Андрэй Мікалаевіч Арамнаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Андрэй Мікалаевіч Арамнаў
Andrei Aramnau 2010 Belarusian stamp.jpg
Асабістая інфармацыя
Пол мужчынскі пол
Грамадзянства
Спецыялізацыя цяжкая атлетыка
Дата нараджэння 17 красавіка 1988(1988-04-17) (31 год)
Месца нараджэння
Рост 172 см
Вага 105 кг
Commons-logo.svg Аўдыё, фота, відэа на Вікісховішчы

Андрэй Мікалаевіч Арамнаў (17 красавіка 1988) — беларускі цяжкаатлет.

На Летніх Алімпійскіх гульнях 2008 у Пекіне Арамнаў атрымаў залаты медаль у мужчынскай вагавай катэгорыі 105 кг, устанавіў тры сусветныя рэкорды: у рыўку (200 кг), штуршку (236 кг) і суме дваябор'я (436 кг).

Стаў пераможцам нацыянальнага адкрытага публічнага конкурсу «Трыумф. Героям спорту 2008» у Беларусі ў намінацыі «Спартсмен года», атрымаўшы 563218 галасоў.

У 2016 Андрэй Арамнаў заявіў аб тым, што завяршыў кар'еру.

У 2017 прысуджаны да 2 гадоў хатняй хіміі за чарговае п’янае кіраванне.

У 2018 годзе аднавіў спартыўную кар'еру. Стаў срэбраным прызёрам Чэмпіянату Еўропы-2019 у вагавай катэгорыі да 109 кг і рэкардсменам Беларусі.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]