Андрэй Аляксандравіч Гарбуноў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Андрэй Гарбуноў
Andrey Gorbunov (2015).jpg
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Андрэй Аляксандравіч Гарбуноў
Нарадзіўся 29 мая 1983(1983-05-29)[1] (35 гадоў)
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Рост 190 см
Вага 83 кг
Пазіцыя брамнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Сцяг Беларусі Тарпеда-БелАЗ
Нумар 30
Кар’ера
Клубная кар’ера*
2000 — 2007 Сцяг Беларусі Дняпро (Магілёў) 67 (-91)
2000   Сцяг Беларусі Вейна-Дняпро 3 (-4)
2001   Сцяг Беларусі Спартак-ВАР-Дняпро (Шклоў) 16 (-15)
2008 — 2011 Сцяг Беларусі Дынама (Мінск) 61 (-54)
2011 Сцяг Беларусі Нёман (Гродна) 9 (-13)
2012 — 2013 Сцяг Беларусі БАТЭ (Барысаў) 57 (-38)
2014 — 2017 Сцяг Грэцыі Атрамітас (Афіны) 76 (-76)
2018 Сцяг Беларусі Дынама (Мінск) 28 (-14)
2019 — Сцяг Беларусі Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна)
Нацыянальная зборная**
2015 — Сцяг Беларусі Беларусь 19 (-22)
Міжнародныя медалі
Дзяржаўныя і ведамасныя ўзнагароды
Нагрудны знак адрознення Майстар спорту Рэспублікі Беларусь міжнароднага класа.png

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 28 студзеня 2019.

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў
афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 29 сакавіка 2019.

Андрэй Гарбуноў (нар. 29 мая 1983, Магілёў) — беларускі футбаліст, брамнік жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ» і нацыянальнай зборнай Беларусі.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец магілёўскага «Дняпро-Трансмаша», знаходзіўся ў сістэме клуба да 2008 года, калі перайшоў у мінскае «Дынама». Стаў асноўным брамнікам мінскага клуба, гуляў з ім у Лізе Еўропы. У чэрвені 2011 года пакінуў клуб у сувязі са сканчэннем кантракта і ў хуткім часе апынуўся ў гродзенскім «Нёмане».

БАТЭ[правіць | правіць зыходнік]

У студзені 2012 года перайшоў у барысаўскі БАТЭ[2]. Дзякуючы добрай гульні амаль адразу стаў асноўным галкіперам клуба, здолеўшы выбіць са складу іграка нацыянальнай зборнай Аляксандра Гутара. Усяго праз некалькі месяцаў знаходжання ў стане клуба падоўжыў кантракт да 2015 года[3]. Паводле вынікаў сезону 2012 году быў абраны найлепшым іграком барысаўскага клуба за бягучы год, апярэдзіўшы на 2 пункты паўабаронцу Рэнана Брэсана[4]. Акрамя таго, Гарбуноў стаў і найлепшым брамнікам чэмпіянату[5].

У сезоне 2013 працягваў быць асноўным галкіперам БАТЭ. Але, барысаўскі клуб пакінуў Аляксандр Гутар, з-за чаго значна знізілася канкурэнцыя на пазіцыі брамніка. У выніку Гарбуноў ужо не дэманстраваў такі футбол, як у папярэднім сезоне.

У студзені 2014 года склад барысаўскага клуба папоўніў брамнік нацыянальнай зборнай Беларусі Сяргей Чэрнік, пасля чаго галоўны трэнер БАТЭ Аляксандр Ермаковіч заявіў, что не бачыць Гарбунова ў складзе каманды[6]. Некаторы час Андрэй падтрымліваў форму ў дубліруючым складзе БАТЭ[7]. У сакавіку 2014 года, пасля пачатку футбольнага сезону, Гарбуноў ужо не з’яўляўся ў камандзе, і 1 красавіка 2014 года кантракт з БАТЭ быў разарваны[8].

«Атрамітас»[правіць | правіць зыходнік]

У першай палове 2014 года заставаўся без клуба. У ліпені 2014 года падпісаў кантракт з грэчаскім «Атрамітасам»[9]. Спачатку быў другім брамнікам клуба, а ў лістападзе 2014 года здолеў замацавацца ў стартавым складзе. Выдатна праявіў сябе ў сезоне 2014/15, калі правёў 12 «сухіх» матчаў у чэмпіянаце і дапамог «Атрамітасу» трапіць у Лігу Еўропы.

6 жніўня 2015 года, захаваўшы ў недатыкальнасці браму ў матчы Лігі Еўропы супраць шведскага АІКа (1:0), дасягнуў адзнакі ў 100 «сухіх» матчаў на вышэйшым узроўні і тым самым уступіў у беларускі клуб «сухіх» брамнікаў[10].

У пачатку 2016 года страціў месца ў аснове і да канца сезону не з’яўляўся на полі. «Атрамітас» прапанаваў падоўжыць кантракт, але Андрэй разглядаў іншыя варыянты працягу кар’еры[11]. 27 чэрвеня футбаліст усё ж вырашыў застацца ў «Атрамітасе», адначасова змяніўшы нумар з 30 на 35[12]. У сезоне 2016/17 быў трывалым асноўным брамнікам «Атрамітаса». У маі 2017 года стала вядома аб сыходзе Гарбунова з каманды[13].

«Дынама» Мінск[правіць | правіць зыходнік]

У другой палове 2017 года заставаўся без клуба, гуляў за каманду БАТЭ па пляжным футболе. У студзені 2018 года падпісаў кантракт з мінскім «Дынама»[14]. Замацаваўся ў якасці асноўнага брамніка каманды, выцесніўшы Сяргея Ігнатовіча. Па выніках сезону 2018 быў прызнаны найлепшым брамнікам чэмпіянату Беларусі.

У студзені 2019 года стала вядома, што Гарбуноў пакідае «Дынама» па заканчэнні кантракта[15].

«Тарпеда-БелАЗ»[правіць | правіць зыходнік]

У студзені 2019 года падпісаў двухгадовы кантракт з жодзінскім «Тарпеда-БелАЗ»[16].

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

У сакавіку 2015 года быў упершыню выкліканы ў нацыянальную зборную Беларусі[17]. Дэбютаваў у зборнай 30 сакавіка 2015, правёўшы першы тайм у таварыскім матчы супраць Габона[18].

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Andrey Gorbunov // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Андрей Горбунов стал игроком БАТЭ (руск.)  «Прессбол», 13 студзеня 2012
  3. Андрей Горбунов: «Всегда мечтал играть за московский ЦСКА»
  4. БАТЭ определил Горбунова лучшим игроком сезона
  5. Андрей Горбунов: «Удивлен, что Сулимы не было в списке претендентов на награду»
  6. Футбол. БАТЭ решил расстаться с Михаилом Сиваковым и Андреем Горбуновым
  7. Горбунов и Сиваков продолжают тренировки с дублем БАТЭ
  8. БАТЭ расстался с Горбуновым
  9. Андрей Горбунов подписал контракт с "Атромитосом"
  10. Андрей Горбунов сыграл 100 "сухих" матчей на высшем уровне
  11. У Андрея Горбунова есть несколько вариантов продолжения карьеры
  12. Андрей Горбунов продлил контракт с "Атромитосом" и сменил игровой номер
  13. "Атромитос" попрощался с Андреем Горбуновым
  14. Андрей Горбунов стал игроком минского "Динамо"
  15. Горбунов покинул минское "Динамо"
  16. "Торпедо-БелАЗ" объявило о подписании Горбунова
  17. Андрей Горбунов, Иван Маевский и еще 21 игрок вызваны в сборную Беларуси на матчи с Македонией и Габоном
  18. Беларусь - Габон. Горбунов, Януш и Макась дебютируют в национальной сборной

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]