Андрэй Ігаравіч Карасёў
Поўнае імя | Андрэй Ігаравіч Карасёў | |||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
26 мая 1991[1] (31 год) |
|||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
|||||||||||||||
Рост | 175 см | |||||||||||||||
Вага | 68 кг | |||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | |||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||
Клуб | няма | |||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
|
Андрэй Карасёў (нар. 26 мая 1991, Брэст) — беларускі футбаліст, паўабаронца.
Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
Гуляў у асноўным за дубль брэсцкага «Дынама» (потым «Брэст»), а ў 2010 годзе з’яўляўся на полі і ў асноўным складзе. У жніўні 2012 года перайшоў у арэнду ў пінскую «Хвалю», у красавіку 2013 года арэнда была падоўжана. У складзе «Хвалі» Андрэй стаў іграком асновы.
У сакавіку 2014 года зноў быў арандаваны пінчукамі[2]. Па выніках сезона 2014 «Хваля» страціла месца ў Першай лізе. У студзені 2015 года Андрэй вярнуўся ў «Дынама»[3], аднак не здолеў замацавацца ў камандзе. У выніку, сезон 2015 распачаў у складзе «Кобрына». Аднак па заканчэнні сезона «Кобрын» зняўся з рэспубліканскіх спаборніцтваў, а Андрэй спыніў прафесійную кар’еру.
З пачатку 2020 года стаў выступаць за клуб «Першы Рэгіён» у Другой лізе, а ў пачатку 2021 года далучыўся да «Брэстжылбуда», дзе гуляў да канца сезона.
Зноскі
- ↑ Andrey Karasev // Transfermarkt — 2000.
- ↑ "Волна" пополнилась ещё тремя футболистами
- ↑ ПОДГОТОВКА К СЕЗОНУ - 2015 НАЧАЛАСЬ Архівавана 4 красавіка 2015.