Андрэй Міхайлавіч Пінчук
Андрэй Міхайлавіч Пінчук | |
---|---|
Дата нараджэння | 27 ліпеня 1913 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 24 снежня 1944 (31 год) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | СССР |
Род войскаў | танкавыя войскі |
Гады службы | 1935—1938, 1941—1944 |
Званне |
|
Бітвы/войны | Вялікая Айчынная вайна |
Узнагароды і званні |
Андрэй Міхайлавіч Пінчук (27 ліпеня 1913, в. Рассвет, Акцябрскі раён[1][2], Гомельская вобласць — 24 снежня 1944) — савецкі ваеннаслужачы, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Герой Савецкага Саюза (28 красавіка 1945 года) (пасмяротна)[1].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Пінчук А. М., беларус па нацыянальнасці, нарадзіўся ў вёсцы Рассвет ў сялянскай сям’і[1]. Пасля заканчэння сямі класаў Парычскай сярэдняй школы працаваў загадчыкам магазіна, а затым старшыной сельпо Кастрычніцкага райспажыўсаюза[3]. У Чырвонай Арміі служыў у 1935—1938 гадах і зноў з чэрвеня 1941 года.
Удзельнічаў у Вялікай Айчыннай вайне з чэрвеня 1941 года. Ваяваў на Заходнім, Паўднёва-Заходнім, Паўднёвым, Варонежскім і 2-м Украінскім франтах[3]. У 1944 годзе скончыў 2 курсы Ваеннай акадэміі бранятанкавых і механізаваных войскаў і вярнуўся на фронт.
Гвардыі маёр Пінчук камандаваў танкавым батальёнам 27-й гвардзейскай асобнай танкавай брыгады (27-я армія ) на 2-м Украінскім фронце[1]. 20 жніўня 1944 г. падчас Яска-Кішынёўскай аперацыі яго падраздзяленне прарвала абарону праціўніка на паўночны захад ад горада Ясы, адкрыўшы тым самым шлях для наступу 6-й танкавай арміі .
Перайшоўшы праз Паўднёвыя Карпаты, танкавы батальён Пінчука ў ходзе Дэбрэцэнскай і Будапешцкай аперацый выйшаў на подступы да Будапешту. 5 снежня 1944 года танкісты прарвалі абарону ворага на паўночным усходзе ад венгерскай сталіцы, і, пераадолеўшы цяжкапраходную мясцовасць, выйшлі да Дунаю. За перыяд з 5 па 24 снежня батальён пад камандаваннем гвардыі маёра А. М. Пінчука нанёс ворагу вялікія страты як у баявой тэхніцы, так і ў жывой сіле: было знішчана 8 танкаў, 77 гармат, 195 кулямётаў, 64 мінамёта[3]. 24 снежня 1944 года Пінчук загінуў у баі. 28 красавіка 1945 года Пінчуку А. М. было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза (пасмяротна)[1].
Першапачаткова А. М. Пінчук А. М. пахаваны ў горадзе Ясберэнь на плошчы Апонь[1]. Пазней быў перапахаваны ў горадзе Балта Адэскай вобласці[3].
Памяць
[правіць | правіць зыходнік]Імем Пінчука А. М. была названая вуліца ў яго роднай вёсцы Рассвет[2]. У Парычах на будынку сярэдняй школы была ўстаноўлена мемарыяльная дошка[3].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Герой Савецкага Саюза (28 красавіка 1945 года).
- Ордэн Леніна.
- Тры ордэны Чырвонага Сцяга.
- Ордэн Айчыннай вайны 1 ступені.
Зноскі
- ↑ а б в г д е Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1988. — Т. 2 /Любов — Ящук/. — 863 с. — 100 000 экз. — ISBN 5-203-00536-2.
- ↑ а б Гарады і вёскі Беларусі / Рэдкал. Г. П. Пашкоў і інш.. — Мінск: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2005. — Т. 1, кн. 1. Гомельская вобласць. — С. 53. — 632 с. — ISBN 985-11-0303-9.
- ↑ а б в г д Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Гомельская вобласць. — Мн.: БелСЭ, 1985. — С. 88. — 371 с. — 8 000 экз.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 12. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0198-2 (т. 12). — С. 376.
- Навечно в сердце народном. — Мн., 1984. — С. 411—412.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Андрэй Міхайлавіч Пінчук на сайце «Героі краіны»
- Пінчук Андрэй Міхайлавіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
- Нарадзіліся 27 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1913 годзе
- Нарадзіліся ў Бабруйскім павеце
- Памерлі 24 снежня
- Памерлі ў 1944 годзе
- Памерлі ў Венгрыі
- Пахаваныя ў Адэскай вобласці
- Асобы
- Маёры СССР
- Героі Савецкага Саюза
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
- Нарадзіліся ў Акцябрскім раёне
- Загінулі ў баях Вялікай Айчыннай вайны
- Пахаваныя ў Венгрыі
- Танкісты Вялікай Айчыннай вайны