Андрэй Іванавіч (князь тураўскі)
Андрэй Іванавіч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Глеб Юр’евіч | ||||||
Пераемнік | Уладзімір Святаполкавіч | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне | 1195 | ||||||
Смерць |
1 чэрвеня 1223 каля ракі Калка |
||||||
Род | Ізяславічы Тураўскія | ||||||
Бацька | Іван Юр’евіч | ||||||
Жонка | дачка кіеўскага князя Мсціслава Раманавіча Старога | ||||||
Дзеці | Юрый II Андрэевіч |
Андрэй Іванавіч (? — 1 чэрвеня 1223) — князь тураўскі (1195 — 1 чэрвеня 1223). Быў сынам Івана Юр’евіча, унукам Юрыя Яраславіча. Быў жанаты з дачкой Мсціслава Раманавіча Старога, вялікага князя кіеўскага (1214—1223).
Разам са стрыечнымі братамі янавіцкім князем Святаславам Яраславічам, дубровіцкім князем Аляксандрам Глебавічам, нясвіскім князем Юрыем Яраполчычам, а таксама цесцем, кіеўскім князем Мсціславам Раманавічам Старым, удзельнічаў у бітве на рацэ Калцы, дзе ўсе яны памёрлі. Падчас бітвы Андрэй знаходзіўся ва ўмацаваным лагеры на правым беразе ракі і патрапіў у палон разам з Аляксандрам Глебавічам і Мсціславам Раманавічам Старым. 1 чэрвеня 1223 года быў раздушаны дошкамі, на якіх селі баляваць манголы. Пераемнікам Андрэя на тураўскім княжанні стаў Уладзімір Святаполкавіч.
Нашчадкі[правіць | правіць зыходнік]
- Юрый — князь тураўскі.