Андрэй Васілевіч Клімовіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Андрэй Клімовіч
Андрей Васильевич Климович.jpg
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Андрэй Васілевіч Клімовіч
Нарадзіўся 27 жніўня 1988(1988-08-27)[1] (29 гадоў)
Мінск, БССР, СССР
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Рост 195 см
Вага 90 кг
Пазіцыя брамнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Сцяг Беларусі Шахцёр
Нумар 1
Кар’ера
Клубная кар’ера*
2005 — 2006 Сцяг Беларусі Зорка-БДУ (Мінск) 20 (-28)
2007 — 2009 Сцяг Беларусі Дынама (Мінск) 0 (0)
2009   Сцяг Беларусі Баранавічы 12 (-15)
2010 Сцяг Беларусі Верас (Нясвіж) 25 (-35)
2011 — 2013 Сцяг Беларусі Дынама-Брэст 51 (-68)
2014 Сцяг Беларусі Гомель 27 (-33)
2015 — 2016 Сцяг Беларусі Мінск 56 (-51)
2017 Сцяг Беларусі Дынама (Мінск) 17 (-9)
2018 — Сцяг Беларусі Шахцёр (Салігорск)
Нацыянальная зборная**
2017 — Сцяг Беларусі Беларусь 1 (-0)

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 10 студзеня 2018.

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў
афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 13 чэрвеня 2017.

Андрэй Клімовіч (нар. 27 жніўня 1988, Мінск) — беларускі футбаліст, брамнік салігорскага «Шахцёра» і нацыянальнай зборнай Беларусі.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец мінскага РЦАП-БДУ, выступаў за мінскія «Зорку-БДУ» і «Дынама», з апошняга (дзе гуляў за дубль) аддаваўся ў арэнду клубу першай лігі «Баранавічы».

Сезон 2010 правёў у нясвіжскім «Верасе», а ў снежні 2010 года трапіў у склад брэсцкага «Дынама». Разглядаўся як асноўны брамнік, але ў другой палове сезону 2011 прайграў канкурэнцыю Вадзіму Дзеонасу, у сезоне 2012 — Валерыю Фамічову. Толькі ў сезоне 2013 нарэшце стаў асноўным брамнікам і згуляў ва ўсіх 32 матчах чэмпіянату.

У снежні 2013 года падпісаў двухгадовы кантракт з «Гомелем»[2]. У першым жа матчы сезону, 22 сакавіка 2014 года супраць магілёўскага «Дняпро» на Кубак Беларусі, дапусціў грубую памылку, з-за якой «Гомель» прайграў 1:2. Пасля гэтага асноўным брамнікам каманды стаў Мікалай Раманюк, але праз некаторы час Клімовіч вярнуў месца ў аснове. Пазней стаў дэманстраваць выдатную гульню, 10 жніўня 2014 года стаў героем матча супраць салігорскага «Шахцёра», калі парыраваў два пенальці, дзякуючы чаму гомельскі клуб перамог 1:0.

У студзені 2015 года, разарваўшы кантракт з «Гомелем», стаў іграком футбольнага клуба «Мінск»[3]. У «Мінску» замацаваўся як асноўны брамнік, правёў ад пачатку да канца ўсе матчы сезону 2015. У лютым 2016 года падоўжыў кантракт са сталічным клубам[4]. У сезоне 2016 згуляў ва ўсіх матчах каманды, дапамог «Мінску» заняць чацвёртае месца ў чэмпіянаце, усталяваўшы новы рэкорд — правёў 19 «сухіх» матчаў у чэмпіянаце за сезон. Па выніках сезону быў прызнаны найлепшым брамнікам чэмпіянату Беларусі.

У студзені 2017 года падпісаў кантракт з мінскім «Дынама»[5]. Пасля няўдалай гульні Сяргея Ігнатовіча ў першым матчы сезону (2:2 супраць брэсцкага «Дынама» ў Кубку Беларусі) Клімовіч заняў месца асноўнага брамніка. Аднак, 27 ліпеня 2017 года ўжо памылкі Клімовіча прывялі да паражэння ў Лізе Еўропы ад кіпрскага АЕКа (0:2), пасля чаго Ігнатовіч вярнуўся ў асноўны склад, а Клімовіч заставаўся другім брамнікам. Толькі ў канцы сезону, з-за траўмы Ігнатовіча, Андрэй зноў стаў з’яўляцца на полі. У снежні 2017 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Дынама»[6].

У студзені 2018 года падпісаў двухгадовае пагадненне з салігорскім «Шахцёрам»[7].

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Упершыню быў выкліканы ў нацыянальную зборную Беларусі жніўні 2014 года[8], пасля паспяховай гульні за «Гомель», але тады так і не дэбютаваў за яе. Пасля выклікаўся ў зборную ў якасці іграка «Мінска», звычайна быў трэцім брамнікам. 12 чэрвеня 2017 года дэбютаваў у зборнай, правёўшы ўсе 90 хвілін у таварыскім матчы супраць Новай Зеландыі (1:0).

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

  • Сцяг Беларусі 02Сярэбраны прызёр Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі: 2017
  • Сцяг Беларусі Найлепшы брамнік чэмпіянату Беларусі: 2016
  • Сцяг Беларусі У спісе 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі: 2016

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]