Андрэй Андрэевіч Каляда
Андрэй Андрэевіч Каляда | |
---|---|
Дата нараджэння | 3 чэрвеня 1940 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 13 кастрычніка 2022 (82 гады) |
Месца смерці | |
Дзеці | Наталля Андрэеўна Каляда[d] |
Род дзейнасці | перакладчык, літаратуразнавец, тэатразнавец, педагог, выкладчык універсітэта, літаратар |
Навуковая сфера | літаратуразнаўства[1], тэатразнаўства[d][1] і пераклад[1] |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат педагагічных навук (1975) |
Навуковае званне | |
Альма-матар |
Андрэй Андрэевіч Каляда (нар. 3 чэрвеня 1940, вёска Панямонь, Навагрудскі раён Гродзенскай вобласці — 13 кастрычніка 2022, Мінск, Беларусь) — беларускі літаратуразнавец, тэатразнавец, педагог. Кандыдат педагагічных навук (1975).
Біяграфічныя звесткі
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 3 чэрвеня 1940 года ў вёсцы Панямонь на Навагрудчыне.
Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (1962). Працаваў у тэатры імя Я. Купалы, выкладаў у Мінскім педагагічным і Беларускім тэатральна-мастацкім інстытутах. Кандыдацкая дысертацыя па тэме «Выработка навыков выразительного чтения у студентов-филологов: (на материале белорусской литературы)» (1974). Прарэктар Беларускай акадэміі мастацтваў (1989—2008). Прафесар (1993)[2].
Памёр 13 кастрычніка 2022 года ў Мінску, яго прах быў пахаваны 18 лістапада на Бромптанскіх могілках у Лондане[3].
Навуковая праца і творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Даследаваў праблемы майстэрства вуснай мовы, методыку навучання выразнаму чытанню; аўтар вучэбных і метадычных дапаможнікаў для студэнтаў і настаўнікаў. Займаўся перакладамі мастацкай літаратуры.
Пасольства Вялікабрытаніі ў Рэспубліцы Беларусь фінансавала стварэнне пры «Беларускім свабодным тэатры» студыі гуказапісу, адукацыйнага праекту «Fortinbras», а таксама выданне зборнікаў п’ес і аўдыёспектакляў на кампакт-дысках. Дзякуючы гэтаму, Андрэй Каляда зрабіў аўдыёзапісы раманаў Івана Мележа «Людзі на балоце», Уладзіміра Караткевіча «Чорны замак Альшанскі» і «Каласы пад сярпом тваім», аповесці Вольгі Іпатавай «Прадслава».
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]Дачка ― Наталля Каляда, разам з мужам Мікалаем Халезіным ― стваральнікі «Беларускага свабоднага тэатра», пражываюць у Вялікабрытаніі[4][5]. Наталля Андрэеўна вядомая як актыўная абаронца геяў у Беларусі[6]. Унучка Андрэя Каляды Даніэла выступіла ў англійскім парламенце, выкрыўшы беларускую ўладу ў розных злачынствах[7].
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- Выразнае чытання: Вучэбны дапаможнік для ВНУ (1970)
- Выразнае чытанне сатырычных вершаў, баек і драматычных твораў [Камплект]: [вучэбны дапаможнік для філалагічных факультэтаў вышэйшых навучальных устаноў] (1973)
- Тэхніка мовы лектара: (Дыханне, голас, дыкцыя): [Метадычны дапаможнік] (1976)
- Квітней, Радзіма. Красуй, жыццё: зборнік для мастацкага чытання / Міністэрства культуры БССР, Рэспубліканскі Дом народнай творчасці (1978)
- Расказванне і чытанне ў дзіцячым садзе: дапаможнік для работнікаў дашкольных устаноў (1978)
- Практикум выразительного чтения: учебное пособие; Министерство просвещения БССР, Минский государственный педагогический институт (1979)
- Голас партыі ― голас міру: зборнік для мастацкага чытання / Рэпертуарна-рэдакцыйная калегія Упраўлення культасветустаноў Міністэрства культуры БССР, Рэспубліканскі навукова-метадычны цэнтр народнай творчасці і культурна-асветнай работы; [укладальнік А. А. Каляда] (1986)
- Выразнае чытанне: Вучэб.дапам.для студэнтаў філалагічных фак.пед.ін-таў (1989)
- Мастацкае чытанне ў школе: 5―11-я класы: кніга для настаўніка (1992)
- Сцэнічная мова: Навучальны дапаможнік (1993)
- Слоўнік акцёра і рэжысёра (1995)
- Беларускае літаратурнае вымаўленне: практыкум па дыкцыі і арфаэпіі (2006)
- Сцэнічная мова : вучэбна-метадычны дапаможнік для студэнтаў спецыяльнасці «Акцер» (2006)
Пераклады:
- Фёдар Дастаеўскі. Аповесці. Апавяданні (2002)
- Фёдар Дастаеўскі. Выбраныя творы (2004)
- Лялечны дом: п’есы замежных драматургаў (2006)
- Барыс Пастарнак. Доктар Жывага (2011).
- Міхаіл Шолахаў. Лёс чалавека (2011)
- Аляксандр Салжаніцын. Адзін дзень Івана Дзянісавіча (2011)
- Расповяды пра Каханне…: Любоў, Любасць, Любошчы: [апавяданні і аповесці рускіх і савецкіх класікаў] (2012)
- Іван Бунін. Акаянныя дні (2013)
- Фёдар Дастаеўскі. Д’яблы: раман з трох частак (2013)
- Андрэй Платонаў. Чэвенгур (2014)
Зноскі
- ↑ а б в Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
- ↑ Профессора Андрея Коляду уволили за сотрудничество со «Свободным театром» . Хартыя 97 (3 кастрычніка 2008).
- ↑ novychas.online
- ↑ Vika Bulakhava.. Смысл существования Николая Халезина(недаступная спасылка). Russian Chicago (3 кастрычніка 2016). Архівавана з першакрыніцы 10 красавіка 2021.
- ↑ Доморощенные «свободотеатралы» . COMPARTY.BY (3 кастрычніка 2014).
- ↑ Наталья Коляда: Любая система боится думающих людей . Moc.media.
- ↑ Дочь Николая Халезина и Натальи Коляды выступила в британском парламенте . Euroradio (14 снежня 2011).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — 604 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).
- Нарадзіліся 3 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1940 годзе
- Нарадзіліся ў СССР
- Памерлі 13 кастрычніка
- Памерлі ў 2022 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Постаці Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы
- Выкладчыкі БДПУ імя Максіма Танка
- Выкладчыкі Беларускай акадэміі мастацтваў
- Кандыдаты педагагічных навук
- Прафесары
- Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Нарадзіліся ў Навагрудскім раёне
- Тэатразнаўцы Беларусі
- Педагогі Беларусі
- Перакладчыкі Беларусі
- Перакладчыкі на беларускую мову
- Перакладчыкі з рускай мовы
- Літаратуразнаўцы Беларусі