Андрэй Уладзіміравіч Кабякоў
Андрэй Уладзі́міравіч Кабякоў (21 лістапада 1960, Масква, РСФСР) — беларускі дзяржаўны дзеяч, прэм'ер-міністр Рэспублікі Беларусь з 27 снежня 2014 па 18 жніўня 2018.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў Маскве ў 1960 годзе. З трохгадовага ўзросту жыў на тэрыторыі Беларусі[1].
У 1983 годзе скончыў Маскоўскі авіяцыйны інстытут. У 1985—1988 гадах працаваў спачатку старэйшым майстара, намеснікам начальніка цэха і намеснікам начальніка зборачнай вытворчасці завода «Дыяпраектар», г. Рагачоў Гомельскай вобласці, а у 1988—1989 гадах — інструктарам арганізацыйнага аддзела Рагачоўскага гаркаму КПБ.
У 1991 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя В. У. Куйбышава. У 1989—1991 гадах быў слухачом у Інстытуце паліталогіі і сацыяльнага кіравання КПБ.
У 1991—1992 гадах быў начальнікам планава-эканамічнага аддзела завода, а ў 1992—1995 гадах — намеснікам дырэктара па эканоміцы заводу «Дыяпраектар».
У 1995—1996 гадах займаў пасаду намесніка начальніка Службы кантролю прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, а ў 1996—1998 гадах - намесніка Старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь. З чэрвеня 1998 года — прэзідэнт Беларускага дзяржаўнага канцэрна па вытворчасці і рэалізацыі тавараў лёгкай прамысловасці.
2 снежня 1998 года загадам прэзідэнта № 575 прызначаны старшынёй Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь, а 6 кастрычніка 2000 г. прызначаны прадстаўніком дзяржавы ў ААТ «Белпрамбудбанк».
У 2000—2001 гадах з’яўляўся першым намеснікам прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь. 3 студзеня 2001 г. яму даручана стварыць камісію, якая зоймецца аператыўным кантролем за рытмічным напаўненнем дзяржбюджэту ў 2001 г. 21 верасня 2001 г. ізноў абраны прэзідэнт прыняў адстаўку Савета міністраў Рэспублікі Беларусь. 24 верасня 2001 г. загадам прэзідэнта № 519 прызначаны намеснікам прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь.
З 3 ліпеня 2002 года па 24 снежня 2003 года — міністр эканомікі Беларусі. Са снежня 2003 года па 28 снежня 2010 года — намеснік Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь.
З 28 снежня 2010 года — намеснік Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь[2].
8 снежня 2011 года прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі[3].
З 27 жніўня 2012 года[4] па 27 снежня 2014 года[5] быў кіраўніком Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
З 27 снежня 2014 года[5] па 18 жніўня 2018 года[6] быў Прэм’ер-міністрам Рэспублікі Беларусь. Пасля сыходу з дзяржаўнай службы стаў членам савета дырэктараў, старшынёй аўдытарскага камітэта савета дырэктараў у Белгазпрамбанку.
17 лістапада 2020 года прызначаны гендырэктарам «Групы Сібвуглемет» і старшынёй савета дырэктараў кіруючай кампаніі «Холдынг Сібвуглемет»[7].
Жанаты. Мае дачку і сына.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Ордэн Айчыны III ступені (2014)[8]
- Ордэн Пашаны (2006)[9]
Зноскі
- ↑ Шаблон:Https://nashaniva.com/?c=ar&i=79058
- ↑ УКАЗ ПРЕЗИДЕНТА РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ 28 декабря 2010 г. № 701 «О назначении А. В. Кобякова»(недаступная спасылка) (руск.)
- ↑ Указ Президента Республики Беларусь от 8 ноября 2011 года № 506 «О назначении А. В. Кобякова» Архівавана 14 чэрвеня 2021. (руск.)
- ↑ Главой администрации президента Белоруссии назначен Андрей Кобяков (руск.)
- ↑ а б Указ Президента Республики Беларусь от 27 декабря 2014 года № 619 «О назначении А. В. Кобякова»
- ↑ Указ Президента Республики Беларусь от 18 августа 2018 года № 326 «Об А. В. Кобякове»
- ↑ Бывший премьер-министр Республики Беларусь Андрей Кобяков возглавил группу «Сибуглемет»(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 1 снежня 2020. Праверана 22 снежня 2020.
- ↑ Руководители госорганов Беларуси награждены орденами Почета и Отечества III степени (руск.) (12 студзеня 2014).
- ↑ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь з 1 сакавіка 2006 г. № 136 Аб узнагароджанні работнікаў, якія ўнеслі найбольш значны ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё рэспублікі ў 2001—2005 гадах, дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусь, 1/7323 Архівавана 24 верасня 2015.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Кабякоў Андрэй Уладзіміравіч . Персаналіі. Беларускае тэлеграфнае агенцтва (6 кастрычніка 2011).
- Старонка на праекце «Хто ёсць хто ў Рэспубліцы Беларусь» Архівавана 27 снежня 2014. (руск.)
- Нарадзіліся 21 лістапада
- Нарадзіліся ў 1960 годзе
- Нарадзіліся ў Маскве
- Выпускнікі БДЭУ
- Выпускнікі Маскоўскага авіяцыйнага інстытута
- Супрацоўнікі Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі
- Кавалеры ордэна Айчыны III ступені (Беларусь)
- Кавалеры ордэна Пашаны (Беларусь)
- Асобы
- Старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Беларусі
- Намеснікі прэм’ер-міністраў Беларусі
- Міністры эканомікі Рэспублікі Беларусь
- Кіраўнікі Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі
- Паслы Беларусі ў Расіі
- Прэм’ер-міністры Рэспублікі Беларусь