Андрэй Віктаравіч Кузьменка
| Андрэй Віктаравіч Кузьменка | |
|---|---|
| укр.: Андрій Кузьменко | |
| Андрэй Кузьменка ў 2011 годзе | |
| Асноўная інфармацыя | |
| Дата нараджэння | 17 жніўня 1968 |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 2 лютага 2015 (46 гадоў) |
| Месца смерці | |
| Месца пахавання | |
| Краіна |
|
| Бацька | Viktor Kuzmenko[d] |
| Маці | Olha Kuzmenko[d] |
| Жонка | Svitlana Babiichuk[d] |
| Дзеці | Q122818737? |
| Альма-матар | |
| Музычная дзейнасць | |
| Прафесіі | спявак, пісьменнік, акцёр, стаматолаг, паэт-песеннік, кампазітар, музычны прадзюсар, тэлевядучы, радыёвядучы, урач, rock singer, паэт |
| Гады актыўнасці | з 1989 |
| Інструменты | клавішныя музычныя інструменты[d], вакал і электрагітара |
| Жанры | рок-музыка, тэхна, готык-рок, поп-рок, сінці-поп, інды-рок і indie music scene[d] |
| Псеўданімы | «Кузьма» |
| Калектыў | Скрябін |
| Грамадская дзейнасць | |
| Член у | |
| Узнагароды | |
| skryabinfund.com | |
Андрэй Віктаравіч Кузьменка (укр.: Андрій Вікторович Кузьменко), таксама вядомы як Кузьма або Кузьма Скрабін (Кузьма, Кузьма Скрябін; 17 жніўня 1968, Самбар, Львоўская вобласць — 2 лютага 2015, каля Лазаваткі, Днепрапятроўская вобласць) — украінскі спявак, прадзюсар, пісьменнік, акцёр, лідар гурту «Скрябін».
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У дзяцінстве сям'я (бацька — інжынер, маці — настаўніца музыкі) пераехала ў Наваяварыўск, Львоўскай вобласці, дзе Андрэй пачынаў свой творчы шлях. Цікавіўся сучаснай замежнай (пераважна англамоўнай) музыкай. Скончыў музычную школу па класе фартэпіяна, пасля службы ў войску скончыў факультэт стаматалогіі. Некаторы час займаўся спортам, быў кандыдатам у майстры спорту па біятлоне. У 1989 годзе стварыў гурт «Скрябін», дзе быў вакалістам, аўтарам тэкстаў песень, часам граў на клавішных. У 1991 годзе прыйшоў першы поспех — гурт заняў трэцяе месца на фестывалі «Червона рута» і запісаў першы альбом. У пачатку 1990-х разам з Сяргеем «Шурай» Герай Андрэй на некаторы час пераехаў ў Германію, дзе яны выступалі ў розных клубах. У 1995 годзе група вяртаецца ва Украіну і запісвае альбом «Птаха», які хутка робіцца папулярным. З пачатку 2000-х пачынае актыўна займацца іншымі праектамі ў шоў-бізнэсе: грае ў кіно, з'яўляецца на тэлебачанні ў забаўляльных перадачах. У 2006 годзе выдаў аўтабіяграфічную кнігу «Я, Побєда і Берлін». Дапамог стварыць гурт DZIDZIO у 2009 годзе.
Загінуў у выніку аўтамабільнай аварыі раніцай 2 лютага 2015 года, вяртаючыся з канцэрта[1].
Быў жанаты, ёсць дачка.
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Скрябін- Афіцыйны сайт гурту «Скрябін» Архівавана 7 лютага 2015.
- Афіцыйны блог Андрэя Кузьменкі
- Нарадзіліся 17 жніўня
- Нарадзіліся ў 1968 годзе
- Нарадзіліся ў Самбары
- Памерлі 2 лютага
- Памерлі ў 2015 годзе
- Памерлі ў Днепрапятроўскай вобласці
- Пахаваныя ў Львоўскім раёне
- Выпускнікі Львоўскага нацыянальнага медыцынскага ўніверсітэта
- Кавалеры ўкраінскага ордэна «За заслугі» 1 ступені
- Заслужаныя артысты Аўтаномнай Рэспублікі Крым
- Асобы
- Музыканты паводле алфавіта
- Спевакі і спявачкі паводле алфавіта
- Спевакі і спявачкі Украіны
- Спевакі і спявачкі XXI стагоддзя
- Загінулі ў аўтамабільных катастрофах