Андрэй Баболя
Андрэй Баболя | |
Andrzej Bobola | |
![]() | |
Свецкае імя: |
Андрэй Баболя |
---|---|
Дата нараджэння | |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Шануецца: | |
Услаўлены: |
у 1938 |
Беатыфікаваны: |
30 кастрычніка 1853 года |
Кананізаваны: | |
Галоўная святыня: |
мошчы ў Варшаве |
Дзень памяці: | |
Заступнік: | |
Падзвіжніцтва: |
прапаведнік |
Андрэй Баболя (30.11.1591, в. Страхоціна, каля г. Санак, цяпер у Падкарпацкім ваяводстве, Польшча — 16.5.1657) — рэлігійны каталіцкі дзеяч, місіянер.
Скончыў Віленскую езуіцкую акадэмію (1616), Віленскую тэалагічную акадэмію (1622). Член ордэна езуітаў (1611), ксёндз (1622). Працаваў у езуіцкіх установах Нясвіжа (1623-24), Вільні (1625-30), Бабруйска (1630-33), Плоцка (1633-38), Варшавы і Ломжы (1638-42), з 1642 у Пінску (у 1646-52 наездамі таксама жыў у Вільні).
Андрэй Баболя праславіўся як знаўца твораў грэчаскіх айцоў царквы і здольны прамоўца, што дазваляла яму перамагаць прадстаўнікоў праваслаўя ў дыспутах і схіляць іх да каталіцызму. Быў празваны «душахватам», «апосталам Піншчыны».
У час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654-67 схоплены і закатаваны ў Янаве-Палескім (цяпер г. Іванава Брэсцкай вобл.) атрадам казакоў палкоўніка А. 3дановіча.
Цела Андрэя Баболі пазней перавезена ў Пінск і пахавана ў крыпце касцёла езуітаў; у 1702 эксгумавана і знойдзена нятленным. Культ Андрэя Баболі пачаў пашырацца ў Рэчы Паспалітай, потым у Аўстрыі і Германіі. 30.10.1853 беатыфікаваны. У 1808 яго цела перавезена ў Полацк, у 1922-24 экспанавалася ў Маскве ў музеі медыцыны, 18.5.1924 перавезена ў Рым у езуіцкі сабор «Іль-Джэзу». 17.4.1938 Андрэй Баболя кананізаваны (дзень памяці 16 мая), пасля чаго цела перавезена ў Варшаву. У 1958 папа Пій XII выдаў энцыкліку ў гонар 300-годдзя спадчыну святога. Андрэй Баболя лічыцца галоўным патронам Пінскай рымска-каталіцкай дыяцэзіі, а таксама ўшаноўваецца як адзін з патронаў Віленскай, Ломжынскай, Плоцкай, Вармінскай дыяцэзій.
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119550245 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 26 красавіка 2014.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме святы Андрэй Баболя
- «Святыя Андрэй Баболя» (бел.)
|
- Нарадзіліся 30 лістапада
- Нарадзіліся ў 1591 годзе
- Нарадзіліся ў Падкарпацкім ваяводстве
- Памерлі 16 мая
- Памерлі ў 1657 годзе
- Памерлі ў Іванаве
- Пахаваныя ў Варшаве
- Асобы
- Святыя паводле алфавіта
- Каталіцкія святыя
- Святыя Польшчы
- Святыя Беларусі
- Езуіты Польшчы
- Кананізаваныя ў XX стагоддзі
- Хрысціянскія святыя XVII стагоддзя
- Пахаваныя ў Пінску