Андрэй Андрэевіч Грамыка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Андрэ́й Андрэ́евіч Грамы́ка
Andrei Gromyko 1972.jpg
сцяг
10-ы Старшыня Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР
2 ліпеня 1985 — 1 кастрычніка 1988
Папярэднік: Васіль Васільевіч Кузняцоў (в. а.)
Пераемнік: Міхаіл Сяргеевіч Гарбачоў
сцяг
Першы намеснік Старшыні Савета Міністраў СССР
24 сакавіка 1983 — 2 ліпеня 1985
Прэм'ер-міністр: Мікалай Аляксандравіч Ціханаў
сцяг
5-ы Міністр замежных спраў СССР
15 лютага 1957 — 2 ліпеня 1985
Прэм'ер-міністр: Мікалай Аляксандравіч Булганін
Мікіта Сяргеевіч Хрушчоў
Аляксей Мікалаевіч Касыгін
Мікалай Аляксандравіч Ціханаў
Папярэднік: Дзмітрый Трафімавіч Шапілаў
Пераемнік: Эдуард Амуросьевіч Шэварнадзэ
 
Партыя: КПСС1931)
Адукацыя: Мінскі сельскагаспадарчы інстытут,
аспірантура Усесаюзнага навукова-даследчага інстытута эканомікі сельскай гаспадаркі (Масква)
Навуковая ступень: доктар эканамічных навук
Прафесія: дыпламат
Дзейнасць: палітык, дыпламат, эканаміст
Веравызнанне: атэізм
Нараджэнне: 5 (18) ліпеня 1909(1909-07-18)
вёска Старыя Грамыкі,
Гомельскі павет,
Магілёўская губерня (цяпер — Свяцілавіцкі сельсавет, Веткаўскі раён, Гомельская вобласць, Рэспубліка Беларусь)
Смерць: 2 ліпеня 1989(1989-07-02) (79 гадоў)
Масква, РСФСР, СССР
Пахаванне: Навадзевічыя могілкі, Масква
Бацька: Андрэй Мацвеевіч Грамыка
Маці: Вольга Яўгенаўна Бекарэвіч
Жонка: Лідзія Дзмітрыеўна Грыневіч
Дзеці: Анатоль, Эмілія
 
Узнагароды:
Герой Сацыялістычнай Працы Герой Сацыялістычнай Працы
Ордэн Леніна Ордэн Леніна Ордэн Леніна Ордэн Леніна
Ордэн Леніна Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн «Знак Пашаны»
Вялікі крыж ордэна «Сонца Перу»
Solnce svobody rib.png
Ленінская прэмія Дзяржаўная прэмія СССР — 1984

Андрэ́й Андрэ́евіч Грамы́ка (5 (18) ліпеня 1909], в. Старыя Грамыкі, Свяцілавіцкі сельсавет, Веткаўскі раён, Гомельская вобласць — 2 ліпеня 1989) — савецкі дзяржаўны дзеяч і дыпламат, старшыня Прэзыдыума Вярхоўнага Савета СССР (19851988).

У 1944 г. узначальваў дэлегацыю СССР на канферэнцыі ў Думбартан-Оксе (ЗША) па стварэнні ААН, падпісаў Статут ААН.

Пачатак біяграфіі[правіць | правіць зыходнік]

Паходзіў з шляхецкага роду, большая частка якога ў часы Расійскай імперыі была пераведзена ў падатныя станы. У афіцыйных біяграфіях пазначалася сялянскае паходжанне і тое, што яго бацька быў селянінам, працаваў на заводзе. З 13 гадоў Андрэй хадзіў з бацькам на заробкі, часцей на нарыхтоўку і сплаў лесу. Пасля заканчэння 7-гадовай школы працягнуў адукацыю ў прафесійным тэхнічным вучылішчы і тэхнікуме ў Гомелі, затым — у Старабарысаўскім сельскагаспадарчым тэхнікуме (в. Старабарысаў Барысаўскага раёна Мінскай вобласці)[1].

У 1932 закончыў Мінскі сельскагаспадарчы інстытут, паступіў у аспірантуру.

У 1931 годзе ажаніўся, у 1932 нарадзіўся сын Анатоль, будучы вучоны-афрыканіст.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

У 1934 годзе групу аспірантаў, сярод якіх быў і Грамыка, перавялі ў Маскву, ва Усесаюзны навукова-даследчы інстытут эканомікі сельскай гаспадаркі. Пасля абароны ў 1936 годзе дысертацыі кандыдата навук па праблемах эканомікі сельскай гаспадаркі Грамыка стаў старэйшым навуковым супрацоўнікам, а потым — вучоным сакратаром Інстытута эканомікі Акадэміі навук СССР.

Дыпламатычная дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Пасол[правіць | правіць зыходнік]

У 1939 годзе быў прыняты на службу ў Народны Камісарыят Замежных спраў СССР, на пасаду кіраўніка аддзелу краін Амерыкі. У кастрычніку 1939 года накіраваны ў сталае прадстаўніцтва СССР у ЗША, саветнікам.

У жніўні 1943 года 34-гадовы Грамыка зрабіўся паслом СССР у Вашынгтоне; адначасова — пасланнік СССР на Кубе. Удзельнічаў у падрыхтоўцы канферэнцый у Ялце, Патсдаме, Думбартан-Оксе і Сан-Францыска, што зрабіла яго прыўчасным да фармавання пасляваеннай геапалітыкі.

У 19461948 Грамыка — першы прадстаўнік СССР у ААН і адначасова намеснік міністра замежных спраў СССР, у 19491952 і з сакавіка 1953 да лютага 1957 — першы намеснік міністра замежных спраў СССР. У 19521953 — пасол СССР у Вялікабрытаніі.

Доктар эканамічных навук (1956).

У жніўні 1947 года часопіс «Time» пісаў: «Як сталы прадстаўнік Савецкага Саюза ў савеце Бяспекі ААН, Грамыка робіць сваю работу на ўзроўні найвышэйшай кампетэнтнасці». На Захадзе Грамыка атрымаў мянушку «Mr. Nyet» (Містэр «Не») за своеасаблівы стыль вядзення перамоў.

Быў удзельнікам, а потым — кіраўніком дэлегацыі на 22 сесіях Генеральнай Асамблеі ААН.

Міністр[правіць | правіць зыходнік]

15 лютага 1957 года быў прызначаны на пасаду міністра замежных спраў СССР, на якой служыў 28 гадоў — да 2 ліпеня 1985. На час яго службы трапілі самыя напружаныя часы «Халоднай вайны» — у прыватнасці, Грамыка вёў савецка-амерыканскія перамовы падчас Карыбскае крызіса. Адначасова з 24 сакавіка 1983 па 2 ліпеня 1985 — 1-ы намеснік Старшыні Савета Міністраў СССР.

Працаваў над дагаворам аб забароне выпрабаванняў ядзернай зброі ў атмасферы, касмічнай прасторы і пад вадой, што быў падпісаны ў 1963 годзе, над актам аб ненападзе з Заходняю Германіяй і 4-баковым пагадненнем аб Заходнім Берліне.

Поспехам Грамыкі як дыпламата было перадухіленне вайны паміж Індыяй і Пакістанам ў 1966 годзе з-за канфлікту вакол Кашміру. Заслугамі Грамыкі ў вялікай ступені можна лічыць падпісанне Дагаворы аб Нераспаўсюдзе Ядзернай Зброі 1968 года і пагадненняў са Злучанымі Штатамі 19721979 гадоў, асабліва Дагавора аб Супрацьпаветранай Абароне і Дагавора аб Абмежаванні Стратэгічных Наступальных Узбраенняў (ДАСНУ). Важнае значэнне маюць падпісаныя ў 1975 годзе Хельсінскія пагадненні.

Помнік Андрэю Грамыку ў Гомелі

У 1976 годзе дзяржаўны сакратар ЗША Сайрус Вэнс, што працаваў разам з Грамыкам над ДАСНУ, сказаў пра дыпламата-беларуса: «…мала хто ў сучасным свеце можа бпараўнацца з ім… у дыпламатыі ён скрупулёзны прафесійны практык, гэта чалавек вялізных здольнасцяў і высокага інтэлекту, што валодае ўсімі рысамі дзяржаўнага дзеяча». У 19701980-я гады многія на Захадзе гаварылі аб ім, як аб «дыпламаце нумар 1». Часопіс «Time» пісаў у 1981 годзе: «Ва ўзросце 72 гадоў ён — адзін з самых актыўных і працаздольных сяброў савецкага кіраўніцтва. Чалавек з выдатнай памяццю, вострым розумам і надзвычайнай трываласцю… Мажліва, Андрэй Андрэевіч ёсць самым інфармаваным міністрам замежных спраў у свеце»

Іншыя пасады[правіць | правіць зыходнік]

Дэпутат Савета Саюза Вярхоўнага Савета СССР 2 і 5-11 скліканняў (1946-1950, 1958-1989) ад Пензенскай вобласці (2 скліканне, 1946-1950), Маладзечанскай вобласці (5 скліканне, 1958-1962), Гомельскай вобласці (6 скліканне, 1962-1966), Мінскай вобласці (7-11 скліканне, 1966-1989).

У 1958-1987 годзе галоўны рэдактар часопіса «Міжнароднае жыццё».

Барацьба за вышэйшую пасаду ў СССР[правіць | правіць зыходнік]

Пасля смерці Суслава ў пачатку 1982 года Грамыка, згодна з апублікаваных матэрыялах, спрабаваў праз Андропава высветліць магчымасць свайго перамяшчэння на вызваленую пазіцыю «другой асобы» у нефармальнай партыйнай іерархіі СССР. У адказ Андропаў асцярожна спаслаўся на выключную кампетэнцыю Брэжнева ў кадравых пытаннях, аднак пасля смерці Брэжнева, стаўшы генеральным сакратаром, Андропаў ўсё ж прызначыў Грамыка першым намеснікам Старшыні Савета Міністраў СССР. На гэтай пасадзе Грамыка прабыў з сакавіка 1983 да ліпеня 1985 года.

Пасля смерці Чарненка, на сакавіцкім Пленуме ЦК КПСС 11 сакавіка 1985 года Грамыка прапанаваў кандыдатуру Гарбачова на пасаду Генеральнага сакратара ЦК КПСС - фактычна першай асобы дзяржавы. Па сведчанні ўнука, дырэктара Інстытута Еўропы РАН Аляксея Грамыка, які спасылаецца на аповяд дзеда, у той дзень міністр замежных спраў СССР рашуча ўзяў слова першым на пасяджэнні Палітбюро ЦК КПСС, даў кароткую станоўчую характарыстыку М. С. Гарбачову і высунуў яго на вышэйшую пасаду ў дзяржаве , што і было падтрымана калегамі. Паводле гэтых жа сведчаннях, пасля Андрэй Андрэевіч шкадаваў аб сваім рашэнні. Тым не менш у сваіх падцэнзурным успамінах "Памятное", выдадзеных у 1988-1990 гадах, Грамыка ў станоўчым ключы выказаўся пра Гарбачове і аб праводзімай ім у СССР палітыцы «перабудовы».

Пасля абрання Гарбачова Генеральным сакратаром ЦК КПСС на пасаду міністра замежных спраў СССР быў прызначаны Эдуард Шэварнадзэ. Грамыка была прапанаваная цырыманіяльныя пасаду старшыні Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР, якую ён займаў з ліпеня 1985 да 1 кастрычніка 1988 года, калі быў вызвалены па сваёй просьбе ў сувязі са станам здароўя. Такім чынам, была парушаная ўсталявалася ў 1977-1985 гадах традыцыя сумяшчаць пасады Генеральнага сакратара ЦК КПСС і старшыні Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР. Неўзабаве пасля адстаўкі (1988) выйшлі ў свет мемуары "Памятное" (першая кніга), над якімі Грамыка працаваў апошнія гады, у 1990 годзе выйшла другая кніга, у гэтым жа годзе мемуары ў цэлым апублікаваныя і на англійскай мове ў брытанскім выдавецтве «Хатчынсан» .

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

Пахаваны на Новадзявочых могілках у Маскве. У Гомелі А. Грамыка ўсталяваны бронзавы бюст. У горадзе Ветка (Гомельская вобласць, Беларусь) імем Андрэя Грамыкі названы вуліца і сярэдняя школа № 1.[2]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]