Андрэй Міхайлавіч Кунцэвіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Андрэй Кунцэвіч)
Андрэй Міхайлавіч Кунцэвіч
намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь[d]
19 жніўня 2019 — 5 красавіка 2021
першы намеснік[d] (міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь[d])
з 5 красавіка 2021

Нараджэнне 4 снежня 1979(1979-12-04) (44 гады)
Бацька Міхаіл Міхайлавіч Кунцэвіч
Жонка Святлана Кунцэвіч
Адукацыя
Дзейнасць журналіст
Месца працы

Андрэй Міхайлавіч Кунцэвіч (нар. 1979, Бялынічы, Магілёўская вобласць, БССР) — беларускі дзяржаўны дзеяч.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў 1979 годзе ў Бялынічах[1]. Бацька Міхаіл Міхайлавіч працаваў шафёрам, маці — поварам. Скончыў сярэднюю школу № 1 у Бялынічах.

У 2002 годзе скончыў журналісцкі факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Журналістыка»). Падчас вучобы на факультэце пазнаёміўся з будучай жонкай Святланай. Па размеркаванні Андрэй і Святлана былі накіраваны ў Бялынічы. Працаваў загадчыкам аддзела лістоў бялыніцкай раёнай газеты «Зара над Друццю», пасля — рэдактарам гэтай газеты.

У 2007 годзе прайшоў перападрыхтоўку на базе Інстытута дзяржаўнай службы Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае кіраванне і ідэалогія».

У 2009—2011 гадах — намеснік старшыні Шклоўскага райвыканкама, у 2011—2013 гадах з’яўляўся першым намеснікам начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Магілёўскага аблвыканкама — начальнікам упраўлення ідэалагічнай работы. У 2013—2016 гадах — намеснік старшыні Магілёўскага гарвыканкама, У 2016—2017 гадах — начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Магілёўскага аблвыканкама. Са студзеня 2017 года працаваў намеснікам старшыні Магілёўскага аблвыканкама.

З 19 жніўня 2019 года[2][3] па 5 красавіка 2021 года працаваў намеснікам Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. У Адміністрацыі Прэзідэнта каардынаваў ідэалагічную працу, працу са СМІ і грамадскімі арганізацыямі[4].

5 красавіка 2021 года прызначаны першым намеснікам Міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь.

Унесены ў санкцыйныя спісы краін Балтыі[5][6].

Хобі[правіць | правіць зыходнік]

З дзяцінства любіць футбол, заўзее за футбольны клуб «Дняпро»[7]. З пачатку 2023 года ў якасці аматара стаў выступаць у беларускай Другой лізе за бялыніцкую «Друць».

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

  • Жонка — Святлана Кунцэвіч (у дзявоцтве Андрасюк), рэдактар магілёўскага выдавецтва «Талака»[8].

Зноскі