Перайсці да зместу

Андрэй Міхайлавіч Гарбаценка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Андрэй Міхайлавіч Гарбаценка
Дата нараджэння 21 кастрычніка 1970(1970-10-21) (54 гады)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Грамадзянства
Званне
Генерал-маёр
Генерал-маёр
Узнагароды і званні

Андрэй Міхайлавіч Гарбаценка (нар. 21 кастрычніка 1970(1970-10-21), Магілёў) — беларускі ваенны, генерал-маёр (2023). Начальнік Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь (з 2024).

Нарадзіўся 21 кастрычніка 1970 года ў Магілёве.

У 1992 годзе скончыў з адзнакай Сумскае вышэйшае артылерыйскае каманднае двойчы Чырванасцяжнае вучылішча імя М. В. Фрунзе. У 2006 годзе скончыў з адзнакай і залатым медалём Камандна-штабны факультэт Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь. У 2014 годзе скончыў з адзнакай і залатым медалём факультэт Генеральнага штаба Узброеных Сіл Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь.

У 2018—2021 гадах — начальнік 7-га ўпраўлення Генеральнага Штаба Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.

20 мая 2021 года прызначаны начальнікам Мінскага сувораўскага ваеннага вучылішча.

28 ліпеня 2023 года прызначаны на пасаду начальніка Галоўнай ваеннай інспекцыі УС РБ.

29 красавіка 2024 года прызначаны начальнікам Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь.