Андрэй Зунг-Лак
Андрэй Зунг-Лак | |
---|---|
Дата нараджэння | 1795[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 21 снежня 1839 |
Месца смерці | |
У ліку | каталіцкі святы |
Дзень памяці | 24 лістапада |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Андрэй Зунг-Лак, сап. Чан Ан Зунг (в’етн.: Anrê Dũng (Lạc)), 1795, В’етнам — 21 снежня 1839, г. Ханой, В’етнам) — каталіцкая святар, мучанік.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў язычніцкай сям’і ў 1795 годзе, хрысціянства прыняў у 15 гадоў. 10 гадоў працаваў на ніве Пана як катэхізатар, у 25 гадоў пачаў рыхтавацца да прыняцця святарства.
Стаў святаром у 1823 годзе, займаўся актыўнай пастырскай працай ва ўмовах пераследу ў дыяцэзіі Ке-Дам.
У 1835 годзе быў у першы раз арыштаваны, але каталіцкая супольнасць змагла яго выкупіць за тры зліткі срэбра. У 1839 годзе быў зноў арыштаваны, адмовіўся адрачыся ад веры, пасля чаго перанёс катаванні і быў пакараны смерцю праз абезгалоўліванне ў Ханоі 21 снежня 1839 года.
У 1900 годзе яго беатыфікаваў Папа Леў XIII.
19 чэрвеня 1988 года Папа Ян Павел II далучыў да шэрагу святых 117 мучанікаў розных нацыянальнасцяў, касцёльнага статусу і сацыяльнага становішча, якія аддалі жыццё за Хрыста на тэрыторыі В’етнама. Першым у іх спісе стаяла імя святара Андрэя Зунг-Лака[2].
Зноскі
- ↑ Andreas Dung Lac // opac.vatlib.it
- ↑ У Касцёле адзначаецца ўспамін в’етнамскага святога Андрэя Зунг-Лака і паплечнікаў, мучанікаў