Андрэй Аляксандравіч Кузняцоў
Андрэй Аляксандравіч Кузняцоў | |
---|---|
Дата нараджэння | 27 лютага 1970 (54 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | выкладчык універсітэта |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар тэхнічных навук |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Аляксандр Рыгоравіч Коган і Валерый Іосіфавіч Альшанскі |
Узнагароды |
Андрэй Аляксандравіч Кузняцоў (27 лютага 1970, Віцебск) — беларускі спецыяліст у галіне радыёэлектронікі, матэрыялазнаўства вытворчасцей тэкстыльнай і лёгкай прамысловасці. Доктар тэхнічных навук (2008), дацэнт (2005).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Ваенны інжынерна-касмічны інстытут імя А. Ф. Мажайскага, г. Санкт-Пецярбург (спецыяльнасць «Радыёэлектронныя сродкі», кваліфікацыя «Інжынер радыёэлектроннай тэхнікі», 1992), Маскоўскі дзяржаўны тэкстыльны ўніверсітэт імя А. М. Касыгіна (дактарантура, 2007).
Працуе ў Віцебскім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце (з 1993, механіка-тэхналагічны факультэт, кафедра фізікі, прафесар, з 2011 — кафедра аўтаматызацыі тэхналагічных працэсаў і вытворчасцей, загадчык кафедры, з чэрвеня 2016 — рэктар).
Навуковыя інтарэсы: метады і сродкі ацэнкі і прагназавання паказчыкаў якасці вырабаў і матэрыялаў лёгкай і тэкстыльнай прамысловасці.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Грамата Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2014), стыпендыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2009), ганаровая грамата Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта (2015)[1][2].
Зноскі
- Нарадзіліся 27 лютага
- Нарадзіліся ў 1970 годзе
- Нарадзіліся ў Віцебску
- Выкладчыкі Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта
- Дактары тэхнічных навук
- Выпускнікі Маскоўскага дзяржаўнага тэкстыльнага ўніверсітэта імя А. М. Касыгіна
- Выпускнікі Ваенна-касмічнай акадэміі імя А. Ф. Мажайскага
- Узнагароджаныя Граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Рэктары Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта
- Матэрыялазнаўцы Беларусі