Андрэй Аляксандравіч Макаранка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Андрэй Макаранка)
Футбол
Андрэй Макаранка
Поўнае імя Андрэй Аляксандравіч Макаранка
Нарадзіўся 16 сакавіка 2002(2002-03-16)[1] (22 гады)
Грамадзянства  Беларусь
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Шахцёр
Нумар 2
Клубная кар’ера[* 1]
2019— Беларусь Шахцёр (Салігорск) 1 (0)
2022   Беларусь Шахцёр (Петрыкаў) 15 (0)
Нацыянальная зборная[* 2]
2018—2019 Беларусь Беларусь (да 17) 5 (0)
2023— Беларусь Беларусь (да 21) 2 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 27 лістапада 2022.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 23 лістапада 2023

Андрэй Макаранка (нар. 16 сакавіка 2002, Малыя Нямкі) — беларускі футбаліст, абаронца салігорскага «Шахцёра» і моладзевай зборнай Беларусі.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец салігорскага «Шахцёра», з 2019 года пачаў выступаць за дубль клуба. 4 жніўня 2019 года дэбютаваў за асноўную каманду гарнякоў, адгуляўшы другі тайм у матчы Кубка Белераусі супраць гомельскага «Лакаматыва» (2:1). У кастрычніку 2019 года падоўжыў кантракт з «Шахцёрам»[3].

У сезоне 2020 працягваў гуляць за дубль, у канцы года стаў прыцягвацца да асноўнай каманды. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 25 красавіка 2021 года, выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы з брэсцкім «Рухам» (4:1).

З пачатку 2022 года стаў трэніравацца з петрыкаўскім «Шахцёрам» і ў сакавіку афіцыйна папоўніў склад каманды. У лістападзе 2022 года вярнуўся ў салігорскі «Шахцёр».

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

У кастрычніку 2018 года гуляў за юнацкую зборную Беларусі (да 17 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы, а ў сакавіку 2019 года — у элітным раўндзе.

15 лістапада 2023 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, адгуляўшы ўсе 90 хвілін у таварыскім матчы супраць Расіі (1:3).

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2019 дубль Шахцёр (Салігорск) Беларусь 18 1
2020 дубль Шахцёр (Салігорск) Беларусь 29 2
2021 Д1 Шахцёр (Салігорск) Беларусь 1 0
2022 Д2 Шахцёр (Петрыкаў) Беларусь 15 0

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Andrey Makarenko // Transfermarkt — 2000.
  2. https://footballfacts.ru/person/610882
  3. Футбол. "Шахтер" продлил контракт с Андреем Макаренко (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (18 кастрычніка 2019). Архівавана з першакрыніцы 3 мая 2021.