Перайсці да зместу

Андрэй Анатольевіч Мезін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Андрэй Мезін)
Хакей
Андрэй Анатольевіч Мезін
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 8 ліпеня 1974(1974-07-08)[1] (51 год)
Грамадзянства
Рост 179 см
Вага 79 кг
Пазіцыя брамнік
Хват леварукі ўдар[d]
Клубная кар’ера[* 1]
1993—1994 Roanoke Express[d]
1997—1998 Detroit Vipers[d]
1998—1999 Nürnberg Ice Tigers[d]
1999—2002 BSC Preussen[d]
2002—2003 Ак Барс Казань
2003—2004 HC České Budějovice[d]
2004—2005 ХК СКА Санкт-Пецярбург
2005—2007 Салават Юлаеў
2007—2009 ХК Металург Магнітагорск
2009—2012 Дынама Мінск
2012—2013 ХК Трактар Чалябінск
2013—2014 Авангард[d]
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Андрэ́й Анато́льевіч Ме́зін (нар. 8 ліпеня 1974, Чалябінск, СССР) — беларускі хакеіст. Заслужаны майстар спорту Беларусі.

Удзельнік Алімпійскіх гульняў у Нагана і Солт-Лейк-Сіці, чэмпіянатаў свету 1998, 1999, 2000, 2001, 2002 (дывізіён 1), 2003, 2004 (дывізіён 1), 2005, 2006, 2007 і 2009 гадоў у складзе зборнай Беларусі.

Лепшы брамнік Лігі Антарыа (1995) і Каланіяльнай Лігі (1996). Чэмпіён CoHL (1996) і IHL (1997). Срэбны прызёр чэмпіянату Германіі (1999). Лепшы хакеіст Беларусі (1998, 1999, 2005, 2006).

Па выніках чэмпіянату свету 2006 у Рызе Андрэй Мезін увайшоў у склад сімвалічнай зборнай. Яго партнёрамі па сімвалічнай шасцёрцы сталі абаронцы Петэы Нумелін (Фінляндыя) і Ніклас Кронвал (Швецыя), а таксама нападаючыя Сідні Кросбі (Канада), Давід Выбарны (Чэхія) і Аляксандр Авечкін (Расія).

Па выніках чэмпіянату свету 2009 у Берне і Клотэне Андрэй Мезін прызнаны дырэктаратам чэмпіянату лепшым галкіперам турніру. Таксама, па версіі журналістаў, якія асвятлялі турнір, беларускі брамнік увайшоў у склад сімвалічнай зборнай. У гэты раз яго партнёрамі па сімвалічнай шасцёрцы сталі абаронцы канадзец Шы Уэбер і швед Кені Юнсан, форварды — канадцы Мартэн Сен-Луі і Стыў Стэмкас, а таксама расіянін Ілья Кавальчук.

За зборную Беларусі правёў 100 матчаў, прапусціў 240 шайб, набраў 1 (0+1) бамбардырскі бал, атрымаў 20 хвілін штрафу (станам на 10 траўня 2009).

Зноскі