Перайсці да зместу

Андрэй Сяргеевіч Краўчанка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Андрэй Краўчанка)
Лёгкая атлетыка
Андрэй Краўчанка
Агульная інфармацыя
Пол мужчынскі пол
Поўнае імя Андрэй Сяргеевіч Краўчанка
Спецыялізацыя дзесяцібор'е[d]
Клуб Дынама
Нарадзіўся 4 студзеня 1986(1986-01-04)[1] (38 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Трэнеры Iгар Сiвадзедаў
Рост 191 см
Вага 84 кг
IAAF 14176795
Асабістыя рэкорды
Сямібор’е 6303 (2014)
Дзесяцібор’е 8617 (2007)
Апошняе абнаўленне: 14 жніўня 2014
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Андрэй Сяргеевіч Краўчанка (нар. 4 студзеня 1986) — беларускі лёгкаатлет. Спецыялізуецца ў мнагабор’і. Заслужаны майстар спорту Беларусі.

Біяграфічныя звесткі

[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец Гомельскага вучылішча алімпійскага рэзервау, першы трэнер — Іван Пятровіч Гардзіенка.

На Летніх Алімпійскіх гульнях 2008 у Пекіне Андрэй Краўчанка атрымаў срэбны медаль у дзесяцібор’і. Стаў пераможцам нацыянальнага адкрытага публічнага конкурсу «Трыумф. Героям спорту 2008» у Беларусі ў намінацыі «Самы яркі спартыўны момант года».

Пасля завяршэння спартыўнай кар’еры знаходзіўся на службе ў органах дзяржаўнай бяспекі, меў званне маёра. У час пратэстаў у Беларусі ў 2020 годзе звольнены. 8 лістапада 2020 года Андрэй Краўчанка быў затрыманы за ўдзел у «Маршы народаўладдзя»[2] і прысуджаны да 10 сутак арышту.

Асабістыя рэкорды

[правіць | правіць зыходнік]

Дзесяцібор’е

[правіць | правіць зыходнік]
Дысцыпліна Вынік Горад Дата
100 м 10,86 Аўстрыя Гётцыс 26.05.2007
400 м 47,17 Францыя Таланс 22.09.2007
1500 м 4.24,44 Аўстрыя Гётцыс 28.05.2006
110 м з/б 13,93 Беларусь Мінск 17.05.2007
Вышыня 2,22 Швейцарыя Цюрых 12.08.2014
Шост 5,20 Нідэрланды Хенгела 29.06.2008
Даўжыня 7,90 Аўстрыя Гётцыс 26.05.2007
Ядро 15,19 Швейцарыя Цюрых 12.08.2014
Дыск 45,48 Іспанія Барселона 29.07.2010
Дзіда 68,11 Швейцарыя Цюрых 13.08.2014
Дзесяцібор'е 8617 Аўстрыя Гётцыс 27.05.2007
Дысцыпліна Вынік Горад Дата
60 м 7,03 Эстонія Талін 15.02.2008
1000 м 2.39,80 Францыя Парыж 06.03.2011
60 м з/б 7,90 Беларусь Магілёў 21.02.2010
Вышыня 2,21 Польшча Сопат 07.03.2014
Шост 5,30 Нідэрланды Хенгела 09.03.2008
Даўжыня 7,69 Эстонія Талін 15.02.2008
Ядро 15,42 Польшча Сопат 07.03.2014
Сямібор’е 6303 Польшча Сопат 07.03.2014

Грамадская дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

18 жніўня падпісаў адкрыты ліст прадстаўнікоў спартыўнай галіны Рэспублікі Беларусь з патрабаваннем прызнаць несапраўднымі выбары прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, якія прайшлі 9 жніўня 2020 года[3].

Зноскі