Перайсці да зместу

Андрэй Леўчанка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Валейбол
Андрэй Леўчанка
Нарадзіўся 1 студзеня 1985(1985-01-01)[1] (40 гадоў)
Грамадзянства
Рост 204 см
Клубная кар’ера[* 1]
2004—2008 Лакаматыў Харкаў[d]
2008—2009 Elvi Kuldiga[d]
2009—2011 Лакаматыў Харкаў[d]
2011—2012 Араго дэ Сет[d]
2012—2014 Шахцёр Салігорск
2014—2015 ТНК-Казхром[d]
2015—2016 Vammalan Lentopallo[d]
2016—2018 ТНК-Казхром[d]
2018—2019 Юрыдычная акадэмія Харкаў[d]
2019—2020 Al-Nasr Dubai[d]
2020—2022 Юрыдычная акадэмія Харкаў[d]
  1. Колькасць матчаў (набраных ачкоў <+адгуляных падач>) за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.

Андрэй Леўчанка (нар. 1 студзеня 1985, Харкаў, Украіна) — украінскі валейбаліст.

Вучыўся ў Харкаўскай сярэдняй школе № 155, дзе пачаў займацца валейболам з сямі гадоў. Першы трэнер быў М. І. Падабед. З 2001 года — гулец моладзевай каманды харкаўскага «Лакаматыва».

З 2002 па 2008 год вучыўся ў Харкаўскай дзяржаўнай акадэміі фізічнай культуры, з 2008 па 2012 год — у Харкаўскім авіяцыйным інстытуце па спецыяльнасці «Эканоміка прадпрыемства».

Абараняў колеры харкаўскага «Лакаматыва» (2004—2008). У сезоне 2008—2009 пераехаў у Латвію ў клуб «Кулдыга». У 2009 годзе вярнуўся ў «Лакаматыў» і правёў два сезоны. Сезон 2011—2012 правёў у складзе французскага «Араго дэ Сет» з горада Сет . З 2012 па 2014 год выступаў за беларускі «Шахцёр» з Салігорска.

У складзе зборнай Украіны стаў пераможцам Залатой Еўралігі ў 2017 годзе.

  1. Andriy Levchenko // http://www.bvbinfo.com/player.asp?ID=12491