Андрэй Анісімавіч Белы
Андрэй Анісімавіч Белы | |
---|---|
Дата нараджэння | 17 чэрвеня 1922 |
Месца нараджэння |
в. Навінкі, Калінкавіцкі раён, Гомельская вобласць |
Дата смерці | 17 чэрвеня 2011 (89 гадоў) |
Месца смерці | Маскоўская вобласць |
Месца пахавання | |
Прыналежнасць | |
Гады службы | 1941—1967 |
Званне | малодшы лейтэнант |
Бітвы/войны | Вялікая Айчынная вайна |
Узнагароды і званні | |
У адстаўцы | падпалкоўнік |
Андрэй Анісімавіч Белы (17 чэрвеня 1922, в. Навінкі, Калінкавіцкі раён, Гомельская вобласць — 17 чэрвеня 2011) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1943)[1], камандзір узвода сувязі 685-га стралковага палка 193-й стралковай дывізіі 65-й арміі Цэнтральнага фронту, малодшы лейтэнант[2].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 17 чэрвеня 1922 года ў вёсцы Навінкі цяпер у Калінкавіцкім раёне Гомельскай вобласці Беларусі, у сям'і селяніна. Беларус.
Адукацыя сярэдняя спецыяльная: скончыў курсы настаўнікаў пачатковых класаў. Працаваў настаўнікам.
У Чырвонай Арміі з 1941 года. Скончыў Сталінградскае ваеннае вучылішча сувязі ў снежні 1941 года. У час Вялікай Айчыннай вайны з красавіка 1942 года на Паўднёва-Заходнім, Сталінградскім, Данскім, Цэнтральным франтах[1]. Камандзір узвода сувязі 685 стралковага палка 193-й стралковай дывізіі 65-й арміі малодшы лейтэнант Белы А. А., атрымаў задачу ў ноч на 16 кастрычніка 1943 года ўсталяваць і падтрымліваць сувязь з ротамі, якія захапілі плацдарм на беразе Дняпра ў раёне гарадскога пасёлка Лоеў Гомельскай вобласці. Разам з узводам паспяхова пераправіўся на самаробных плытах праз раку, выбіў праціўніка з траншэй, умела размеркаваў сілы і сродкі і забяспечыў бесперабойную сувязь камандзіра батальёна з плацдармамам, за што быў прадстаўлены да ўзнагароды Героя Савецкага Саюза[1].
Пасля вайны працягваў службу ў Савецкай арміі. З 1967 года падпалкоўнік Белы А. А. — у запасе[1].
Жыў, і да выхаду на заслужаны адпачынак працаваў, у горадзе Лобня Маскоўскай вобласці[3]. Памёр 17 чэрвеня 2011 г.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 30 кастрычніка 1943 года за ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецка-фашысцкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм малодшаму лейтэнанту Беламу Андрэю Анісімавічу прысвоена званне Героя Савецкага саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка»[4]
- ордэнам Леніна
- Два ордэны Айчыннай вайны 1 ступені
- Медалі.
Зноскі
- ↑ а б в г Белый Андрей Анисимович // Белорусская ССР: краткая энциклопедия: [в 5 т.]. — Т. 5: Биографический справочник. — Минск: БелСЭ, 1982. — 738 с. — С. 52.
- ↑ на момант прысваення звання Героя
- ↑ Герои, живущие в Лобне (руск.)
- ↑ Мир наград — Белый Андрей Анисимович Архівавана 5 сакавіка 2016. (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Белы Андрэй Анісімавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — С. 82. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
- Белы Андрэй Анісімавіч // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — С. 85. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.
- Белы Андрэй Анісімавіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1994. — 537 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-142-0. — С. 8—9.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Андрэй Анісімавіч Белы на сайце «Героі краіны»
- Нарадзіліся 17 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1922 годзе
- Памерлі 17 чэрвеня
- Памерлі ў 2011 годзе
- Асобы
- Памерлі ў Маскоўскай вобласці
- Пахаваныя ў Маскоўскай вобласці
- Героі Савецкага Саюза
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
- Нарадзіліся ў Калінкавіцкім раёне
- Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
- Падпалкоўнікі СССР