Андрэй Міхайлавіч Мельнікаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Андрэй Мельнікаў
Andrej Mielnikau.jpg
Канцэрт ва Уроцлаве (Польшча).
Асноўная інфармацыя
Поўнае імя

Андрэй Міхайлавіч Мельнікаў

Дата нараджэння

24 лістапада 1965

Месца нараджэння

Доўск

Краіна

Беларусь

Альма-матар

Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны

Музычная дзейнасць
Прафесіі

Музыка, літаратар

Інструменты

Гітара

Жанры

Аўтарская песня

Андрэ́й Міха́йлавіч Ме́льнікаў (нар. 24 лістапада 1965 года, в. Доўск Рагачоўскі раён, Гомельская вобласць) — бард (гітара), літаратар. Жыве ў г. Гомелі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Працаваў у г. Светлагорску (прадпрыемства «Цэнтрэнергамантаж»). Закончыў завочны факультэт Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны (спецыяльнасць — беларуская мова і літаратура). Сталы ўдзельнік фестываля беларускай аўтарскай песні і паэзіі «Аршанская бітва». Стваральнік фестывалю «Талькаўскі фэст»

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Сваю беларускую творчую дзейнасьць пачаў у другой палове 1980-ых зь песень «Песьня зь мінуўшчыны», «Казка», якія адразу сталі вядомымі ў беларускіх нацыянальна арыентаваных колах.

Альбом «За сьцягі, за волю!» быў запісаны ў 1989 годзе самапалам, але шырокая папулярнасьць спрыяла таму, што з аднаўленьнем музычна-выдавецкай дзейнасьці ў краіне альбом быў перавыдадзены. Амаль усе песьні першага альбому былі прысьвечаны тэме нацыянальнага адраджэньня і адразу знайшлі свайго слухача.

У 1991 годзе выйшаў альбом "Успамін". Адзін зь нешматлікіх альбомаў барда, у якім пераважае лірычная тэма. У альбом увайшло больш за 20 песень. Праз некалькі год альбом быў перавыдадзены.

У 1991 годзе выйшаў у масавы наклад альбом "Да апошняга камісара". У песьнях альбому, як і ў ранейшых, пераважае гістарычная тэма, вялікая заклапочанасьць лёсам нацыі.

Цалкам з эмігранцкай беларускай паэзіі склаўся альбом Андрэй Мельнікава "Песьні выгнаньня" (1994). Песьні з альбому адкрылі для беларусаў многіх таленавітых паэтаў эміграцыі.

13 кастрычніка 1996 году выйшаў альбом "Гэта МЫ". Песьні альбому — гэта адлюстраваньне падзей першых гадоў незалежнасьці Беларусі. Песьня "Гэта Мы" з аднайменнага альбому стала гімнам патрыятычнай моладзі тых часоў. Празь некалькі гадоў песьня выйшла ў рокавай аранжыроўцы ў выканьні гурта "Новае Неба" з Касяй Камоцкай. У канцы 90-ых песьні з альбому можна была пачуць амаль на кожнай беларускай вечарыне. У 2007 годзе альбом быў перавыдадзены і таксама даволі хутка раскуплены.

У 1996 годзе ў Польшчы быў выдадзены альбом "Шлях". У склад альбому ўвайшло больш за 2 дзясяткі песень як на словы самога Андрэя Мельнікава, так і на словы А.Сыса, А. Змагара , А. Тананы, К. Атраховіча, а таксама народная песьня "Продразьвёрстка".

У 2008 годзе ў Польшчы быў выдадзены альбом "Пад знакамі Арла і Пагоні". На ім, як і на ранейшых, пераважае тэма нацыянальнага адраджэньня.

У 2012 годзе быў выдадзены ў Польшчы альбом "Як з-за выспы на фарвацер" пры падтрымцы "Радыё Рацыя". У тым жа годзе ў Беларусі выйшаў альбом Андрэя Мельнікава "Зубы на далоні". Альбом зьяўляецца пэўнай рэакцыяй барда на падзеі Плошчы 2010.

Асноўная тэма песень барда — Бог, Радзіма, каханьне. Андрэй Мельнікаў першым сярод музыкаў зьвярнуўся да постаці С.Булак-Балаховіча і падзей Слуцкага збройнага чына. У ягонай творчай скарбонцы — больш за 2 дзясяткі альбомаў на тэму нацыянальнага адраджэньня і жыцьця ў постсавецкіх рэаліях. Песьні А. Мельнікава сталі клясыкай беларускай бардаўскай песьні.

У рэпэртуары барда песьні на вершы М. Багдановіча, А. Гаруна, У. Караткевіча, Т. Лебяды, Н. Арсеньневай, Я. Купалы, К. Крапівы, А. Змагара, Р. Барадуліна, С. Паўлоўскага, Л. Галубовіч, Л. Сом, А. Тананы, А. Сьпіцына, А. Сыса, А. Мізулы, Л. Дранько-Майсюка, Л. Баршчэўскага, Зьніча (А. Бембеля), Я. Качмарскага, С. Яновіча, Ю. Славацкага, І. Малковіча. Асобнае месца ў творчай біяграфіі барда займаюць песьні на вершы Анатоля Сыса і Зьніча (Алега Бембеля), да жыцьця і творчасьці якіх Мельнікаў неаднойчы зьвяртаўся ў сваіх творах.

Заснавальнік фэстываляў беларускай аўтарскай песьні і паэзіі «Аршанская бітва», «Талькаўскі фэст(be), «Гэта МЫ».

Трыб’ют на песьні А. Мельнікава рабілі Зьміцер Бартосік, Чырвоным па Белым, Вальжына Цярэшчанка, Зьміцер Вінаградаў.

Аўдыяальбомы[правіць | правіць зыходнік]

Выдадзенае на CD[правіць | правіць зыходнік]

У публіцыстыцы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]