Андрэй Валер’евіч Якімаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Андрэй Валер'евіч Якімаў)
Футбол
Андрэй Якімаў
Поўнае імя Андрэй Валер’евіч Якімаў
Нарадзіўся 17 лістапада 1989(1989-11-17)[1] (34 гады)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 187 см
Вага 80 кг[2]
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Нёман
Нумар 24
Клубная кар’ера[* 1]
2007—2012 Беларусь Нафтан (Наваполацк) 18 (1)
2010   Беларусь Хваля (Пінск) 14 (2)
2013 Беларусь Віцебск 28 (7)
2014—2016 Беларусь Нафтан (Наваполацк) 59 (5)
2017— Беларусь Нёман (Гродна) 187 (20)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 30 студзеня 2024.

Андрэй Якімаў (нар. 17 лістапада 1989, Антопаль) — беларускі футбаліст, паўабаронца гродзенскага «Нёмана».

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Пачаў займацца футболам у родным Антопалі, дзе першым трэнерам Андрэя быў яго бацька. Пазней выступаў за дубль наваполацкага «Нафтана». Другую палову 2010 года правёў у арэндзе ў пінскай «Хвалі», пасля вяртання стаў праходзіць у асноўны склад «Нафтана», звычайна выхадзіў на замену.

У сакавіку 2013 года перайшоў у «Віцебск». Хутка замацаваўся ў аснове і быў прызнаны заўзятарамі клуба найлепшым іграком сезона 2013.

У студзені 2014 года зноўку стаў іграком «Нафтана». Спачатку толькі выхадзіў на замену, а ўлетку стаў выхадзіць у стартавым складзе на пазіцыі апорнага паўабаронцы. У жніўні 2014 года атрымаў траўму, у кастрычніку вярнуўся на поле, але зноў апынуўся па-за асноўным складам.

У студзені 2015 года знаходзіўся на праглядзе ў жодзінскім «Тарпеда-БелАЗ», але не падышоў[3]. Пасля накіраваўся ў мікашэвіцкі «Граніт», з якім у лютым 2015 года падпісаў папярэдні кантракт[4], аднак у сакавіку, так і не стаўшы іграком «Граніта», вярнуўся ў «Нафтан»[5]. У сезоне 2015 пачаў з’яўляцца на полі толькі ў ліпені, выходзячы на замену, а на наступны год вярнуў месца асноўнага апорнага паўабаронцы.

У студзені 2017 года накіраваўся ў гродзенскі «Нёман», з якім у лютым падпісаў кантракт[6]. У складзе «Нёмана» стаў асноўным апорным паўабаронцам, у сезоне 2017 адзначыўся 7 галамі ў чэмпіянаце, стаўшы другім бамбардзірам каманды пасля Паўла Савіцкага. У лістападзе 2017 года падоўжыў кантракт з «Нёманам» на наступны сезон[7]. У сезоне 2018 заставаўся іграком асновы, толькі ў канцы сезона стаў часам заставацца на лаўцы запасных. У снежні 2018 года падоўжыў кантракт з гродзенскім клубам яшчэ на год[8]. У пачатку сезона 2019 гуляў за дубль, але хутка вярнуў месца ў асноўнай камандзе.

У снежні 2019 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Нёман»[9], аднак у студзені 2020 года вярнуўся і падпісаў новы кантракт з клубам[10]. У сезоне 2020 быў трывалым іграком стартавага складу, прыняў удзел ва ўсіх 30 матчах Вышэйшай лігі. У студзені 2021 года падоўжыў пагадненне з гродзенцамі[11]. У сезоне 2021 заставаўся іграком асновы. У лютым 2022 года падоўжыў кантракт з «Нёманам» яшчэ на год[12]. Па выніках сезона 2023 дапамог гродзенскаму клубу стаць сярэбраным прызёрам чэмпіянату Беларусі. У студзені 2024 года зноў падоўжыў пагадненне з гродзенцамі[13].

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2007 дубль Нафтан Беларусь 23 0
2008 дубль Нафтан Беларусь 25 1
2009 дубль Нафтан Беларусь 24 5
2010 (1) Д1 Нафтан Беларусь 3 0
2010 (2) Д2 Хваля Беларусь 14 2
2011 Д1 Нафтан Беларусь 10 0
2012 Д1 Нафтан Беларусь 5 1
2013 Д2 Віцебск Беларусь 28 7
2014 Д1 Нафтан Беларусь 21 2
2015 Д1 Нафтан Беларусь 11 0
2016 Д1 Нафтан Беларусь 27 3
2017 Д1 Нёман Беларусь 28 7
2018 Д1 Нёман Беларусь 25 2
2019 Д1 Нёман Беларусь 24 3
2020 Д1 Нёман Беларусь 30 0
2021 Д1 Нёман Беларусь 28 3
2022 Д1 Нёман Беларусь 28 4
2023 Д1 Нёман Беларусь 24 1

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Andrey Yakimov // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б https://www.fcneman.by/komanda/main/381.html
  3. Патоцкий, Шидловский и Якимов не подошли "Торпедо-БелАЗ" (руск.). football.by (1 лютага 2015). Праверана 30 студзеня 2024.
  4. Андрей Якимов перешел в "Гранит" (руск.). football.by (25 лютага 2015). Праверана 30 студзеня 2024.
  5. Андрей Якимов не договорился с "Гранитом" и вернулся в "Нафтан" (руск.). football.by (9 сакавіка 2015). Праверана 30 студзеня 2024.
  6. Андрей Якимов подписал контракт с "Неманом" (руск.). football.by (3 лютага 2017). Праверана 30 студзеня 2024.
  7. Якимов, Жуковский, Рудик и еще трое футболистов продлили контракты с "Неманом" (руск.). football.by (28 лістапада 2017). Праверана 30 студзеня 2024.
  8. Якимов продлил контракт с "Неманом" (руск.). football.by (4 снежня 2018). Праверана 30 студзеня 2024.
  9. Якимов и Бабичев покидают "Неман" (руск.). football.by (4 снежня 2019). Праверана 30 студзеня 2024.
  10. Якимов пролонгировал соглашение с "Неманом" (руск.). football.by (23 студзеня 2020). Праверана 30 студзеня 2024.
  11. Андрей Якимов подписал новый контракт с "Неманом" (руск.). football.by (14 студзеня 2021). Праверана 30 студзеня 2024.
  12. Андрей Якимов проведет в "Немане" шестой сезон (руск.). football.by (1 лютага 2022). Праверана 30 студзеня 2024.
  13. Один из лидеров "Немана" продлил контракт с клубом (руск.). football.by (24 студзеня 2024). Праверана 30 студзеня 2024.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]