Перайсці да зместу

Андрэй Віталевіч Крыванос

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Баскетбол
Андрэй Віталевіч Крыванос
Нарадзіўся 22 сакавіка 1975(1975-03-22)[1] (51 год)
Грамадзянства
Альма-матар
Клубная кар’ера[* 1]
1992—1993 РТІ
1993—1994 РДВАР
1994—1995 РТІ
1995—1998 Джордж Вашынгтон Калоніялс[d]
1998—2000 Унія Тарнаў[d]
2000—2001 Іркут Іркуцк[d]
2001—2003 Чарні Слупск
2003 Асторыя Быдгашч
2004—2005 Тэмп-АШВСМ
2005—2006 Гродна-93
2006—2007 Тэмп-АШВСМ
  1. Колькасць гульняў і балаў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.

Андрэй Віталевіч Крыванос (нар. 22 сакавіка 1975, Магілёў, БССР, СССР) — беларускі баскетбаліст, трэнер. Гуляў на пазіцыі атакуючага абаронца. Майстар спорту Рэспублікі Беларусь. Выступаў за нацыянальную зборную Беларусі (1993—2007)[3].

Баскетболам пачаў займацца ў 1987 годзе ў магілёўскай ДзЮСШ-5, першым трэнерам быў Аляксандр Міхайлавіч Гуляеў.

Выступаў за каманды: РТІ (1992—1993, 1994—1995), РТІ-2-РВАР (1993—1994), «Джордж Вашынгтон Калоніялнс» (NCAA, 1995—1998), «Унія» (Тарнаў, Польшча, 1998—1999, 2000), «Тэмп-АШВСМ» (Магілёў, 1999—2000, 2004—2005, 2006—2007), «Шахцёр» (Іркуцк, Расія, 2000—2001), «Чарні Слупск» (Слупск, Польшча, 2001—2003), «Асторыя» (Быдгашч, Польшча, 2003), «Гродна-93» (2005—2006).

Трохразовы чэмпіён (1993—1995) і сярэбраны прызёр (2006) першынства Беларусі. MVP «Матча зорак-2005». У складзе нацыянальнай зборнай Беларусі правёў 54 афіцыйныя матчы. Шматгадовы капітан зборнай. Чэмпіён моладзевага першынства Еўропы (1994) у складзе зборнай Беларусі U-22. Удзельнік юнацкага чэмпіянату Еўропы-1991 у складзе зборнай СССР U-16 (5-е месца). З лістапада 2007 года — трэнер моладзевай каманды «Слупска». У 2008—2013 гадах і ў лютым—лістападзе 2014 года — галоўны трэнер клуба «Мінск-2006» / «Цмокі-Мінск» (у чэрвені 2013—лютым 2014 года і з лістападу 2014 па 2017 год — другі трэнер). З 2017 года — галоўны трэнер клуба «Барысфен».

У 2011—2012 гадах быў галоўным трэнерам беларускай нацыянальнай каманды[4][5]. У 2010—2011, 2016—2017 і з 2019 года — другі трэнер нацыянальнай зборнай[6][7].

У якасці баскетбаліста

[правіць | правіць зыходнік]

У якасці трэнера

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. 1 2 Andrei Krivonos // FIBA database Праверана 5 чэрвеня 2025.
  2. College Basketball at Sports-Reference.com Праверана 28 ліпеня 2020.
  3. Andrei KRIVONOS
  4. В мужской сборной Беларуси по баскетболу меняется главный тренер
  5. АНДРЕЙ ВИТАЛЬЕВИЧ КРИВОНОС ПОКИДАЕТ ПОСТ СТАРШЕГО ТРЕНЕРА МУЖСКОЙ НАЦИОНАЛЬНОЙ СБОРНОЙ ПО БАСКЕТБОЛУ
  6. НАЦИОНАЛЬНАЯ КОМАНДА (ИСТОРИЯ)
  7. На пост главного тренера мужской сборной Беларуси по баскетболу назначен Ростислав Вергун(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 21 сакавіка 2025. Праверана 18 студзеня 2024.