Андрэй Мікалаевіч Янушкевіч
| Андрэй Мікалаевіч Янушкевіч | |
|---|---|
| Андрэй Янушкевіч на ўручэнні Прэміі імя Карласа Шэрмана ў Мінску 17 кастрычніка 2020 года | |
| Дата нараджэння | 29 красавіка 1976 (49 гадоў) ці 1976[1] |
| Месца нараджэння | |
| Род дзейнасці | гісторык, выдавец |
| Навуковая сфера | гісторыя |
| Месца працы | |
| Навуковая ступень | кандыдат гістарычных навук |
| Альма-матар | |
| Узнагароды | |
Андрэй Мікалаевіч Янушкевіч (нар. 29 красавіка 1976, г.п. Вялікая Бераставіца, Гродзенская вобласць) — беларускі гісторык, выдавец, дырэктар выдавецтва «Янушкевіч». Спецыяліст па гісторыі ВКЛ часоў Лівонскай вайны 1558—1583 г. Кандыдат гістарычных навук (2002)[2].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1993 годзе скончыў Абухаўскую сярэднюю школу (Гродзенскі раён). У 1998 годзе скончыў факультэт гісторыі і сацыялогіі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Я. Купалы. У 2002 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Першая Інфлянцкая вайна (1558—1570 гг.) і яе ўплыў на развіццё сацыяльна-палітычных працэсаў у Вялікім Княстве Літоўскім»[2].
З 2001 да 2003 года працаваў малодшым навуковым супрацоўнікам Аддзела гісторыі Беларусі XIII—XVIII стст. Інстытута гісторыі НАН Беларусі. У 2007 годзе выйшла яго манаграфія «Вялікае княства Літоўскае і Інфлянцкая вайна 1558—1570 гг.». У 2004—2012 гадах працаваў начальнікам аддзела навукі і міжнародных сувязяў, дацэнтам кафедры філасофіі і паліталогіі БІП — Інстытута правазнаўства[2].
У 2009—2011 гадах менеджар allegro.by. У 2011—2012 гадах адказны сакратар часопіса «Сацыяльна-эканамічныя і палітычныя даследаванні». У 2012—2013 гадах намеснік дырэктара Замкавага комплексу «Мір»[2].
У 2014 годзе заснаваў выдавецтва «Янушкевіч». З 2015 года дырэктар kniharnia.by[2].
З пачаткам палітычнага крызісу 2020 года ў Беларусі, пачаўся пераслед беларускай культуры рэжымам Лукашэнкі, пад які патрапіла таксама і выдавецтва «Янушкевіч». 16 траўня 2022 года выдавецтва «Янушкевіч» адкрыла ўласную кнігарню «Кнігаўка» ў Мінску па вуліцы Змітрака Бядулі, 6. У гэты ж дзень у кнігарню прыйшлі прапагандысты рэжыму Лукашэнкі Рыгор Азаронак і Людміла Гладкая, якія спрабавалі правакаваць Андрэя Янушкевіча абсурднымі пытаннямі пра змест кніг, а таксама скардзіліся на пераважную беларускамоўнасць асартыменту[3]. Сярод іншых правакацый, Азаронак назваў савецкага і літоўскага генерал-лейтэнанта Вінцаса Віткаўскаса, выяўленага ў адной з кніг выдавецтва, ветэранам СС[4]. Увечары таго ж дня ў кнігарню прыйшлі з ператрусам сілавікі рэжыму Лукашэнкі, былі затрыманыя дырэктар Андрэй Янушкевіч і супрацоўніца кнігарні, кніжная блогерка Настасся Карнацкая[5]. 17 траўня стала вядома, што сілавікамі былі канфіскаваныя 200 кніг, 15 выданняў нібыта «будуць аддадзеныя на экспертызу»[6]. Андрэй Янушкевіч быў асуджаны на 10 сутак адміністрацыйнага арышту[7]. Па заканчэнні тэрміна не выйшаў з ізалятара Акрэсціна і быў ізноў затрыманы[8], ізноў асуджаны на 10 сутак. Пасля заканчэння другога адміністрацыйнага тэрміна быў перазатрыманы, асуджаны на 8 сутак[9]. 7 чэрвеня юрысты праваабарончага цэнтра «Вясна» сумесна з Беларускім ПЭН-цэнтрам накіравалі зварот да Адмысловых дакладчыкаў і ў Працоўныя групы ААН у сувязі з пераследам выдаўца[10]. Па заканчэнні 8-суткавага арышту быў адпушчаны, з’ехаў у Польшчу.
Навуковыя інтарэсы
[правіць | правіць зыходнік]У сферы навуковых інтарэсаў — ваенная і сацыяльна-палітычная гісторыя Вялікага Княства Літоўскага сярэдзіны XVI ст[2].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджаны медалём «Гонар і Годнасць» (21 люты 2024)[11].
Творы
[правіць | правіць зыходнік]Кнігі
[правіць | правіць зыходнік]- Вялікае Княства Літоўскае і Інфлянцкая вайна 1558—1570 гг.: манаграфія / А. М. Янушкевіч. — Мн.: Медисонт, 2007. — 353 с. — ISBN 978-985-6530-49-7.
- Ливонская война. Вильно против Москвы, 1558—1570 / А. Н. Янушкевич. — М.: Квадрига — Русская панорама, 2013. — 381, [2] с. — (Забытые войны России). — ISBN 978-5-91791-110-6 (в пер.). — ISBN 978-5-93165-332-7.
- Ливонская война. Вильно против Москвы, 1558—1570 / А. Н. Янушкевич. — М.: Квадрига, 2015. — 381, [2] с. — (Забытые войны России). — ISBN 978-5-91791-177-9.
- Ливонская война 1558—1570 гг. и Великое княжество Литовское / Андрей Янушкевич. — Мн.: Медисонт, 2013. — 361 с. — ISBN 978-985-7085-04-0.
- Ула: Гістарычны нарыс / Андрэй Янушкевіч; [прадмова У. Арлова]. — Мн.: А. М. Вараксін, 2015. — 55 с. — (Серыя «Славутыя бітвы»). — ISBN 978-985-7128-29-7.
Артыкулы
[правіць | правіць зыходнік]- Да праблемы нефармальных кантактаў магнатаў Вялікага княства Літоўскага ў дыпламатычных зносінах з Маскоўскай дзяржавай у другой палове XVI ст. / Андрэй Янушкевіч // Магнацкі двор і сацыяльнае ўзаемадзеянне (XV—XVIII стст.): зборнік навуковых прац / [пад рэд. А. М. Янушкевіча]. — Мн.: Медысонт, 2014. — 441 с. — С. 181—196. — ISBN 978-985-7085-26-2.
- Пачатак пералому: Віленскі вальны сойм 1563 г. на фоне Інфлянцкай вайны і ўнутраных рэформаў у Вялікім княстве Літоўскім / Андрэй Янушкевіч // Парламенцкія структуры ўлады ў сістэме дзяржаўнага кіравання Вялікага княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай у XV—XVIII стагоддзях = The parliamentary structures of authority in the state administration system of the Grand Duchy of Lithuania and Polish-Lithuanian Commonwelth in the fifteenth — eighteenth centuries: матэрыялы міжнароднай навуковай канферэнцыі (Мінск ― Наваградак, 23 — 24 лістапада 2007 г.). — Мн.: БІП-С Плюс, 2008. — 356, [16] с. — ISBN 978-985-6836-81-0
- Шляхта Новагародскага павета ў паспалітым рушэнні ВКЛ 1567 года / Андрэй Радаман, Андрэй Янушкевіч // Studia z dziejów Wielkiego Księstwa Litewskiego (XVI—XVIII w.) / Instytut historii PAN, Polskie towarzystwo heraldyczne; red. S.Górzyński, M.Nagielski. — Warszawa: DiG, 2014. — S. 337—381.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Library of Congress Authorities — Library of Congress. Праверана 18 кастрычніка 2025.
- ↑ а б в г д е Марозаў 2022.
- ↑ У першы ж дзень працы «Кнігаўкі» ў Мінску прыйшлі прапагандысты і сілавікі(недаступная спасылка). budzma.org (17 мая 2022). Архівавана з першакрыніцы 17 мая 2022.
- ↑ Михаил Полозняков. «Вы еще не читали эту книгу, а уже делаете оценки». Перед обыском в книжном магазине туда пришли Азаренок и Гладкая (руск.)(недаступная спасылка). mediazona.by (16 мая 2022). Архівавана з першакрыніцы 21 мая 2022.
- ↑ Анна Колмач. Гарри Поттер и «фашистская клоака». Как власти ищут экстремизм на книжных полках (руск.)(недаступная спасылка). mediazona.by (17 мая 2022). Архівавана з першакрыніцы 26 лютага 2024.
- ↑ Пасля ператрусу сілавікі затрымалі выдаўца Янушкевіча і супрацоўніцу кнігарні «Кнігаўка», забралі 200 кніг. nashaniva.com (17 мая 2022).
- ↑ Выдаўцу Андрэю Янушкевічу далі 10 сутак. nashaniva.com (17 мая 2022).
- ↑ Выдавец Андрэй Янушкевіч не выйшаў з ізалятара на Акрэсціна. polskieradio.pl (27 траўня 2022).
- ↑ Беларуская Рада Культуры. Беларуская Рада Культуры. Telegram (6 чэрвеня 2022).
- ↑ Спецдакладчыкаў ААН праінфармавалі пра адвольнае затрыманне выдаўца Янушкевіча. spring96.org (7 чэрвеня 2022).
- ↑ Свабода, Радыё. АПК узнагародзіў Вячорку, Някляева, Смулкову, Сурвілу, Шупу і іншых за ўнёсак у захаваньне і папулярызацыю беларускай мовы . Радыё Свабода (21 лютага 2024). Праверана 12 студзеня 2025.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- ЯНУШКЕВІЧ Андрэй Мікалаевіч // Сучасныя беларускія даследчыкі гісторыі Вялікага Княства Літоўскага : біябібліяграфічны даведнік / С. П. Марозаў. — Гродна-Каўнас: ЮрСаПрынт, 2022. — 290 с. — ISBN 978-985-7257-57-7, 978-609-96340-1-2.
- Институт истории НАН Беларуси в лицах, 1929—2008: биобиблиографический справочник / [Г. В. Корзенко и др.]; НАН Беларуси, Ин-т истории; ред. совет: А. А. Коваленя (председатель) и др.]. — Мн.: Белорусская наука, 2008. — 421, [2] с. — С. 365. — ISBN 978-985-08-0855-4.
- Нарадзіліся 29 красавіка
- Нарадзіліся ў 1976 годзе
- Нарадзіліся ў Вялікай Бераставіцы
- Супрацоўнікі Інстытута гісторыі НАНБ
- Выкладчыкі БІП — Універсітэта права і сацыяльна-інфармацыйных тэхналогій
- Кандыдаты гістарычных навук
- Выпускнікі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы
- Узнагароджаныя медалём «Гонар і Годнасць»
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Гісторыкі Беларусі
- Выдаўцы Беларусі
- Даследчыкі гісторыі Вялікага Княства Літоўскага