Андрэй Андрэевіч Ракаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Андрэй Андрэевіч Ракаў
Дата нараджэння 7 кастрычніка 1931(1931-10-07)
Месца нараджэння
Дата смерці 17 кастрычніка 2011(2011-10-17) (80 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці вучоны
Навуковая сфера эканоміка і сацыялогія
Месца працы
Навуковая ступень доктар эканамічных навук (1985)
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды

Андрэй Андрэевіч Ра́каў[1] (7 кастрычніка 1931 — 17 кастрычніка 2011) — вучоны, эканаміст і сацыёлаг, доктар эканамічных навук (1985), прафесар (1990).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў вёсцы[1] Церахоўка (зараз у складзе гарадскога пасёлка Церахоўка Добрушскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі). Скончыў сярэднюю школу і паступіў у 1949 годзе на філасофскае аддзяленне Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, які скончыў у 1959 годзе. У 1957 годзе скончыў аспірантуру пры кафедры палітычнай эканоміі[2]. У 1957—1961 гадах малодшы, старшы навуковы супрацоўнік у Інстытуце эканомікі сельскай гаспадаркі. У 1961—1963 гадах у Мінскім абласным камітэце КПБ. Са студзеня 1963 года працаваў у Навукова-даследчым інстытуце эканомікі і эканоміка-матэматычных метадаў пры Дзяржплане БССР (сучасны Навукова-даследчы эканамічны інстытут Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь), дзе ўзначаліў аддзел насельніцтва і працоўных рэсурсаў[3][2].

Памёр А. А. Ракаў у Мінску 17 (18[2]) кастрычніка 2011 года.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар навуковых прац па сацыяльнай і эканамічнай дэмаграфіі, тэорыі і метадалогіі сацыяльна-дэмаграфічных працэсаў, праблемах дэмаграфічных вынікаў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і інш. У пачатку 1970-х гадоў прапанаваў сацыяльна-дэмаграфічнае абгрунтаванне, якое дазволіла паскорыць будаўніцтва Мінскага метрапалітэна[2]. У 1988—1991 гадах быў кансультантам па народанасельніцтве Еўрапейскай эканамічнай камісіі ААН[1]. У 1990-х гадах кіраваў распрацоўкай шэрагу дэмаграфічных праграм[2]. Падрыхтаваў 11 кандыдатаў навук[2].

Сярод апублікаваных прац:

  • Население БССР. — Мн., 1969.
  • Белоруссия в демографическом измерении. — Мн., 1974.
  • Методологические проблемы согласования планов экономического и социального развития и программ развития народонаселения. — Йошкар-Ола, 1987.
  • Демографические основы народохозяйственного планирования. — Мн., 1990.
  • Демографические проблемы социума: состояние и тенденции развития в Республике Беларусь. — Мн., 2005 (у сааўтарстве).

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 БелЭн, 2001
  2. 2,0 2,1 2,2 2,3 2,4 2,5 Раков Андрей Андреевич // Партал ЭКОНОМИКА.BY(руск.) 
  3. З 1981 года аддзел насельніцтва і працоўных рэсурсаў увайшоў у склад Інстытута эканомікі Акадэміі навук БССР, у 1990 годзе — у склад Інстытута сацыялогіі, а ў 2004 годзе пераўтвораны ў Цэнтр дэмаграфіі і чалавечага развіцця Інстытута эканомікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]