Андрэй Аляксандравіч Богуш
| Андрэй Аляксандравіч Богуш | |
|---|---|
| Дата нараджэння | 11 ліпеня 1925 |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 21 ліпеня 2009 (84 гады) |
| Месца смерці | |
| Грамадзянства | |
| Род дзейнасці | навуковец, выкладчык універсітэта |
| Навуковая сфера | Фізіка |
| Месца працы | |
| Навуковая ступень | доктар фізіка-матэматычных навук |
| Навуковае званне | |
| Альма-матар | |
| Навуковы кіраўнік | Ф.І. Фёдараў |
| Узнагароды | * Дзяржаўная прэмія БССР (1988) |
Андрэ́й Алякса́ндравіч Бо́гуш (11 ліпеня 1925 — 21 ліпеня 2009) — беларускі фізік-тэарэтык. Член-карэспандэнт НАН Беларусі (1994)[1]. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1988), доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Андрэй Аляксандравіч нарадзіўся ў мястэчку Карэлічы Гродзенскай вобласці. Сярэднюю адукацыю атрымаў у школе рабочай моладзі, атрымаў залаты медаль. У 1947 годзе паступіў на аддзяленне фізікі фізіка-матэматычнага факультэта БДУ. У 1952 годзе скончыў БДУ з чырвоным дыпломам. Пасля гэтага працаваў настаўнікам фізікі СШ № 8 у Магілёве, а з 1953 года — выкладчыкам і пазней старэйшым выкладчыкам фізікі Магілёўскага педагагічнага інстытута. У 1957 годзе Андрэй Аляксандравіч Богуш вырашыў паступіць у аспірантуру Інстытута фізікі АН БССР, кандыдацкую дысертацыю на тэму «Прымяненне каварыянтных метадаў у тэорыі элементарных часціц» абараніў у 1963 годзе. У 1974 годзе Андрэй Аляксандравіч абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Канечныя ператварэнні груп сіметрыі і іх прадстаўленняў у тэорыі элементарных часціц» — першую ў Беларусі ў галіне фізікі элементарных часціц. Аўтар больш як 300 навуковых прац. У 1980 годзе ўзнагароджаны Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР. З 1978 да 2004 узначальваў створаную ім лабараторыю фізікі высокіх энергій. Потым — галоўны навуковы супрацоўнік інстытута. Адначасова з даследчыцкай дзейнасцю з 1961 да 1997 года (з 1976 на пасадзе прафесара) працаваў на кафедры тэарэтычнай фізікі БДУ. Чытаў агульны курс квантавай механікі, спецыяльныя курсы па класічнай тэорыі поля, квантавай электрадынаміцы, тэорыі груп у фізіцы, калібровачнай палявой тэорыі электраслабых узаемадзеянняў. Падрыхтаваў 11 кандыдатаў і 4 дактароў фізіка-матэматычных навук.
Навуковыя працы
[правіць | правіць зыходнік]- А. А. Богуш, Л. Г. Мороз. Введение в теорию классических полей. — Мн.: Наука и техника, 1968; — М.: УРСС, 2004.
- А. А. Богуш. Введение в полевую теорию элементарных частиц. — Мн.: Наука и техника, 1981.
- А. А. Богуш. Введение в калибровочную полевую теорию электрослабых взаимодействий. — Мн.: Наука и техника, 1987; — М.: УРСС, 2003.
- А. А. Богуш. Очерки по истории физики микромира. — Мн.: Наука и техника, 1990; — М.: УРСС, 2004.
Зноскі
- ↑ Вучоныя Беларусі: Андрэй Аляксандравіч Богуш (Да 75-годдзя з дня нараджэння) // Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Серыя фізіка-матэматычных навук. № 3, 2000 (С. 137—138)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Бо́гуш Андрэй Аляксандравіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — С. 202—203. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
- Андрэй Аляксандравіч Богуш : да 80-годдзя са дня нараджэння / НАН Беларусі, ІФ імя Б. І. Сцяпанава, ЦНБ імя Я.Коласа. — Мн.: Принтлайн, 2005. — 114 с. (руск.)
- Бібліяграфія прац А. А. Богуша. — Мн.: ИФ НАНБ. 2000. — 46 с. (руск.)
- Богуш Андрей Александрович // Изобретатель, № 7 (187) 2015. — С. 34—35. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Андрэй Аляксандравіч Богуш: Даведка на сайце НАН Беларусі
- Андрэй Аляксандравіч Богуш у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі (руск.)
- Андрэй Аляксандравіч Богуш на сайце кафедры тэарэтычнай фізікі БДУ Архівавана 2 лістапада 2009.
- Нарадзіліся 11 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1925 годзе
- Нарадзіліся ў Карэлічах
- Памерлі 21 ліпеня
- Памерлі ў 2009 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Дактары фізіка-матэматычных навук
- Члены-карэспандэнты НАНБ
- Выпускнікі фізіка-матэматычнага факультэта БДУ
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Выкладчыкі БДУ
- Фізікі Беларусі
- Фізікі СССР
- Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі БССР
- Выкладчыкі Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Аркадзя Куляшова