Андрэй Абрамовіч
Выгляд
| Андрэй Абрамовіч | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Ястрабец | |||||||
|
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Ян Храптовіч | ||||||
| Пераемнік | Ян Антоні Гараін | ||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Міхал Алёйзы Савіцкі[d] | ||||||
| Пераемнік | Феліцыян Жміёўскі[d] | ||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Самуэль Абрамовіч[d] | ||||||
| Пераемнік | Бенедыкт Станіслаў Гедройц[d] | ||||||
|
|||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне | 1700 | ||||||
| Смерць | не пазней за 10 кастрычніка 1763 | ||||||
| Род | Абрамовічы | ||||||
| Бацька | Самуэль Абрамовіч[d][1] | ||||||
| Маці | Тэрэза Петранела са Слізняў[d] | ||||||
| Грамадзянства | |||||||
| Званне | харунжы пяцігорскі[d] | ||||||
| Узнагароды | |||||||
Андрэй Абрамовіч (? — верасень 1763) — ураднік Вялікага Княства Літоўскага.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Паходзіў са шляхецкага роду Абрамовічаў герба «Ястрабец». Нарадзіўся ў сям’і Самуэля. Меў братоў Ежы і Адама.
Харужы, пасля паручнік пяцігорскі, віленскі цівун, стольнік з 1736 і пісар земскі з 1748, кашталян берасцейскі з 1757; пасол на сойм 1754, дэпутат Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага ў 1748 годзе.
3 маладосці звязаны з М. К. Радзівілам Рыбанькай, адстойваў яго інтарэсы на віленскіх сойміках, у Трыбунале і сойме. Трымаў у заставе радзівілаўскія маёнткі Жупраны і Беразавец, у дзяржаве — Цітавяны і Новае Места.
Зноскі
- ↑ Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy, t. I, Województwo wileńskie XIV‒XVIII wiek / пад рэд. A. Rachuba — Warszawa: Wydawnictwo DiG, 2004. — С. 184–185. — 764 с. — ISBN 83-7181-305-8
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Абрамовічы // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — 688 с. — ISBN 985-11-0314-4 (т. 1), ISBN 985-11-0315-2.