Андрэй Мікалаевіч Парфіевіч
| Андрэй Мікалаевіч Парфіевіч | |
|---|---|
| Дата нараджэння | 29 красавіка 1986 (39 гадоў) |
| Месца нараджэння | |
| Род дзейнасці | навуковец |
| Навуковая ступень | кандыдат тэхнічных навук |
| Навуковае званне | |
| Альма-матар |
|
Андрэй Мікалаевіч Парфіевіч (нар. 29 красавіка 1986, Астрамечава, Брэсцкая вобласць) — спецыяліст у галіне машынабудавання. Кандыдат тэхнічных навук, дацэнт. Рэктар Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта (з 2026 года).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 29 красавіка 1986 года ў вёсцы Астрамечава Брэсцкага раёна.
У 2009 годзе скончыў Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт, у 2010 годзе атрымаў ступень магістра па спецыяльнасці «Машынабудаванне і машыназнаўства», а ў 2017 годзе скончыў аспірантуру па спецыяльнасці «Машыназнаўства, сістэмы прыводаў і дэталі машын».
Уся прафесійная дзейнасць звязана з Брэсцкім дзяржаўным тэхнічным універсітэтам.
15 студзеня 2026 года прызначаны рэктарам Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта[1]. Да прызначэння рэктарам займаў пасаду прарэктара па навучальнай працы БрДТУ.
Навуковыя інтарэсы
[правіць | правіць зыходнік]Вібраакустычная дыягностыка шматвальных прыводаў на грунце зубістых колаў, нейрасеткавы аналіз даных.