Андрэй Берант

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Андрэй Берант
польск.: Andrzej Berendt (Berent)
Род дзейнасці: дзеяч касцёла, педагог
Дата нараджэння: 21 верасня 1730
Месца нараджэння: Вармія
Дата смерці: 10 студзеня 1805

Андрэй Берант (польск.: Andrzej Jerzy Berendt (Berent); 21 верасня 1730, Вармія10 студзеня 1805, Інфлянты) – дзеяч рымска-каталіцкага касцёла і педагог.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У маладыя гады прыбыў у Вільню i тут 15 жніўня 1746 г. уступіў у Таварыства Ісуса. Пасля высвячэння на ксяндза выкладаў у Полацкім езуіцкім калегіуме (1758-1760, 1766-1769), у школах езуітаў у Плоцку і Бабруйску, і, нарэшце, з 1771 па 1776 гг. стаў суперыёрам езуіцкай рэзідэнцыі ў Мсціславе[1].

Пасля ліквідацыі Таварыства Ісуса папам Кліментам XIV (1773), нягледзячы на працяг існавання арганізацыі ў Расійскай імперыі, у 1776 г. вырашыў пакінуць Ордэн і неўзбаве быў прызначаны настяцелем Мсціслаўскай парафіі. Адсюль С.І.Богуш-Сестранцэвіч перавёў яго ў Магілёў, наблізіў да сябе i прызначыў канонікам толькі што арганізаванага магілёўскага капітула. У далейшым Берант фактычна кіраваў епархіяй. Пасля ўвядзення Богуша-Сестранцэвіча ў сан мітрапаліта быў прызначаны ў кастрычніку 1797 г. афіцыялам (кіраўніком) Магілёўскай кансісторыі (1797-1805). У 1802 г. стаў кіеўскім вікарным епіскапам, а ў 1804 г. быў пераведзены на пасаду магілёўскага епіскапа-суфрагана.

Зноскі

  1. Giżycki, J.M. Materyały do dziejów Akademii Połockiej i szkół odniej zależnych / J.M. Giżycki. – Kraków: Druk. W. Anczyca i spółki, 1905. – s. 208.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Асветнікі зямлі Беларускай: Энцыкл. даведнік / Рэдкал.: Г. П. Пашкоўскі і інш.; Маст. У. М. Жук. — Мінcк: БелЭн, 2001.
  • Попов, М. А., Ганчар, А. И. Митрополит С. Богуш-Сестренцевич: формирование правительственной политики по отношению к Римско-католической церкви на белорусских землях (конец XVIII — первая четверть XIX в.): монография / М. А. Попов, А И. Ганчар. — Гродно: ГГАУ, 2012. — 278 с. ISBN 978-985-6784-99-9
  • Giżycki, J.M. Materyały do dziejów Akademii Połockiej i szkół odniej zależnych / J.M. Giżycki. – Kraków: Druk. W. Anczyca i spółki, 1905. – 288 s.
Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.