Перайсці да зместу

Андрэй Львовіч фон Нікалаі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Андрэй Львовіч фон Нікалаі
прэзідэнт[d]
1798 1803

Нараджэнне 27 снежня 1737(1737-12-27)[1]
Смерць 28 лістапада 1820(1820-11-28)[1] (82 гады)
Род Нікалаі[d]
Бацька Christoph Nicolay[d]
Жонка Johanna Margareta Nicolay[d]
Дзеці Paul von Nicolay[d]
Грамадзянства
Член у
Адукацыя
Узнагароды
ордэн Святой Ганны I ступені ордэн Святой Ганны I ступені
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах

Андрэй Львовіч фон Нікалаі (ням.: Ludwig Heinrich Freiherr von Nicolay; 27 снежня 1737(1737-12-27)[1], Страсбур[2]28 лістапада 1820(1820-11-28)[1], Манрэпо[d], Вялікае Княства Фінляндскае) — барон Свяшчэннай Рымскай імперыі (1782), расійскі дзяржаўны дзеяч, пісьменнік, тайны саветнік (1800).

Належаў да дваранскага роду шведскага паходжання. Скончыў Страсбурскі ўніверсітэт (1760). У Парыжы завязаў знаёмства з дзеячамі французскай Асветы (Вальтэрам, Д. Дзідро, Ж. д’Аламберам), а таксама з князем Д. М. Галіцыным. У 1761—63 сакратар апошняга. У 1766—69 кампаньён і выхавацель сыноў графа К. Р. Разумоўскага. Па яго рэкамендацыі і па рэкамендацыі свайго сябра Ф. Г. Лаферм’ера, бібліятэкара вялікага князя Паўла Пятровіча (будучага імператара Паўла I), прызначаны М. І. Паніным настаўнікам Паўла Пятровіча (з 1769). Асабісты сакратар вялікага князя (1773—96), яго першай жонкі вялікай княгіні Наталлі Аляксееўны (да 1776) і другой жонкі — вялікай княгіні, з 1796 імператрыцы Марыі Фёдараўны (1776—98). Член Кабінета Яго Імператарскай Вялікасці (з 1796). Прэзідэнт Пецярбургскай акадэміі навук (1798—1803).

Набыў у 1788 сядзібу Манрэпо каля Выбаргу, якой прысвяціў паэму «Das Landgut Monrepos in Finnland» («Маёнтак Манрэпо ў Фінляндыі») (1804). У сядзібе пабудаваны драўляныя сядзібны дом (1798—1804), флігель з вежавым гадзіннікам (1800—04, архітэктар Дж. А. Марцінэлі) і інш. Аўтар успамінаў, рыцарскіх раманаў у вершах, баек, элегій, эпіграм і інш.

  • Elegien und Briefe. Straßburg, 1760
  • Verse und Prose. Basel, 1773. Bd 1-2
  • Vermischte Gedichte und prosaische Schriften. B.; Stettin, 1778—1786. Bd 1-9
  • Vermischte Gedichte und prosaische Schriften. B.; Stettin, 1792—1810. Bd 1-8
  • Theatralische Werke. Königsberg, 1811. Bd 1-2
  • Poetische Werke. W., 1817. Bd 1-4
  • Име­ние Мон­ре­по в Фин­лян­дии / Изд. под­гот. М. В. Ефи­мов, Ю. И. Мошник. СПб., 2011.
  1. 1 2 3 4 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 Deutsche Nationalbibliothek Record #118587722 // Gemeinsame Normdatei — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.