Андрэй Ігаравіч Галанаў
| Андрэй Ігаравіч Галанаў | |
|---|---|
| Дата нараджэння | 15 кастрычніка 1967 (58 гадоў) |
| Альма-матар | |
| Месца працы | |
| Музычная дзейнасць | |
| Прафесіі | дырыжор |
| Прэміі | |
| Узнагароды | |
Андрэй Ігаравіч Гала́наў (нар. 15 кастрычніка 1967) — беларускі дырыжор. Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь (2020).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 15 кастрычніка 1967 года.
У 1995 годзе скончыў Беларускую акадэмію музыкі па спецыяльнасці «Оперна-сімфанічнае дырыжыраванне». Кар’еру дырыжора пачаў у 1993 годзе ў Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета Рэспублікі Беларусь, з 1997 — у Дзяржаўным акадэмічным сімфанічным аркестры Рэспублікі Беларусь. На працягу канцэртных сезонаў 1999—2003 гадоў з’яўляўся галоўным дырыжорам Растоўскага дзяржаўнага музычнага тэатра (Расія), у 2004—2006 гадах — галоўным дырыжорам Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь.
Падпісаў ліст дзеячаў культуры з патрабаваннем свабодных выбараў у Беларусі і быў звольнены з тэатра ў 2020 годзе[1].
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]За час працы ў тэатры ажыццявіў пастаноўкі опер «Кармэн» Ж. Бізэ, «Шлюбны вэксаль» Дж. Расіні, «Паяцы» Р. Леанкавала, «Яўген Анегін» П. Чайкоўскага, «Царская нявеста» М. Рымскага-Корсакава, правёў цыкл сімфанічных і оперных гала-канцэртаў. У рэпертуары дырыжора — больш за 20 опер і вялікая колькасць сімфанічных твораў; ім ажыццёўлена 10 прэм’ер буйных твораў айчынных і замежных кампазітараў. Андрэй Галанаў актыўна канцэртуе, супрацоўнічае з беларускімі і замежнымі аркестрамі.
Прэміі і ўзнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Лаўрэат нацыянальнай прэміі «За духоўнае адраджэнне» (2007)
- Медаль Францыска Скарыны (2015)
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 15 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1967 годзе
- Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі
- Постаці Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь
- Лаўрэаты прэміі «За духоўнае адраджэнне»
- Узнагароджаныя медалём Францыска Скарыны
- Заслужаныя дзеячы мастацтваў Рэспублікі Беларусь
- Асобы
- Музыканты паводле алфавіта
- Дырыжоры Беларусі
- Дырыжоры Расіі
- Оперныя дырыжоры
- Рэпрэсаваныя рэжымам Лукашэнкі