Андрэй Канстанцінавіч Снітка
Андрэй Канстанцінавіч Снітка | |
---|---|
Дата нараджэння | 1866 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 13 сакавіка 1920 |
Род дзейнасці | археолаг, этнограф, краязнавец |
Альма-матар |
Андрэ́й Канстанці́навіч Сні́тка (1866, Вільня — 13 сакавіка 1920) — беларускі археолаг, этнограф, краязнавец.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Скончыў Рыжскі політэхнічны інстытут (1888). Вёў раскопкі ў Мінскім, Барысаўскім і Ігуменскім паветах, у Мінску, Тураве, Слуцку.
З 1909 года старшыня Мінскага царкоўнага гістарычна-археалагічнага камітэта, узначальваў Мінскі царкоўна-археалагічны музей. Пад рэдакцыяй А. К. Сніткі выйшаў каталог найбольш каштоўных калекцый музея — старадрукаў і рукапісаў.
Удзельнічаў у выданні «Мінскай даўніны», у адным з выпускаў якога апісаў даследаванні ў Тураве і дакументы Слуцкага Свята-Траецкага (Трайчанскага) манастыра, у тым ліку Слуцкае Евангелле.
Выканаў апісанне Мінска XVII ст., склаў радавод слуцкіх князёў Алелькавічаў.
У «Мінскай даўніне» і ў зборы матэрыялаў для музея з А. Сніткам супрацоўнічалі А. Паноў, Л. Савелаў, Ісак Сербаў, Д. Скрынчанка, У. Сразнеўскі і інш.
Зноскі
Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]
- Описание рукописей и старопечатных книг в Слуцком (Минской губ.) Тройчанском монастыре / А. К. Снитко. - Санкт-Петербург : Типография Императорской Академии наук, 1911. – 22 с.
- Описание рукописного отдела и старопечатных книг библиотеки Минского церковного историко-археологического комитета / Сост. А.Снитко. Вып. 1. — 75 с.
- Минская старина: Кніга Беларусі (1517―1917). Вып. 4 : (Тройчанский архив) / [предисловие А. Снитко]. — Губернская типография, 1913. — 38 с.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-6302-33-1.