Андрэй Васілевіч Дынько

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Андрэй Васілевіч Дынько
Род дзейнасці перакладчык, журналіст
Дата нараджэння 17 студзеня 1974(1974-01-17) (48 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Месца працы
Член у
Узнагароды і прэміі
Медаль да стагоддзя БНР

Андрэ́й Васі́левіч Дынько́ (нар. 13 студзеня 1974, Брэст) — галоўны рэдактар часопіса «Наша гісторыя», рэдактар выдання «Наша Ніва». Палітычны зняволены.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў 1974 годзе ў Брэсце. Пачынаў творчую дзейнасць як перакладчык, публіцыст. Перакладае з англійскай, італьянскай, польскай, французскай, украінскай моў.

Выкладчык Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта ў 1997—2000 гадах. Сурэдактар часопіса «Arche» ад 1998 года да 2004 году.

З 1999 года рэдактар газеты «Наша Ніва», у 2000 годзе змяніў Сяргея Дубаўца на пасадзе галоўнага рэдактара гэтай газеты. Займаў пасаду галоўнага рэдактара да 2006 года. Сябра Беларускага ПЭН-цэнтра, у 2002—2004 гадах быў віцэ-прэзідэнтам. Выйшаў з ПЭН-цэнтра ў 2019 года[1].

8 ліпеня 2021 года разам з іншымі журналістамі «Нашай Нівы» быў арыштаваны нібыта за арганізацыю паслявыбарчых пратэстаў[2][3], першапачаткова быў падазраваным паводле арт. 342 Крымінальнага кодэкса («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх»). 12 ліпеня 2021 года сумеснай заявай дзесяці арганізацый, у тым ліку Праваабарончага цэнтра «Вясна», Беларускай асацыяцыі журналістаў, Беларускага Хельсінскага камітэта, Беларускага ПЕН-цэнтра, быў прызнаны палітычным зняволеным[4][5]. Па заканчэнні трох сутак арышту абвінавачванне за нібыта падрыхтоўку пратэстаў не было высунутае, але затрыманне працягнутае ўжо паводле ч. 2 арт. 216 Крымінальнага кодэкса («Нанясенне маёмаснай шкоды без прыкмет раскрадання»)[6]. Праваабарончы цэнтр «Вясна» паведаміў, што рэдактараў «Нашай Нівы» трымаюць за кратамі за нібыта нявыплату камунальных паслуг на суму 3500 рублёў[6]. Увесь час зняволення ў ізалятары на Акрэсціна рэдактары «Нашай Нівы», як і іншыя палітычныя вязні, сядзяць без зменнай бялізны, дадатковай ежы і пітва. Ім не выдаюць матрацы і пасцельную бялізну, спяць яны на падлозе ці голых металічных ложках[7]. 21 ліпеня вызвалены з абавязкам аб яўцы[8].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

У 2003 годзе Вацлаў Гавел перадаў яму прэмію за Грамадзянскія заслугі імя Ганна Эленбоген (ён стаў першым замежнікам, якому была перададзеная гэтая чэшская прэмія).

Лаўрэат прэмій Oxfam-Novib (2006), «За журналісцкую мужнасць і прафесіяналізм» (2006), Lorenzo Natali (2007).

Узнагароджаны медалём 100 гадоў БНР Рады Беларускай Народнай Рэспублікі[9].

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Жанаты з Наталляй Дынько, мае сыноў Якуба і Васіля, ды дачку Усцінню.

Зноскі

  1. Я выйшаў з ПЭНа ў той жа вечар, калі даведаўся пра выключэнне Севярынца //nashaniva.by 24 кастрычніка 2019
  2. Massive crackdown on independent media throughout Belarus(англ.) . Белсат (8 ліпеня 2021). Праверана 8 ліпеня 2021.
  3. Силовики пришли в издание «Наша Ніва»: у сотрудников и в офисе провели обыски, сайт недоступен (обновляется)(руск.) . ZERKALO.IO (8 ліпеня 2021). Праверана 8 ліпеня 2021.
  4. Коваль, Илья В Беларуси ряд сотрудников издания "Наша Нива" признали политзаключенными(руск.) . Deutsche Welle (13 ліпеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 13 ліпеня 2021. Праверана 13 ліпеня 2021.
  5. Праваабаронцы прызналі палітвязнямі чатырох супрацоўнікаў "Нашай Нівы". Еўрапейскае радыё для Беларусі (12 ліпеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 12 ліпеня 2021. Праверана 13 ліпеня 2021.
  6. 6,0 6,1 Хроніка палітычнага пераследу 19 ліпеня. spring96.org (19 ліпеня 2021). Праверана 19-7-2021.
  7. Андрэй Скурко не вызвалены. Яго затрымалі ізноў, за што — невядома. novychas.by (19 ліпеня 2021). Праверана 19-7-2021.
  8. Старонка Андрэя Дынько на сайце Праваабарончага цэнтра «Вясна». Праверана 27-7-2021.
  9. Алексіевіч, Пазьняк, Вольскі, Эрыксан, Белавус. Хто яшчэ ўзнагароджаны мэдалём у гонар БНР-100

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Wikiquote-logo.svg
У Вікіцытатніку ёсць старонка па тэме Андрэй Дынько