Андрэй Іванавіч Ліс
Андрэй Іванавіч Ліс | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
25 сакавіка 1976 (48 гадоў) |
||||||
Адукацыя | |||||||
Месца працы | |||||||
Званне | генерал-маёр юстыцыі[d] | ||||||
Узнагароды |
Андрэй Іванавіч Ліс (нар. 25 сакавіка 1976, в. Ліскава, Клецкі раён) — беларускі службовец, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь з 2024 года.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 25 сакавіка 1976 года ў в. Ліскава Клецкага раёна Мінскай вобласці[1].
Скончыў Мінскае сувораўскае ваеннае вучылішча; Акадэмію МУС Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Правазнаўства»; Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае будаўніцтва»; генерал-маёр юстыцыі[1].
Службовую дзейнасць пачаў следчым следчага аддзялення аддзела ўнутраных спраў Клецкага райвыканкама, потым узначаліў гэта аддзяленне. Займаў кіруючыя пасады ў аддзеле занальна-лінейнага кантролю ўпраўлення Следчага камітэта МУС Рэспублікі Беларусь па Мінскай вобласці; праходзіў службу ва ўпраўленні ўнутраных спраў Мінскага аблвыканкама, у тым ліку на пасадзе намесніка начальніка УУС — начальніка папярэдняга расследавання. З’яўляўся намеснікам начальніка ўпраўлення Следчага камітэта па Мінскай вобласці; начальнікам упраўлення Следчага камітэта па Магілёўскай вобласці; начальнікам упраўлення Следчага камітэта па Мінскай вобласці[1].
У 2024 годзе выбраны дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання ад Капыльскай акругі № 66. Намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па заканадаўстве[1].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджаны медалём «За бездакорную службу» I, II і III ступені[1].
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]Жанаты, мае дваіх дзяцей[1].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 25 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1976 годзе
- Нарадзіліся ў Клецкім раёне
- Выпускнікі Мінскага сувораўскага ваеннага вучылішча
- Выпускнікі Акадэміі Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь
- Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
- Узнагароджаныя медалём «За бездакорную службу» I ступені (Беларусь)
- Узнагароджаныя медалём «За бездакорную службу» II ступені (Беларусь)
- Узнагароджаныя медалём «За бездакорную службу» III ступені (Беларусь)
- Асобы
- Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 8-га склікання