Андрэй Віктаравіч Скорабагацька
Поўнае імя | Андрэй Віктаравіч Скорабагацька | ||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
19 ліпеня 1968 (52 гады) |
||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 174 см | ||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 80 кг | ||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца, нападнік | ||||||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра каманду | |||||||||||||||||||||||||||||||
Каманда |
![]() |
||||||||||||||||||||||||||||||
Пасада | галоўны трэнер | ||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||
Трэнерская кар’ера | |||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||
|
Андрэй Скорабагацька (нар. 19 ліпеня 1968, Запарожжа, УССР) — былы беларускі футбаліст (гуляў на пазіцыях паўабаронцы і нападніка), а потым трэнер. У цяперашні час з’яўляецца галоўным трэнерам юнацкай зборнай Беларусі.
Кар’ера футбаліста[правіць | правіць зыходнік]
Выхаванец СДЮШАР горада Запарожжа. З 1986 года доўгі час гуляў за магілёўскі «Дняпро», у складзе якога стаў найлепшым бамбардзірам першага чэмпіянату незалежнай Беларусі ў 1992 годзе. У 1996 годзе разам з мазырскім МПКЦ перамог у Кубку Беларусі і ў чэмпіянаце Беларусі. Пазней вярнуўся ў Магілёў, дзе і завяршыў кар’еру іграка ў 2004 годзе ў складзе «Тарпеда-Кадзіна».
Кар’ера трэнера[правіць | правіць зыходнік]
У 2004 годзе ўзначаліў «Тарпеда-Кадзіна», пасля спынення існавання гэтага клуба стаў трэнерам слонімскага «Камунальніка». У 2008 годзе вярнуўся ў якасці асістэнта ў «Дняпро», які ўзначаліў 8 жніўня таго ж года. Прывёў магілёўскі клуб да бронзавых медалёў чэмпіянату 2009, а ў наступным годзе — да раўнда плей-оф Лігі Еўропы. У жніўні 2011 года быў вызвалены ад пасады галоўнага трэнера магілёўскага клуба[1].
У снежні 2012 года стаў старшым трэнерам клуба «Мінск»[2]. У кастрычніку 2013, пасля звальнення Вадзіма Скрыпчанкі, быў прызначаны выканаўцам абавязкаў галоўнага трэнера[3]. У якасці выканаўцы абавязкаў давёў клуб да канца сезону.
Пасля заканчэння сезону, у снежні 2013 года, быў зацверджаны галоўным трэнерам «Мінска». У чэрвені 2014 года быў адпраўлены ў адстаўку з-за незадавальняючых вынікаў[4], але застаўся ў мінскім клубе ў якасці куратара юнацкага футбола. У снежні 2014 года дадаткова стаў трэнерам у штабе моладзевай зборнай Беларусі[5], дзе заставаўся да лістапада 2016 года, калі пакінуў каманду разам з Ігарам Кавалевічам.
У студзені 2016 года вярнуўся ў «Мінск», стаўшы асістэнтам новага галоўнага трэнера Георгія Кандрацьева[6]. У снежні 2017 года ўслед за Кандрацьевым пакінуў сталічны клуб[7].
У студзені 2018 года ўвайшоў у трэнерскі штаб Кандрацьева ў бабруйскай «Белшыне»[8]. У кастрычніку 2018 года разам з Кандрацьевым пакінуў бабруйскі клуб[9].
У лютым 2019 года быў прызначаны галоўным трэнерам юнацкай зборнай Беларусі, складзенай з футбалістаў 2003 года нараджэння[10].
У студзені 2015 года атрымаў трэнерскую ліцэнзію катэгорыі PRO[11].
Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]
Ігравыя[правіць | правіць зыходнік]
Чэмпіён Беларусі: 1996
Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі: 1992
Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 1999
Уладальнік Кубка Беларусі: 1996
Найлепшы бамбардзір чэмпіянату Беларусі: 1992 (11 галоў)
Трэнерскія[правіць | правіць зыходнік]
Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 2009
Зноскі
- ↑ Футбол. Чемпионат Беларуси. Андрей Скоробогатько покинул “Днепр”
- ↑ Андрей Скоробогатько пополнил тренерский штаб "Минска"
- ↑ Вадим Скрипченко расстался с "Минском" и продолжит карьеру в России
- ↑ «Минск» отправил в отставку главного тренера Андрея Скоробогатько и его помощников
- ↑ Андрей Скоробогатько вошел в тренерский штаб "молодежки"
- ↑ Скоробогатько и Потапов вошли в тренерский штаб Кондратьева в "Минске"
- ↑ Александр Лухвич: «Многих дублеров собираемся перевести в основной состав «Минска»
- ↑ Георгий Кондратьев официально возглавил "Белшину"
- ↑ Кондратьев покинул пост главного тренера "Белшины"
- ↑ http://football.by/news/123058.html
- ↑ Ермакович, Гольмак, Солодовников, Пышник и еще 15 белорусских специалистов сдали экзамен на категорию PRO
- Нарадзіліся 19 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1968 годзе
- Нарадзіліся ў Запарожжы
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбольныя трэнеры паводле алфавіта
- Футбалісты Беларусі
- Футбольныя трэнеры Беларусі
- Трэнеры юнацкай зборнай Беларусі па футболе
- Трэнеры ФК Мінск
- Трэнеры ФК Дняпро Магілёў
- Трэнеры ФК Камунальнік Слонім
- Трэнеры ФК Тарпеда Магілёў
- Ігракі ФК Тарпеда Магілёў
- Ігракі ФК Гомель
- Ігракі ФК Трансмаш Магілёў
- Ігракі ФК Славія Мазыр
- Ігракі ФК Дняпро Магілёў