Андрэй Дзмітрыевіч Кароль

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Андрэй Дзмітрыевіч Кароль
Дата нараджэння 30 кастрычніка 1972(1972-10-30)[1] (51 год)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці педагог, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера педагогіка[2], educational management[d], educational sciences[d], дыдактыка[2], heuristic[d][2] і Dialogue education[d][2]
Месца працы
Навуковая ступень доктар педагагічных навук
Навуковае званне
  • прафесар[d]
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Андрэй Віктаравіч Хутарской[d]
Узнагароды
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку

Андрэ́й Дзмі́трыевіч Каро́ль (нар. 30 кастрычніка 1972, г. Гродна, Гродзенская вобласць, БССР) — беларускі педагог. Доктар педагагічных навук, прафесар. Рэктар Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы (20132017), рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта2017)[3], аўтар канцэпцыі дыялагізацыі адукацыі, сістэмы эўрыстычнага навучання на аснове дыялогу.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 30 кастрычніка 1972 года ў Гродне. У 1995 годзе скончыў інжынерны факультэт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Радыёфізіка і электроніка». У 2002 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю «Метад эўрыстычнага дыялогу як сродак актывізацыі навучальна-пазнавальнай дзейнасці навучэнцаў», а ў 2009 годзе доктарскую дысертацыю «Мадэляванне сістэмы эўрыстычнага навучання на аснове дыялогу». (г. Масква, Расійская акадэмія адукацыі). У 2010 годзе прысвоена навуковая ступень ВАК Расіі, а ў 2018 годзе прысвоена навуковае званне «прафесар» ВАК Рэспублікі Беларусь.

З 1999 года выкладаў на кафедры фізіка-матэматычных дысцыплін і эканамічнай інфарматыкі Гродзенскага філіяла Інстытута сучасных ведаў. З 2000 года пачаў працоўную дзейнасць у Гродзенскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце. Там прайшоў шлях ад старшага выкладчыка да кіраўніка аддзела адукацыйных інфармацыйных тэхналогій і навукова-медыцынскай інфармацыі і загадчыка кафедры псіхалогіі і педагогікі. Працаваў у ГрДМУ да 2008 года. У 2012 годзе пачаў працаваць у ГрДУ імя Янкі Купалы загадчыкам кафедры педагогікі педагагічнага факультэта.

З сакавіка 2013 года па верасень 2017 года быў рэктарам ГрДУ імя Янкі Купалы[4].

28 верасня 2017 года прызначаны рэктарам Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта[5].

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Прадстаўнік навуковай школы чалавекаадпаведнай адукацыі. Увёў у педагогіку паняцце «эўрыстычны дыялог», у якім запытальная актыўнасць у набыцці новых ведаў належыць навучэнцу, а не настаўніку. Распрацаваў мадэль эўрыстычнага навучання на аснове дыялогу, якая ўключае функцыі дыялогу як метадалагічнага прынцыпу рэалізацыі эўрыстычнага навучання (маральна-развіццёвая, кагнітыўная, эмацыйна-каштоўнасная, творча-рэфлексіўная); сістэму праектавання дыялогу ў асноўных структурных кампанентах эўрыстычнага навучання; сістэму рэалізацыі эўрыстычнага навучання ў вочнай, дыстантнай і вочна-дыстантнай формах. Раскрыў дыялогавы кампанент адукацыйных стандартаў, мэт, структуры, зместу эўрыстычнага навучання, сістэмы кантролю адукацыйных вынікаў эўрыстычнай дзейнасці школьнікаў, які заснаваны на пастаноўцы вучнем пытанняў да фундаментальнага адукацыйнага аб’екта (карэлюецца групай пытанняў «Што?»), доказе ці абвяржэнні сцвярджэння настаўніка пры параўнанні пярвічнага прадукту вучня з культурна-гістарычным аналагам (карэлюецца групай пытанняў «Як?»), адначасовым доказе і абвяржэнні сцвярджэння настаўніка пры стварэнні навучэнцам абагульненага адукацыйнага прадукту (карэлюецца групай пытанняў «Чаму?»).

Распрацаваў мадэль дыялогу ў эўрыстычным навучанні, якая ўяўляе сабой механізм стварэння вучнем новых ведаў на аснове трох паслядоўных відаў дыялогавай дзейнасці:

  1. пастаноўка пытанняў да аб’екта (этап пазнання фундаментальнага адукацыйнага аб’екта і стварэння навучэнцам суб’ектыўнага адукацыйнага прадукту),
  2. доказ, абвяржэнне сцвярджэнняў (этап параўнання суб’ектыўнага адукацыйнага прадукту навучэнца з культурна-гістарычным аналагам),
  3. адначасовы доказ і абвяржэнне сцвярджэння навучэнцам, складанне ім фрагмента дыялогу (этап складання абагульненага адукацыйнага прадукту).

Распрацаваў механізм узаемадзеяння педагагічных і інфармацыйных тэхналогій у навучальным працэсе, які забяспечвае рэалізацыю дыялогавай мадэлі эўрыстычнага навучання ў вочна-дыстантнай форме за кошт арганізацыі настаўнікам гарызантальных («навучэнец-навучэнец») і вертыкальных («навучэнец-настаўнік») дыялогаў. Распрацаваны адпаведныя дыстанцыйныя курсы.

На аснове абагульнення шырокага культурна-гістарычнага, філасофскага і педагагічнага вопыту распрацаваў метадалагічныя і дыдактычныя асновы маўчання ў навучанні. Маўчанне вучня разглядаецца ў двух ракурсах: маўчанне як стадыя, калі сказаць свайго няма чаго, і маўчанне як кампетэнтнасць, дзе вучань «адкрывае» сябе — сэнсы, мэты, місію — і стварае свае веды. Асаблівая ўвага надаецца ўзаемасувязі маўчання, «запытання» і эўрыстыкі

А. Д. Кароль зрабіў істотны ўклад у тэорыю праектавання адукацыйных стандартаў, навучальных планаў, праграм, падручнікаў і метадычнай літаратуры сярэдняй і вышэйшай школ.

Апублікаваў больш за 200 навучальна-метадычных і навуковых прац, у тым ліку 50 кніг. з іх 10 манаграфій, 27 навучальных і навучальна-метадычных дапаможнікаў (3 — на англійскай мове, уключаючы поўны курс лекцый па медыцынскай і біялагічнай фізіцы), 13 навукова-папулярных кніг. Аўтар і кіраўнік звыш 20 дыстанцыйных курсаў, навукова-практычных семінараў.

Аўтар і навуковы кансультант праекта «Міжуніверсітэцкі адукацыйны партал „Метадалогія, змест, практыка крэатыўнай адукацыі Архівавана 26 мая 2020.“». Аўтар і вядучы семінараў вочна-дыстанцыйнага аргдзейнаснага курса «Методыка навучання праз адкрыццё: як навучаць усіх па-рознаму, але аднолькава».

З’яўляецца пастаянным аўтарам прац у навуковых выданнях з высокім імпакт-індэксам, навуковых часопісаў «Педагогіка» [1](недаступная спасылка), «Пытанні філасофіі», «Пачатковая школа», «Школьныя тэхналогіі», «Народная адукацыя». Вядзе ўласную аўтарскую рубрыку ў часопісе «Народная асвета».

З 2016 года — член экспертнага савета ВАК Беларусі па педагагічных і псіхалагічных навуках.

З’яўляўся намеснікам старшыні аргкамітэта ўсерасійскіх конкурсаў «Дыстанцыйны настаўнік года», «Дыстанцыйная школа года», «Дыстанцыйная педагагічная практыка», Усерасійскіх вучнёўскіх дыстанцыйных канферэнцый Цэнтра дыстанцыйнай адукацыі «Эйдас», членам рэдакцыйнай калегіі зборнікаў навуковых прац лабараторыі метадалогіі і тэорыі зместу адукацыі УРАА «Інстытут зместу і метадаў навучання» (Масква), выданняў Навуковай школы чалавекаадпаведнай адукацыі.

Паводле даных Навуковай электроннай бібліятэкі еlibrary.ru, А. Д. Кароль з’яўляецца лідарам Індэкса навуковага цытавання ў Беларусі ў галіне «Народная адукацыя. Педагогіка» па спецыяльнасці «Агульная педагогіка, гісторыя педагогікі і адукацыі». У адпаведнасці з базай даных Google Scholar («Гугл Акадэмія») А. Д. Кароль уваходзіць у дзясятку найбольш цытаваных навукоўцаў БДУ ў галіне гуманітарных навук.

Членства ў грамадскіх аб’яднаннях, супрацоўніцтва з дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі[правіць | правіць зыходнік]

Член рэдакцыйнай калегіі часопіса «Педагогіка» [2](недаступная спасылка) (Расійская акадэмія адукацыі), міжнароднага рэдакцыйнага савета серыі «Думка і слова» Інстытута філасофіі РАН, шэрагу беларускіх навуковых часопісаў. А. Д. Кароль з’яўляўся дэпутатам Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў дваццаць сёмага склікання, старшынёй пастаяннай камісіі па мандатах, законнасці, мясцовым кіраванні і самакіраванні. У 2019 г. абраны віцэ-прэзідэнтам Еўразійскай асацыяцыі ўніверсітэтаў. Член прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. З’яўляецца Ганаровым прафесарам Фашанскага ўніверсітэта (КНР) Архівавана 28 чэрвеня 2020..

Узнагароды, званні[правіць | правіць зыходнік]

  • тры граматы Расійскай акадэміі адукацыі;
  • «Медаль Сакрата»;
  • ганаровая грамата Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2011);
  • стыпендыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь таленавітым маладым навукоўцам (2012);
  • ганаровая грамата Рэспубліканскага цэнтра фізічнага выхавання і спорту навучэнцаў і студэнтаў (2013);
  • падзяка Міністра адукацыі Беларусі (2014);
  • ганаровая грамата Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта (2015);
  • ганаровая грамата Гродзенскага гарадскога Савета дэпутатаў (2015);
  • падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2016);
  • ганаровая грамата Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў (2017);
  • падзяка Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь (2017);
  • нагрудны знак Міністэрства адукацыі «Выдатнiк адукацыi» (2017);
  • грамата Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь (2018).

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Человек и его смыслы: образовательные заметки / А. Д. Король. — Минск : Вышэйшая школа, 2020. — 238 с.
  • Эвристические сказки. Обучение через открытие. Приключения Лисёнка и его друзей / А. Д. Король, Е. А. Воробьёва. — Минск : Аверсэв, 2020. — 94 с. : ил. — (Учимся вместе).
  • Обучение через открытие : в поисках ученика : книга для учителя и родителя / А. Д. Король. — 2-е издание., перераб. и доп. — Минск : Вышэйшая школа, 2019. — 253 с.
  • Молчание в обучении : методологические и дидактические основы / А. Д. Король. — Минск : Вышэйшая школа, 2019. — 128 с.
  • Психология высшей школы в Союзном государстве : учебно-методическое пособие для вузов / М. И. Дьяченко, Л. А. Кандыбович, А. Д. Король [и др.]; под ред. С. Л. Кандыбовича, Т. В. Разиной, — 6-е изд. перераб. и доп. — Минск : Харвест, 2019. — 672 с. : ил.
  • Зачем и где искать человека в образовании: Что высвечивает фонарь Диогена? Лекция ректора БГУ профессора Андрея Короля для профессорско-преподавательского состава и студентов МГУ имени М. В. Ломоносова. — М.: Издательство Московского университета, 2019. — 36 с.
  • Дни Дружбы МГУ и БГУ : Российско-белорусское межуниверситетское сотрудничество МГУ и БГУ на современном этапе. Материалы и документы : научно-практический сборник. — Москва: Издательство Московского университета, 2019. — 165 с.
  • Основы эвристического обучения : учеб. пособие / А. Д. Король, И. Ф. Китурко. — Минск : БГУ, 2018. — 207 с. — (Межвузовская серия «Креативное образование»).
  • Куда идет педагогическая наука (Возможна ли дидактика молчания?) / А. Д. Король. — Спб. : СПбГУП, 2018. — 36 с.
  • Обучение через открытие: в поисках ученика. Книга для Учителя и Родителя / А. Д. Король. — Минск: Вышэйшая школа, 2017. — 217 с.
  • Эвристический урок. Результаты, анализ, рефлексии (Как разработать и провести эвристический урок): методическое пособие / А. Д. Король. — Минск: Вышэйшая школа, 2017. — 223 с.: цв. ил.
  • Король, А. Д. Русский язык как иностранный. Практикум по развитию речи: учеб. пособие / А. Д. Король, Е. В. Бэкман, С. Я. Кострица. — Минск: РИВШ, 2017. — 190 с.
  • Король, А. Д. Методика обучения через открытие: как обучать всех по-разному, но одинаково/А. Д. Король. — Гродно: ГрГУ, 2017 — 64 с.
  • Король, А. Д. Как разработать открытое (эвристическое) задание. Разработки участников оргдеятельностного семинара, анализ, рефлексии: практикум/А. Д. Король. — Гродно: ГрГУ, 2017. — 83 с.
  • Король, А. Д. Как разработать и провести занятие эвристического типа. Разработки участников оргдеятельностного семинара, анализ, рефлексия: практикум / А. Д. Король. — Гродно: ГрГУ, 2017. — 96 с.
  • Король, А. Д. Как спроектировать и провести эвристическое интернет-занятие. Разработки участников оргдеятельностного семинара, анализ, рефлексия: практикум / А. Д. Король. — Гродно: ГрГУ, 2017 — 67 с.
  • Понятийный аппарат педагогики и образования [Текст] : коллективная монография / отв. ред. Е. В. Ткаченко, М. А. Галагузова. — Вып. 8. — Екатеринбург, 2015. — 368 с.
  • Король, А. Д. Педагогика диалога: от методологии к методам обучения: монография / А. Д. Король. — Гродно: ГрГУ, 2015. — 195 с.
  • Актуальные проблемы современного социогуманитарного знания / под науч. Ред. Ч. С. Кирвеля. — Гродно: ГрГУ, 2015. — 462 с. (с. 27 — 40).
  • Актуальные проблемы современного социогуманитарного знания / под науч. Ред. Ч. С. Кирвеля. — Гродно: ГрГУ, 2015. — 462 с. (с. 27 — 40).
  • Король А. Д. Психология, 1-11 классы. Сборник эвристических заданий. Учебно-методическое пособие / под ред. А. В. Хуторского. -М.: Издательство «Эйдос»; Издательство Института образования человека, 2013. — 71 с. : ил. (Серия «ФГОС: задания для уроков»).
  • Король А. Д. Основы психологии и педагогики: основы педагогики: электронный учебно-методический комплекс [Электронный ресурс] / Гродн. гос. ун-т им. Я. Купалы; рук. А. Д. Король. — Гродно, 2013.
  • Король А. Д. История, 6-11 классы. Сборник эвристических заданий. Учебно-методическое пособие / под ред. А. В. Хуторского. — М.: Издательство «Эйдос»; Издательство Института образования человека, 2013. — 78 с. : ил. (Серия «ФГОС: задания для уроков»).
  • Эвристическое обучение. В 5 т. Т.4. Интернет и телекоммуникации / под ред. А. В. Хуторского. — М.: Издательство «Эйдос»; Издательство Института образования человека, 2012. — 204 с. (Серия «Инновации в обучении»).
  • Эвристическое обучение. В 5 т. Т. 3. Методика / под ред. А. В. Хуторского. — М.: Издательство «Эйдос»; Издательство Института образования человека, 2012. — 208 с. (Серия «Инновации в обучении»).
  • Эвристическое обучение. В 5 т. Т.2. Исследования / под ред. А. В. Хуторского. — М.: Издательство «Эйдос»; Издательство Института образования человека, 2012. — 198 с. (Серия «Инновации в обучении»).
  • Король А. Д. Урок-диалог : как подготовить и провести / Под ред. А. В. Хуторского. — М.: Издательство «Эйдос»; Издательство Института образования человека, 2012. −54 с. (Серия «Современный урок»).
  • Лещенко, В. Г. Курс медицинской и биологической физики = The course of medical and biological physics : учеб.-метод.пособие / В. Г. Лещенко, М. В. Гольцев, А. Д. Король, Г. К. Ильич, Л. В. Кухаренко, О. В. Недзведь; пер.с рус.яз. В. Г. Лещенко [и др. ].
  • Эвристическое обучение. В 5 т. Т. 1. Научные основы / под ред. А. В. Хуторского. — М.: ЦДО «Эйдос», 2011. — 320 с. (Серия «Инновации в обучении»).
  • Король, А. Д. Педагогическая практика: организация и проведение : учебно-методическое пособие для студентов медико-диагностического факультета / А. Д. Король, Т. И. Спасюк. — Гродно : ГрГМУ, 2011. — 72 с.
  • Пространство и общение: взаимосвязи и взаимозависимости: коллективная монография / под ред. И. А. Ахьямовой / Урал. гос. пед. ун-т. — Екатеринбург, 2010. — 244 с.
  • Эвристический практикум по основам педагогики : учебно-методическое пособие для студентов лечебного, педиатрического, медико-психологического факультетов, для студентов медико-диагностического факультета специальности: медико-диагностическое дело, сестринское дело / А. В. Хуторской, А. Д. Король. — 2-е изд. — Гродно : ГрГМУ, 2010. — 184.
  • Хуторской, А. В. Эвристика и телекоммуникации в медвузе / учебно-методическое пособие для преподавателей и студентов / А. В. Хуторской, А. Д. Король — Гродно : ГрГМУ, 2010. — 130 с.
  • Король, А. Д. Эвристический практикум по основам психологии : учебно-методическое пособие для студентов лечебного, педиатрического, медико-психологического, медико-диагностического (специальности: медико-диагностическое дело, сестринское дело) факультетов / А. Д. Король, Е. Д. Мишина, Л. Э. Кевляк-Домбровская — Гродно: ГрГМУ, 2009. — 168 с.
  • Король, А. Д. Диалог в образовании: эвристический аспект. Научное издание [Текст] / А. Д. Король. — М. : ЦДО «Эйдос», Иваново : Издательский центр «Юнона», 2009. — 260 с.
  • Король, А. Д. Медицинская информатика : курс лекций : пособие для студ. мед.-психол. факультета [Текст] / А. Д. Король, А. В. Прудило. — Гродно : ГрГМУ, 2008. — 132 с.
  • Король, А. Д. Избранные лекции по медицинской и биологической физике = Selected lectures in Medical and Biological Physics : пособие для фак. ин. учащихся [Текст] / А. Д. Король, Н. Н. Забелин, Т. А. Литвинова — Гродно : ГрГМУ, 2007. — 188 с.
  • Бертель, И. М. Руководство к лабораторным и практическим занятиям по медицинской и биологической физике / И. М. Бертель, С. И. Клинцевич, А. Д. Король и др. — Гродно : ГрГМУ,2007. — 108 с.
  • Korol, A.D. Integrated dialogue-based course in Medical and Biological Physics. Part 1. = Интегрированный диалогический курс медицинской и биологической физики. Часть 1. : учеб. пособие для студ. отд. ин. студентов [Текст] / A.D. Korol. — Гродно : ГрГМУ, 2004. — 163 с.
  • Король, А. Д. Диалогический курс медицинской и биологической физики : учеб. пособие для студ. леч., педиатр., мед.-психол. факультетов [Текст] / А. Д. Король. — Гродно : ГрГМУ, 2004. — Ч.1. — 174 с.
  • Король, А. Д. Диалог восточного и западного культурного типов в модернизации современного образования : монография [Текст] / А. Д. Король. — Гродно : Изд-во ГрГМУ, 2003. — 148 с.
  • Король, А. Д. Диалог в эвристическом обучении : учеб. пособие [Текст] / А. Д. Король. — Гродно, 2001. — 97 с.
  • Креативное образование в рамках концепции «Университет 3.0»: От методологии к опыту реализации. Круглый стол научно-теоретического журнала Российской академии образования «Педагогика» в Белорусском государственном университете / А. Д. Король, Р. С. Бозиев, Н. В. Бровка, О. Л. Жук, О. Н. Здрок, Д. Г. Медведев, Н. И. Морозова, С. В. Снапковская // Педагогика. — 2019. — № 11 — С. 52-93.
  • Король, А. Д. Молчание в обучении: Методологические и дидактические основы / А. Д. Король // Педагогика. — 2019. — № 4. — С. 5 — 15. Архівавана 21 мая 2020.
  • Король А. Д. Молчание в диалоге как проблема философии образования / А. Д. Король // Вопросы философии. — 2019. — № 4. — C. 1-11. Архівавана 21 лютага 2020.
  • Какое образование для нас ценно? Материалы «круглого стола» / Б. И. Пружинин, Ф. Е. Ажимов, А. А. Арламов, А. П. Валицкая, Г. А. Гачко, О. Л. Грановская, А. А. Грякалов, Л. И. Данькова, И. И. Докучаев, Д. Ю. Игнатьев, Ч. С. Кирвель, И. Ф. Китурко, А. Д. Король [и др.] // Вопросы философии. — 2018. — № 6. — С. 34-58.
  • Король, А. Д. Какое знание способно изменить человека: уроки истории / А. Д. Король // Педагогика. — 2018. — № 4. — С. 20-26.
  • Karol, A. «Quo vadis», pedagogics: on the rational and mystical way of acquiring the human / A. Karol // Cuadernos de Rusística Española. — 2016. — Vol. 12. — S. 149—160.
  • Korol, A. D. Informatization of education and person-oriented principle: how to teach everyone in a similar way but differently / Andrey D. Korol // Pedagogika. — 2014. — T.114, № 2. — S. 64-74.
  • Король, А. Д. Стереотип как образовательная проблема / А. Д. Король // Вопросы философии. — 2013. — № 10. — С. 156—162.
  • Король, А. Д. Общение и проблемы дистанционного образования / А. Д. Король // Вопросы философии. — 2011. — № 6. — С. 173—176.
  • Король, А. Д. Информатизация образования и общение в школе / А. Д. Король // Педагогика. — 2011. — № 7. — С. 61-65.
  • Король, А. Д. Повышение квалификации учителя в сетевой структуре учебного взаимодействия / А. Д. Король // Педагогика. — 2009. — № 4. — С. 57-62.
  • Хуторской, А. В. Диалогичность как проблема современного образования (философско-методологический аспект) / А. В. Хуторской, А. Д. Король // Вопросы философии. — 2008. — № 4. — С. 109—115.
  • Король, А. Д. Образование в судьбе современной России: [выступление на «Круглом столе»] / А. Д. Король // Педагогика. — 2008. — № 1. — С. 22-24.
  • Король, А. Д. Диалоговый подход к организации эвристического обучения / А. Д. Король // Педагогика. — 2007. — № 9. — С. 18-24.

Мастацкая літаратура:

  • Румянец анемона, или Вечность в раскрытой ладони : роман / А. Д. Король. — Минск : Звязда, 2020. — 272 с.[6]
  • Король, А. Д. Разговор с молчаливым человеком / А. Д. Король // Нёман. — 2019. — № 11. — С. 134—146.

Зноскі

  1. Вучоныя Беларусі
  2. а б в г Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
  3. "Прэзідэнт прызначыў новага рэктара БДУ і трох кіраўнікоў вну". TUT.BY. 28.09.2017. Архівавана з арыгінала 28 верасня 2017. Праверана 30 верасня 2017. {{cite news}}: Невядомы параметр |deadurl= ігнараваны (прапануецца |url-status=) (даведка); Праверце значэнне даты ў: |date= (даведка) Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 28 верасня 2017. Праверана 30 верасня 2017.Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 28 верасня 2017. Праверана 30 верасня 2017.
  4. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 23 верасня 2020. Праверана 29 красавіка 2020.
  5. Президент Республики Беларусь произвел ряд кадровых назначений
  6. http://www.zviazda.by/be/news/20200415/1586957117-rektar-bdu-andrey-karol-prezentavau-svayu-mastackuyu-knigu

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]