Андрэй Капітонавіч Красін
Андрэй Капітонавіч Красін | |
---|---|
Дата нараджэння | 12 мая 1911 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 28 сакавіка 1981 (69 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | фізік |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар фізіка-матэматычных навук |
Навуковае званне | акадэмік АН БССР |
Альма-матар | |
Узнагароды і прэміі |
Андрэ́й Капіто́навіч Кра́сін (12 мая 1911, Томск, Расійская імперыя — 12 сакавіка 1981, Мінск, СССР) — савецкі фізік. Акадэмік АН БССР (1960). Дырэктар Фізіка-энергетычнага інстытута (1956—1959), дырэктар Інстытута энергетыкі АН БССР (1965—1977). Лаўрэат Ленінскай прэміі (1957).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Андрэй Красін нарадзіўся 12 мая 1911 года ў Томску. Маці — Надзея Аляксандраўна (руск.: Надежда Алексеевна) — вядомы ў Томску педагог, выкладала ў Марынскай жаночай гімназыі, Томскім політэхнічным універсітэце.
Пасля сканчэння фізіка-матэматычнага факультэта Томскага дзяржаўнага ўніверсітэта ў 1934—1940 гадах працаваў у Сібірскім фізіка-тэхнічным інстытуце і адначасова выкладаў у Томскім універсітэце (асістэнт, старшы выкладчык, дацэнт). Удзельнік Другой сусветнай вайны. У 1945 годзе працаваў у лабараторыі Ігара Курчатава. З 1946 да 1961 года працаваў у Фізіка-энергетычным інстытуце ў Обнінску, у 1956—1959 гадах быў яго дырэктарам.
Доктар фізіка-матэматычных навук.
9 мая 1954 года разам з Барысам Дубоўскім пад кіраўніцтвам Ігара Курчатава запусціў Обнінскую АЭС, у гэты дзень рэактар упершыню дасягнуў крытычнага стану. Ад Курчацкага інсытуту быў Міхал Мінашын[1].
У 1961 годзе пераехаў да Мінска, дзе да 1965 узначальваў аддзел атамнай энергетыкі Інстытуту энергетыкі АН БССР, у 1965—1977 гадах быў дырэктарам гэтага інстытута. Адначасова ў 1962—1969 гадах быў акадэміам-сакратаром Аддзелу фізіка-тэхнічных навук АН БСССР. У 1969—1980 гадах — член Прэзідыуму АН БССР. З 1977 года — загадчык лабараторыі вадароднай энергетыкі Інсытуту цепла- і масаабмену імя А. В. Лыкава Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Памёр у Мінску, пахаваны на Усходніх могілках.
Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]
У 1957 годзе быў узнагароджаны ў складзе групы навукоўцаў Фізіка-энергетычнага інстытута Ленінскай прэміяй за ўдзел у стварэнні першай у свеце Обнінскуй АЭС. Удзельнічаў як навуковы кіраўнік у распрацоўцы рухомай атамнай электрастанцыі ТЭС-3 і ў распрацоўцы рэактараў з ядзерным перагрэвам для пары для Белаярскай АЭС. Кіраваў распрацоўкай навукова-тэхнічных рэчэваў выкарыстання дысананіруючых газаў — прынцыпова навых цепланосьбітаў у ядзернай энергетыцы. Стварыў новы навуковы кірунак — выкарыстанне ядзрных выпраменьванняў для ажыццяўлення радыяцыйна-хімічных працэсаў і радыяцыйнай мадыфікацыі матэрыялаў.
Крытыка[правіць | правіць зыходнік]
Гурый Марчук (руск.: Гурий Марчук), які займаўся ў Фізіка-энергетычным інстытуце лікавымі метадамі разліку атамных рэактараў, дзейнасць Красіна на пасце дырэктара інстытута і яго наступную працу па цеплавым АЭС ацэньваў негатыўна:
…Конечно, жизнь в Обнинске не была безоблачной. В Физико-энергетическом институте образовались два научных направления — реакторные системы на тепловыx нейтронах и системы с более «жесткими» спектрами на промежуточных нейтронах. Руководителем первого направления был директор института Андрей Капитонович Красин. К сожалению, он не вникал в глубину проблемы, столь сложной для того времени. Группа приближенных к нему ўченых, достаточно компетентных, экспериментировала, считала, проектировала. Конечно, кругозор А. К. Красина был достаточен, чтобы видеть проблему в целом, но глубокого следа в науке он так и не оставил. Однако он обладал большими амбициями и довольно ревниво относился к другим направлениям. Между тем ему и его сотрудникам удалось спроектировать несколько тепловых АЭС, но значительная часть работ была выполнена в конструкторском бюро академика Н. А. Доллежаля.[2]
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
- Ордэн Леніна (1958)
- Ордэн Кастрычніцкай рэвалюцыі (1971)
- Ордэн Айчыннай вайны 2 ступені (1945)
- Ленінская прэмія (1957)
- Залаты медаль імя С. І. Вавілава (1974)
Памяць[правіць | правіць зыходнік]
Яго імем названа вуліца ў Мінску.
Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]
- Реакторы атомных электростанций. — Минск, Наука и техника, 1971.
- Термодинамические и переносные свойства химически реагирующих систем. Часть 1 / А. К. Красин, В. Б. Нестеренко, М. А. Бажин и др. — Минск, Наука и техника, 1967—1971.
- Термодинамические и переносные свойства химически реагирующих систем. Часть 2 / А. К. Красин, В. Б. Нестеренко, М, В. Малько и др. — Минск, Наука и техника, 1967—1971.
- Прикладная ядерная физика: учебное пособие / А. К. Красин, Е. П. Петряев, И. А. Савушкин. — Мн.: МГПИ, 1980.
Зноскі
- ↑ Из истории отрасли: Первая в мире атомная электростанция (руск.) . Росатом (28 чэрвеня 2010). — Физпуск реактора Первой АЭС состоялся в День Победы 9 мая 1954 года. Руководили пуском Андрей Капитонович Красин и Борис Григорьевич Дубовский. От расчётчиков участвовал Михаил Егорович Минашин. Архівавана з першакрыніцы 23 лютага 2012. Праверана 1 кастрычніка 2011.
- ↑ Жизнь в науке.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Храмов Ю. А. Красин Андрей Капитонович // Физики: Биографический справочник / Под ред. А. И. Ахиезера. — Изд. 2-е, испр. и дополн. — М: Наука, 1983. — С. 144. — 400 с. — 200 000 экз.
- Андрей Капитонович Красин на сайте ФЭИ
- Андрей Капитонович Красин в базе данных «История белорусской науки в лицах» Центральной научной библиотеки имени Я. Коласа НАН Беларуси
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Нарадзіліся 12 мая
- Нарадзіліся ў 1911 годзе
- Нарадзіліся ў Томску
- Памерлі 28 сакавіка
- Памерлі ў 1981 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Пахаваныя на Усходніх могілках Мінска
- Выкладчыкі Томскага дзяржаўнага ўніверсітэта
- Супрацоўнікі Інстытута цепла- і масаабмену імя А. В. Лыкава НАНБ
- Дактары фізіка-матэматычных навук
- Акадэмікі Акадэміі навук Беларускай ССР
- Выпускнікі Томскага дзяржаўнага ўніверсітэта
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Кастрычніцкай Рэвалюцыі
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
- Памерлі 12 сакавіка