Андрэй Вікенцьевіч Зыгмантовіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Андрэй Вікенцьевіч Зыгмантовіч
Нарадзіўся 2 снежня 1962(1962-12-02)[1][2] (61 год)
Грамадзянства
Рост 185 см
Вага 79 кг
Пазіцыя паўабаронца
Клубная кар’ера[* 1]
1981—1991 Дынама Мінск 262 (20)
1991—1992 Гронінген[d] 29 (2)
1992 Дынама Мінск 8 (0)
1993—1996 Расінг Сантандэр[d] 87 (1)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.

Андрэй Вікенцьевіч Зыгмантовіч (нар. 2 снежня 1962, г. Мінск) — беларускі футбаліст (абаронца) і футбольны трэнер. Майстар спорту СССР (1982).

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Правёў дзевяць матчаў за нацыянальную каманду Беларусі, а таксама 36 матчаў за нацыянальную СССР, у складзе якой узяў удзел у фінальным турніры чэмпіянату свету ФІФА 1990 года. Паўабаронца выступаў за футбольныя клубы «Дынама» Мінск, «Гронінген» (Нідэрланды) і «Расінг» Сантандэр (Іспанія). Двойчы ў 1992 і 1994 гадах быў прызнаны найлепшым футбалістам Рэспублікі Беларусь.

У якасці трэнера працаваў у «Нафтан» Наваполацк, «Дынама» Мінск", МТЗ-РІПА (Мінск), «Коўна», «Сібір-2» і «Рух» (Брэст). У перыяд з 2004 да 2007 года ўзначальваў адну з юнацкіх нацыянальных каманд Беларусі, затым з 2012 да 2014 года ўваходзіў у штаб Георгія Кандрацьева ў нацыянальнай камандзе краіны. У лістападзе 2014 года ў паядынках супраць Іспаніі ды Мексікі выконваў абавязкі галоўнага трэнера зборнай.

У 2020 годзе стаў галоўным трэнерам нацыянальнай каманды U-19 Беларусі[3].

Зноскі

  1. Andrey Zygmantovich // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Andrei Zygmantovich // FBref.com
  3. Андрэй Зыгмантовіч узначаліў юніёрскую нацыянальную каманду Беларусі ў футболе