацтва.
- Саўка З. 2009. На пазыцыях мовазнаўчага фронту. Сход у трох актах, або тэатар ганьбы. Arche.
- Денисов А. 2019. Как белорусские прозаики и поэты ездили на Беломорканал в 1933 году и что из этого вышло(недаступная спасылка).
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Андрэй Іванавіч Александровіч у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі (руск.)
- Андрэй Александровіч у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі
- Нарадзіліся 22 студзеня
- Нарадзіліся ў 1906 годзе
- Нарадзіліся ў Мінску
- Памерлі 6 студзеня
- Памерлі ў 1963 годзе
- Памерлі ў Маскоўскай вобласці
- Пахаваныя на Усходніх могілках Мінска
- Выпускнікі БДУ
- Члены Саюза пісьменнікаў СССР
- Сябры літаратурнага аб’яднання Маладняк
- Сябры літаратурнага аб’яднання Полымя
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Нарадзіліся 9 студзеня
- Паэты паводле алфавіта
- Паэты СССР
- Паэты Беларусі
- Перакладчыкі паводле алфавіта
- Перакладчыкі СССР
- Перакладчыкі Беларусі
- Перакладчыкі паэзіі на беларускую мову
- Перакладчыкі з рускай мовы
- Публіцысты паводле алфавіта
- Публіцысты СССР
- Публіцысты Беларусі
- Літаратурныя крытыкі паводле алфавіта
- Літаратурныя крытыкі СССР
- Літаратурныя крытыкі Беларусі
- Беларускамоўныя паэты
- Беларускамоўныя пісьменнікі
- Дзіцячыя пісьменнікі Беларусі
- Члены Беларускай асацыяцыі пралетарскіх пісьменнікаў
- Кандыдаты ў члены ЦК КПБ
- Члены ЦВК БССР